Адміністратар гарадзенскага форуму, якім штодня карыстаюцца некалькі соцень людзей, прааналізаваўшы пастанову Саўміну№ 644, кажа, што ўрэшце зьявяцца праўдзівыя зьвесткі пра ўладальніка сайта.
Зь яго слоў, гэта, да прыкладу, зробіць карыстальніка інтэрнэт-крамы лепш абароненым ад махлярства, узмоцніць адказнасьць рэклямадаўцы і г.д.
Што да сайтаў кшталту гарадзенскага форуму альбо незалежных СМІ, то, са слоў адміністратара, іх уладальнікі і так даўно вядомыя безь ніякае рэгістрацыі.
Ён узгадвае, як падчас мінулых парлямэнцкіх выбараў форум на гарадзенскім сэрвэры "Белтэлекама" быў зачынены за тое, што адзін з наведнікаў нядобразычліва выказаўся пра ўладнага кандыдата. Тады, дарэчы, ня толькі зачынілі сайт форуму, але і звольнілі з працы адміністратара.
Спадар: "Усё гэта можна было пракантраляваць і раней, і перакананы, што маглі і надалей кантраляваць і без пастановы. Але навошта яны гэта робяць? Усе апазыцыйныя выданьні ўжо ня хосьцяцца ў Беларусі. І як яны думаюць на гэта ўплываць, калі гэта наагул не падлягае беларускай юрысдыкцыі?"
Ваўкавыскі блогер Улад таксама ня можа зразумець, дзеля чаго рэгістрацыя, бо ягоны рэклямны сайт хосьціцца ў Беларусі і для рэгістрацыі ён і так падаваў свае пашпартныя дадзеныя. Праўда, ён думае, што гэта дазволіць вырашыць іншыя праблемы.
Спадар: "Вось у мяне нядаўна была сытуацыя, калі здымкі скрала "Савецкая Беларусь". Мае аўтарскія працы расьцягваюць па сайтах і не спасылаюцца. Ну, затэлефанаваў намесьнік рэдактара, выбачыўся, абяцаў выплаціць ганарар, але пакуль нічога няма. Вось чакаю, а не — буду судзіцца".
Пакуль Улад пагрозаў для свайго сайта ў сувязі з рэгістрацыяй ня бачыць. Але, кажа, калі пачнуць узьнікаць праблемы, то папросту зьменіць хостынг на замежны.
Юрыст Міхаіл Пастухоў, які доўгі час узначальваў Цэнтар прававой абароны БАЖ, бачыць у пастанове Саўміну № 644 і яўныя палітычныя мэты, скіраваныя, зь яго слоў, на так званае "акультурваньне" беларускай часткі сеціва.
Асабліва важным ён лічыць тое, што згодна з пастановай усе дзяржаўныя сайты павінны рэгістравацца ў беларускім сэгмэнце інтэрнэту.
Пастухоў: "Лічу, што трохі пазьней дойдзе чарга і да астатніх, і тыя, хто захоча працаваць легальна ў Беларусі, павінны будуць падпарадкавацца гэтаму патрабаваньню. А хто паспрабуе працаваць на чужыне, тых залічаць да ізгояў. Напэўна, прымуць да іх меры заахвочваньня альбо запалохваньня. Гэта будзе першы сур’ёзны крок на шляху абмежаваньня інтэрнэт-выданьняў".