НАДВОР'Е
Уначы магчымыя замаразкі, удзень да 15 цяпла
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА
Пярэдадзень Радаўніцы. Працоўны дзень пераносіцца з сёньняшняга панядзелка на суботу, 17 красавіка
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1945 – памёр прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт, які быў кіраўніком краіны рэкордныя чатыры тэрміны. Праз два гады пасьля яго сьмерці была прынятая папраўка да Канстытуцыі, якая забараняе балятавацца прэзыдэнтам ЗША больш як на два тэрміны.
1961 – першы ў гісторыі палёт чалавека ў космас. Юры Гагарын абляцеў Зямлю на вышыні 302 кілямэтры за 108 хвілінаў.
1995 – зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнту Беларусі, якія абвясьцілі галадоўку на знак пратэсту супраць ініцыяванага А. Лукашэнкам рэфэрэндуму.
2007 – на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка назваў таго з сыноў, хто будзе ягоным пераемнікам.
Сярод людзей, што прыйшлі на сьвет 12 красавіка ў розныя гады, згадаем падарожніка Мікалая Пржавальскага, славутую гішпанскую опэрную сьпявачку Мансэрат Кабалье, беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Янку Нёманскага.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Сусьветны Дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
МІНУС 365
У Катэдральным касьцёле Гародні адбылася велікодная імша па-беларуску
ЦЫТАТА ДНЯ
“А калі гаварыць пра пераемніка, то самага малодшага буду рыхтаваць у пераемнікі. Унікальны чалавек. Можа, мы не дачакаемся, але іншыя пакаленьні беларусаў дачакаюцца.” Аляксандар Лукашэнка ( прэс канфэрэнцыя, 12.4.2007)