Цыганкоў: Эўракамісія разгледзіць адмысловую праграму для Беларусі. Наколькі можа быць плённым гэты праект? Чаму Беларусь стала адзінай краінай, для якой Эўракамісія распрацоўвае адмысловую праграму?
Лагвінец: Па-першае, варта адзначыць, што стасункі Беларусі з Эўразьвязам толькі наладжваюцца. Яны яшчэ не зьяўляюцца поўнафарматнымі і напоўненымі ва ўсіх сфэрах. За гады самаізаляцыі афіцыйнага Менску пэўныя фонды, што мусілі выдаткоўвацца Беларусі, былі проста замарожанымі. Беларусь сёньня – адзіная з усіх краінаў, суседзяў Эўразьвязу, якая поўнафарматна ня ўдзельнічае ў эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва.
Ёсьць пэўныя сродкі, якія маглі быць аддадзеныя Беларусі. Калі параўнаць тыя сродкі, якія выдаткоўваюцца Ўкраіне, Грузіі, Малдове, то розьніца не на нашу карысьць – у некалькі разоў, а часам у дзясяткі разоў. Вось чаму Эўразьвяз думае сёньня пра адмысловую праграму для Беларусі.
Цыганкоў: Калі параўнаць праграму добрасуседзтва з праграмай “Усходняе партнэрства”, то ці не падзеленыя тут пэўныя ролі? Адна праграма канцэнтруецца на палітычным партнэрстве, другая (добрасуседзтва) -- на падтрымку праектаў у сфэрах транспарту, энэргетыкі, аховы навакольнага асяродзьдзя і барацьбы з кліматычнымі зьменамі…
Лагвінец: Праграмы могуць называцца па-рознаму, але гэта адлюстраваньне адзінай палітыкі Эўракамісіі ў супрацоўніцтве з краінамі, што знаходзяцца на межах Эўразьвязу. Ніякай супярэчнасьці паміж гэтымі рознымі праграмамі я ня бачу.
Цыганкоў: Калі сёлета старшыняваць у Эўразьвязе пачала Гішпанія, то некаторыя аналітыкі выказвалі занепакоенасьць, што гэтая краіна будзе больш увагі надаваць адносінам з краінамі Міжземнамор’я, а беларуская тэма можа быць адсунутая. Аднак выглядае, што ўвага да Беларусі не зьмяншаецца.
Лагвінец: Увага да Беларусі не зьмяншаецца яшчэ з той прычыны, што Эўразьвяз вельмі неаднародны. Да таго ж краіна-старшыня не вырашае пытаньні, яна толькі можа ўносіць іх у парадак дня. У Эўракамісіі ёсьць свае сродкі, для замежнай дзейнасьці яна мае, калі не памыляюся, каля 8 мільярдаў эўра ў год.
Эўракамісія прымае рашэньне ў залежнасьці ад таго, якія ёсьць прыярытэты, які ёсьць патэнцыял для далейшага разьвіцьця. А Беларусь якраз мае вялікі патэнцыял для разьвіцьця адносінаў з ЭЗ, бо з-за самаізаляцыі афіцыйнага Менску сёньняшнія нашы стасункі пакуль што “ў мінусе”.
Таксама адзначу, што Эўракамісія – якраз тая інстытуцыя, якая мусіць ахоўваць інтарэсы Эўразьвязу і дзейнічаць у адпаведнасьці з каштоўнасьцямі, на глебе якіх створаны Эўразьвяз. Можа ў адрозьненьні ад ўрадаў дзяржаваў-чальцоў, менавіта Эўракамісія дбае пра пашырэньне эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Можа таму менавіта Эўракамісія будзе ўвесь час уздымаць пытаньне правоў чалавека, дэмакратыі і правоў меншасьцяў.