У Беларусь Сі Цзіньпін прыбудзе на чале прадстаўнічай дэлегацыі кітайскіх бізнэсоўцаў. Сярод іх — кіраўнікі вядучых кітайскіх кампаніяў у галінах будаўніцтва, транспарту, энэргетыкі, а таксама двух буйных банкаў.
Паведамляецца, што ў часе сустрэчаў на высокім узроўні размова пойдзе пра двухбаковае эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларусьсю, а таксама пра кітайскія крэдыты ў памеры $3 мільярды.
Акрамя Беларусі, Сі Цзіньпін таксама наведае Расею, Фінляндыю і Швэцыю.