Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





УСЯГО ПАКРЫСЕ...


...і дождж, і сьнег, і вецер. Тэмпэратура памяркоўная: -2 — +2 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Выстава нацюрморту беларускага мастака Івана Хруцкага, прымеркаваная да 200-х угодкаў з дня яго нараджэньня. Менск, галерэя "Ракурс" НББ.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зь дзяржаўным візытам у Францыі.

У Гановэры адкрываецца сусьветная гандлёвая выстава лічбавых тэхналёгій.

Афіцыйны візыт парлямэнцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Султанат Аман.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1917 г. расейскі цар Мікалай ІІ зрокся трону.

У 1930 г. памёр ангельскі пісьменьнік Дэйвід Гэрбэрт Лоўрэнс, аўтар калісьці скандальнага раману "Каханак ледзі Чэтэрлі".

У 1994 г. Вяpхоўны Савет Рэспyблiкi Белаpyсі пpагаласаваў за пpэзыдэнцкyю фоpмy кipаваньня ў краіне. Апазыцыя ўдзелу ў галасаваньні не прымала, бо лічыла, што прэзыдэнцтва ў Беларусі непазьбежна прывядзе да аўтарытарызму і дыктатуры, а найбольш прыдатная для краіны форма існаваньня – гэта парлямэнцкая рэспубліка.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "На псыхіятрычным уліку — кожны дваццаты беларус".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Ніколі не давярай апавядальніку, давярай аповесьці", — Дэйвід Гербэрт Лоўрэнс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG