СОНЕЧНА...
...і марозна. Тэмпэратура: -10 — -2 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Менску пачынаецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам.
У Менску ў галерэі "Ў" сустрэча з Міхалам Анэмпадыставым і Лявонам Вольскім. Пачатак а 19:00.
У Менску ў кінатэатры "Перамога" адкрываецца фотавыстава Аляксандра Ждановіча "Адваротны бок зорак". На адкрыцці будуць прысутнічаць Ігар Варашкевіч і гурт "Крама".
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Празе пачынаецца міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў "Адзін сьвет".
У Вашынгтоне сакратар Дзярждэпартамэнту Гілары Клінтан ўручае міжнародныя Жаночыя прэміі за сьмеласьць (International Women of Courage Award) 10 жанчынам, якія выказаліся сьмеласьцю і ўзялі на сябе кіраўнічую ролю ў адстойваньні раўнапраўя жанчынаў.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1864 на загад расейскага генэрал-губэрнатара Беларусі Мураўёва быў пакараны сьмерцю правадыр вызвольнага паўстаньня Кастусь Каліноўскі. Дзеля гэтага на Лукіскім пляцы ў Вільні была наладжаная публічная экзэкуцыя і ўсталяваныя шыбеніцы. Пасьля павешаньня цела героя завезьлі на тэрыторыю расейскай цытадэлі і пахавалі каля падножжа вежы Гедыміна.
У 1931 карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку – пяць гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці ў Расеі. Моцна хворы паэт быў адпраўлены за тры тысячы кілямэтраў, за палярнае кола, адкуль ужо не вярнуўся ніколі.
У 1939 у Менску адкрываецца будынак Дзяpжаўнага тэатру опэpы й балета Белаpyсi. Ён быў збудаваны паводле праекту архітэктара Лангбарда на Траецкай гары, на месцы колішняга Траецкага рынку, дзе стаіць і цяпер.
У 1940 памёр выдатны расейскі пісьменьнік Міхаіл Булгакаў (нар. 1891). Самыя вядомыя творы пісьменьніка — "Сабачае сэрца", "Майстар і Маргарыта", "Тэатральны раман" — былі апублікаваныя пасьля сьмерці пісьменьніка.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Ян Андэрсан: "Калі я выйду ў адстаўку, то проста памру"
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Калі змрочнасць ахутвае цьмяная
Ціхавейнаю хусткай утомы
І рука яе, ў суцень прыбраная,
Зацірае ўсе рысы й зломы;
І калі цішыня нерухомая
Заплятае на сон свае косы
І на кветках красой невядомаю
Заблішчаць пераліўныя росы, —
Я хачу вам сказаць далікатнае,
Што, як вашы лятунні, — люботна
Уздыхнуць і згадаць невыдатнае,
Што гучыць без тугі, бесклапотна".
Уладзімер Жылка, зь "Вершаў спадзяваньня" (1924-1925)