Больш за 3 мільярды чалавек плянэты жывуць у гарадах.
У 2007 годзе ўпершыню ў гісторыі доля гарадзкога насельніцтва перавысіла 50%, у 2050 годзе гэты паказьнік дасягне 70%.
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2009 году, гарадзкое насельніцтва Беларусі павялічылася з 6 мільёнаў 961 тысячаў да 7 мільёнаў 52 тысячаў. Яго доля вырасла з 69% да 74%.
Урбанізацыя стварае багата праблемаў для здароўя: пагаршэньне стану навакольнага асяродзьдзя, павелічэньне колькасьці транспарту, распаўсюд інфэкцыйных і неінфэкцыйных захворваньняў, забесьпячэньне насельніцтва чыстай пітной вадой. Такія фактары рызыкі для здароўя, як злоўжываньне алькаголем, тытунём, нездаровае харчаваньне, гіпадынамія — таксама вынік урбанізацыі.
Працяг тэмы — пазьней на сайце “Свабоды”