Справаздачы міжнародных рэйтынгавых агенцтваў мінулага тыдня адносна беларускага банкаўскага сэктару нагадваюць мне расхожы анекдот. Хворы пытаецца ў лекара: "Куды вы мяне вязеце?" "У морг," – адказвае той. "Але ж я жывы..!!" "Ну, дык мы ж яшчэ і не прыехалі..."
Гэтымі днямі рэйтынгавае агенцтва Fitch Rating памяняла свой прагноз адносна чатырох буйнейшых беларускіх банкаў на нэгатыўны, паставіўшы тым самым усяму банкаўскаму сэктару краіны дыягназ "зацішша перад бурай". Іх калегі з Moody's змрочна намякаюць на магчымы дэфолт. Але ў той жа час ня менш паважанае, трэцяе агенцтва – Standard&Poor's назвала беларускі фінансавы рынак найпэрспэктыўнейшым сярод краінаў СНД і Ўсходняй Эўропы. Разьбіраючы паказьнікі айчыннага фінансавага сэктару, я таксама сьпярша адчуваў, так бы мовіць, трупны пах...
Банкаўскі крызіс
Выглядае што фінансавы крызіс амаль праламіў муры дзяржаўнай апекі, за якімі дагэтуль хаваліся беларускія банкі. Тое, што іх рэйтынг застаецца стабільным – мала гаворыць пра іх жыцьцяздольнасьць. Высокі паказьнік дастатковасьці ўласнага капіталу, які служыць падставай для стабільнага рэйтынгу беларускіх банкаў (дарэчы, далёка ня зорнага), дасягаецца шляхам штогадовых уліваньняў дзяржсродкаў.
Узамен за падтрымку ўрад патрабаваў ад банкаў крэдытаваць дзяржаўныя сацыяльныя праграмы па льготнай стаўцы. Тое, што крытэрам выдачы крэдыту служыла сацыяльная важнасьць праекту, а не яго камэрцыйная пэрспэктыўнасьць, прывяло да непрыстасаванасьці як банкаў, так і прамысловасьці да “рэальнага жыцьця” ва ўмовах скарачэньня бюджэтнай падтрымкі.
Запазычанасьць перавышае актывы ў паўтара раза. Прадпрыемствы, якім выдаецца дзьве траціны пазыкаў, самі знаходзяцца ў крытычным стане. Павялічваючы вытворчасьць, нягледзячы на шматразовае скарачэньне продажаў за мяжу, яны зараз няздольныя нават заробкі самастойна выплочваць, ня тое што пазыкі аддаваць. Палова ўсіх крэдытаў затрымліваецца, усё больш кліентаў абвяшчаюць дэфолт. У выніку – банкам ужо не хапае сродкаў для пакрыцьця тэрміновых апэратыўных расходаў. Больш–менш істотнага адтоку прыватных укладаньняў хопіць каб абваліць увесь фінансавы сэктар краіны.
А калі агледзецца навокал?
Як ня дзіўна, выяўляецца, што ў суседзяў, якія, у адрозьненьне ад "косных" беларусаў, скарысталіся ўсімі дабротамі капіталістычных пераўтварэньняў, сытуацыя ня толькі ня лепшая, але і нашмат горшая. Калі беларускі банкаўскі сэктар балянсуе на лязе мяча, то ва ўсім сьвеце ён даўно ўжо з гэтага ляза ляснуўся.
Прычыны гэтага розныя. У індустрыяльна разьвітых дзяржавах крызіс быў выкліканы вялікай запазычанасьцю насельніцтва і бурбалкай, разьдзьмутай біржавымі спэкуляцыямі. Такім чынам каляпс прыйшоў, да прыкладу, у Латвію, якая сваімі посьпехамі на фінансавых рынках заслужыла раней тытул “Балтыйскі тыгр”.
У краінах жа трэцяга сьвету, чый рэактыўны рост заўдзячаўся экспарту ў індустрыяльна разьвітыя землі, штуршком у прорву паслужыла рэзкае скарачэньне спажывецкага попыту на Захадзе. Гэта спачатку "вырубіла" іх прамысловасьць, а затым і банкі, якія гэтую прамысловасьць фінансавалі. Затрымаць крах банкаў шляхам фінансавых уліваньняў іхныя замежныя ўладальнікі ня мелі, як правіла, ні магчымасьці, ні жаданьня – самі былі вымушаныя кінуцца па паратунак у венскі, бэрлінскі ды парыскі дамы ўраду. Прыкладна так разгортваліся падзеі ва Ўкраіне.
Ці заўсёды заганная дзяржаўная ўласнасьць?
Паводле лібэральнай эканамічнай школы – збольшага так. Сусьветны крызіс, аднак, паставіў усё дагары нагамі. Зараз, калі ўжо позна – урады краінаў сьвету пры дапамозе міжнародных арганізацыяў выкупаюць актывы тых банкаў, якія перажылі патрасеньні – каб даць ім магчымасьць дачакацца ўзнаўленьня глябальнай эканамічнай актыўнасьці. У Беларусі ж дзяржаўнае кіраваньне фінансавай сістэмай было і так. Менск цяпер – наадварот – распачынае лібэралізацыю.
Атрымалася, як у беларускай народнай казцы пра трох братоў. Пакуль суседзі прыцягвалі сродкі замежных інвэстараў і будавалі сабе велічныя палацы, малодшы брат (Менск) навальваў будаўнічыя матэрыялы вакол сваёй мазанкі. Усе зь яго сьмяяліся, пакуль не наляцеў нікім не чаканы ўраган, які абрынуў бабілёнскія вежы фінансавых сыстэмаў Латвіі ды Ўкраіны, а ў беларускай хаціне зрабіў толькі расшчэліну.
Цяпер усе браты апынуліся ў стартавых умовах – з той толькі розьніцай, што нявыкарыстаныя беларускія будаўнічыя матэрыялы ляжаць у цэласьці і больш-менш ахайным стосам, у той час, як суседзі мусяць фактычна адбудоўваць усё спачатку – з раскіданых на кілямэтры абломкаў, якія да таго ж ім ужо не належаць.
Беларускія нафташэйхі
Чаму ж скарачэньне экспарту ня выклікала абвалу ў Беларусі, як у трэцім сьвеце, нават пры яго закрытай ад вонкавых шокаў банкаўскай сыстэме? І як Менску ўдавалася трымаць такія ж тэмпы разьвіцьця, як і ў суседзяў, не прыцягваючы, аднак, значных замежных інвэстыцыяў?
Беларуская эканамічная мадэль да апошняга часу адпавядала мадэлі Арабскіх эміратаў. Замежныя інвэстыцыі замяняў нафтадаляравы струмень у дзяржбюджэт. Неабходна зазначыць што інвэстыцыі, нягледзячы на абмежаваньні, усё роўна сьцякалісяў Пэрсіцкую затоку ў непараўнальна большай ступені, чым у Беларусь. Па сутнасьці, аднак, бюджэтныя звышдаходы, атрыманыя дзякуючы ўласным мінэральным багацьцям (у арабаў) ці расейскім энэргетычнай і гандлёвай субсідыям (у беларусаў) – дазвалялі захоўваць апеку над эканомікай пры адначасовым росьце і актыўным сацыяльным разьвіцьці, як адным, так і другім.
Арабскім эмірам гэта дазволіла ня толькі выстаяць перад біржавым каляпсам, але і прэтэндаваць цяпер на ролю, прынамсі, рэгіянальных лідэраў у фінансавай індустрыі. Шырокія пэрспэктывы адкрывае крызіс і перад Менскам – вядома, пры ўмове, што яму ўсё ж удасца зь яго выплысьці. Бо істотнае адрозьненьне палягае ў тым, што беларускі нафтадаляравы струмень ужо амаль вычарпаўся.
Ружовыя пэрспэктывы
Цяпер, калі ўмовы Менску сталі такімі ж, як ува ўсіх – адзіны шлях да паратунку ад эканамічнага каляпсу палягае ў пераходзе да рынкавых адносінаў – праз прыватызацыю і лібэралізацыю. Як і падкрэсьлівала ў сваёй справаздачы агенцтва Standard&Poor's: дзякуючы захаванай фінансавай сыстэме, якая пераседзела першыя шквалы ў бюджэтнай бухце – перадумовы для гэтага выдатныя.
Дзякуючы інвэстыцыям у сацыяльную інфраструктуру, у краіне, нягледзячы на крызіс, захоўваецца даволі моцны ўнутраны рынак (Пракаповіч у свой час за посьпехі ў сацыяльным інвэставаньні – нават “героя Беларусі” атрымаў). Прычым гэта пры вельмі нізкай запазычанасьці насельніцтва і вялікім нявыкарыстаным індустрыяльным патэнцыяле.
Праблема палягае ў тым, што ў заходніх інвэстараў менавіта зараз бракуе грошай на тое, каб пачаць масава скупляць беларускія прадпрыемствы, якія да таго ж патрабуюць значных дадатковых укладаньняў. Да таго ж, сыраваты бізнэс–клімат Беларусі працягвае пакуль што “папахваць” на далікатны густ заходнікаў.
Праўда чакаецца, што наступствы крызісу ў сьвеце палегчацца ўжо налета. Акрамя таго, у Беларусі апошнім часам праводзяцца інтэнсіўныя рэформы ў справе дзелавога заканадаўства і раздзяржаўліваньня эканомікі, якія могуць якраз да таго часу зрабіць яе рынак больш прывабным для замежных інвэстараў. Але ж да гэтага часу трэба яшчэ дажыць, а грошы неабходныя ўжо цяпер.
Ці дажывем?
Каб пакрыць тэрміновыя плацяжы па пазыках замежным і сваім банкам – Менску спатрэбіцца сёлета каля 6 мільярдаў даляраў. Нават калі Эўразьвяз ці міжнародныя арганізацыі і пазычаць Беларусі дадатковы мільярд–два, гэтага ня хопіць.
Напярэдадні малочнай вайны Беларусь атрымала 600 мільёнаў даляраў з абяцаньнем яшчэ 400–сот мільёнаў інвэстыцыяў ад швэдзка–турэцкага канцэрну за 80% акцыяў апэратара сотавай сувязі "БеСТ". Аднак далейшыя масавыя замежныя інвэстыцыі ў прамысловасьць ужо сёлета малаверагодная.
Прыцягнуць патрэбныя сродкі могуць банкі. У адрозьненьне ад рэальнага сэктару Беларусі, фінансавы знаходзіцца ў даволі канкурэнтаздольным стане – пры ўмове, што дзяржава ўсё ж заплоціць па рахунках прамысловасьці. Дасягненьні ў справе рэфармаваньня гэтай галіны нашмат большыя. Да таго ж, ягоная нясьпеласьць, якой збольшага тлумачыцца цяперашні хваравіты стан, дае інвэстарам падставы спадзявацца, што ўзяўшы ў жонкі непрыкметную дзяўчыну-падлетка, яны змогуць неўзабаве выгадаваць зь яе шыкоўную каралеву.
Прыватызацыя банкаў.
На недааформленыя прывабнасьці беларускай банкаўскай галіны ўжо аблізваюцца дарослыя дзядзькі як на Ўсходзе, так і на Захадзе. На сёньняшні дзень на стадыі, блізкай да завяршэньня, знаходзяцца перамовы аб продажы двух дзяржаўных банкаў. На Белінвестбанк нацэліўся нямецкі Commerzbank AG.
На мінулым тыдні для перамоваў аб куплі БПС Банку, у Менск прыяжджаў дырэктар расейскага Ашчаднага. У валізцы спадара Грэфа беларускія ўлады спадзяюцца знайсьці ў дадатак і 2 мільярды даляраў крэдыту, матывуючы гэта патрэбай вярнуць пазыкі, у тым ліку таму ж БПС Банку. Вартасьць актываў кожнага з гэтых беларускіх банкаў – недзе па паўтара мільярда даляраў.
У пазытыўную калёнку балянсу трэба дадаць таксама памяншэньне бюджэтных выдаткаў на ўтрыманьня на плаву гэтых структураў, а таксама дадатковае фінансаваньне і танныя пазыкі, якія банкі будуць качаць у беларускую эканоміку са сваіх мацярынскіх установаў.
Зараз дзяржава зьяўляецца ўласьнікам 80% банкаўскіх актываў краіны, якія сумарна перавышаюць 30 мільярдаў даляраў. Таму пэрспэктыва іх продажу пры сёньняшніх умовах можа ўтрымліваць эканоміку яшчэ некалькі год.
Пазыкі
Інвэстыцыі – справа доўгая і мутарная. Для свабоды манэўру Беларусі патрэбны доступ да доўгатэрміновых і танных прыватных замежных крэдытаў. Яны пакуль недаступныя. Гэта, аднак, можа ў хуткім часе памяняцца, дзякуючы цяперашнім рэформам.
Шляхам лібэралізацыі і забесьпячэньня празрыстасьці фінансавай сістэмы – у сярэднетэрміновай пэрспэктыве рэальна дасягнуць дзвюх рэчаў: палепшыць суверэнны рэйтынг краіны і атрымаць выхад на Эўрабонды. Павышэньне рэйтынгу істотна зьнізіць кошт і павялічыць максымальны тэрмін банкаўскіх пазыкаў. Выхад на эўрапейскую фондавую біржу прадаставіць доступ да мільярдных сродкаў банкаў, фірмаў і насельніцтва на тэрыторыі ўсяго Эўразьвязу – шляхам продажу каштоўных папераў беларускіх прадпрыемстваў.
Такім чынам, хуткая дапамога, якая вязе хворыя беларускія банкі, стаіць зараз на скрыжаваньні. Патрэбныя лекі ў ёй ёсьць. Куды яна накіруецца: у морг ці ў санаторый – залежыць у вялікай ступені ад пасьлядоўнасьці і хуткасьці эканамічных ліберальных пераўтварэньняў, якія апошнім часам набіраюць усё большыя абароты...
Пра прычыны скарачэньня расейскіх субсыдыяў, стан беларускіх рынкавых рэформаў, адметнасьці беларускай прыватызацыі і эканамічныя пэрспэктывы – чытайце ў наступных "нататках мільянэра"
***
Стась Івашкевіч вывучае курс бізнэс-мэнэджмэнту ў University of New York in Prague. Напісаць аўтару можна на адрас ekanomik@gmail.com.
Гэтымі днямі рэйтынгавае агенцтва Fitch Rating памяняла свой прагноз адносна чатырох буйнейшых беларускіх банкаў на нэгатыўны, паставіўшы тым самым усяму банкаўскаму сэктару краіны дыягназ "зацішша перад бурай". Іх калегі з Moody's змрочна намякаюць на магчымы дэфолт. Але ў той жа час ня менш паважанае, трэцяе агенцтва – Standard&Poor's назвала беларускі фінансавы рынак найпэрспэктыўнейшым сярод краінаў СНД і Ўсходняй Эўропы. Разьбіраючы паказьнікі айчыннага фінансавага сэктару, я таксама сьпярша адчуваў, так бы мовіць, трупны пах...
Standard&Poor's: беларускі фінансавы рынак самы пэрспэктыўны сярод краінаў СНД і Ўсходняй Эўропы.
Банкаўскі крызіс
Выглядае што фінансавы крызіс амаль праламіў муры дзяржаўнай апекі, за якімі дагэтуль хаваліся беларускія банкі. Тое, што іх рэйтынг застаецца стабільным – мала гаворыць пра іх жыцьцяздольнасьць. Высокі паказьнік дастатковасьці ўласнага капіталу, які служыць падставай для стабільнага рэйтынгу беларускіх банкаў (дарэчы, далёка ня зорнага), дасягаецца шляхам штогадовых уліваньняў дзяржсродкаў.
Узамен за падтрымку ўрад патрабаваў ад банкаў крэдытаваць дзяржаўныя сацыяльныя праграмы па льготнай стаўцы. Тое, што крытэрам выдачы крэдыту служыла сацыяльная важнасьць праекту, а не яго камэрцыйная пэрспэктыўнасьць, прывяло да непрыстасаванасьці як банкаў, так і прамысловасьці да “рэальнага жыцьця” ва ўмовах скарачэньня бюджэтнай падтрымкі.
Больш–менш істотнага адтоку прыватных укладаньняў хопіць каб абваліць увесь фінансавы сэктар краіны.
Запазычанасьць перавышае актывы ў паўтара раза. Прадпрыемствы, якім выдаецца дзьве траціны пазыкаў, самі знаходзяцца ў крытычным стане. Павялічваючы вытворчасьць, нягледзячы на шматразовае скарачэньне продажаў за мяжу, яны зараз няздольныя нават заробкі самастойна выплочваць, ня тое што пазыкі аддаваць. Палова ўсіх крэдытаў затрымліваецца, усё больш кліентаў абвяшчаюць дэфолт. У выніку – банкам ужо не хапае сродкаў для пакрыцьця тэрміновых апэратыўных расходаў. Больш–менш істотнага адтоку прыватных укладаньняў хопіць каб абваліць увесь фінансавы сэктар краіны.
А калі агледзецца навокал?
Як ня дзіўна, выяўляецца, што ў суседзяў, якія, у адрозьненьне ад "косных" беларусаў, скарысталіся ўсімі дабротамі капіталістычных пераўтварэньняў, сытуацыя ня толькі ня лепшая, але і нашмат горшая. Калі беларускі банкаўскі сэктар балянсуе на лязе мяча, то ва ўсім сьвеце ён даўно ўжо з гэтага ляза ляснуўся.
Прычыны гэтага розныя. У індустрыяльна разьвітых дзяржавах крызіс быў выкліканы вялікай запазычанасьцю насельніцтва і бурбалкай, разьдзьмутай біржавымі спэкуляцыямі. Такім чынам каляпс прыйшоў, да прыкладу, у Латвію, якая сваімі посьпехамі на фінансавых рынках заслужыла раней тытул “Балтыйскі тыгр”.
У краінах жа трэцяга сьвету, чый рэактыўны рост заўдзячаўся экспарту ў індустрыяльна разьвітыя землі, штуршком у прорву паслужыла рэзкае скарачэньне спажывецкага попыту на Захадзе. Гэта спачатку "вырубіла" іх прамысловасьць, а затым і банкі, якія гэтую прамысловасьць фінансавалі. Затрымаць крах банкаў шляхам фінансавых уліваньняў іхныя замежныя ўладальнікі ня мелі, як правіла, ні магчымасьці, ні жаданьня – самі былі вымушаныя кінуцца па паратунак у венскі, бэрлінскі ды парыскі дамы ўраду. Прыкладна так разгортваліся падзеі ва Ўкраіне.
Ці заўсёды заганная дзяржаўная ўласнасьць?
Паводле лібэральнай эканамічнай школы – збольшага так.
Сусьветны крызіс паставіў усё дагары нагамі...
Атрымалася, як у беларускай народнай казцы пра трох братоў. Пакуль суседзі прыцягвалі сродкі замежных інвэстараў і будавалі сабе велічныя палацы, малодшы брат (Менск) навальваў будаўнічыя матэрыялы вакол сваёй мазанкі. Усе зь яго сьмяяліся, пакуль не наляцеў нікім не чаканы ўраган, які абрынуў бабілёнскія вежы фінансавых сыстэмаў Латвіі ды Ўкраіны, а ў беларускай хаціне зрабіў толькі расшчэліну.
Цяпер усе браты апынуліся ў стартавых умовах – з той толькі розьніцай, што нявыкарыстаныя беларускія будаўнічыя матэрыялы ляжаць у цэласьці і больш-менш ахайным стосам, у той час, як суседзі мусяць фактычна адбудоўваць усё спачатку – з раскіданых на кілямэтры абломкаў, якія да таго ж ім ужо не належаць.
Беларускія нафташэйхі
Чаму ж скарачэньне экспарту ня выклікала абвалу ў Беларусі, як у трэцім сьвеце, нават пры яго закрытай ад вонкавых шокаў банкаўскай сыстэме? І як Менску ўдавалася трымаць такія ж тэмпы разьвіцьця, як і ў суседзяў, не прыцягваючы, аднак, значных замежных інвэстыцыяў?
Шырокія пэрспэктывы адкрывае крызіс і перад Менскам
Беларуская эканамічная мадэль да апошняга часу адпавядала мадэлі Арабскіх эміратаў. Замежныя інвэстыцыі замяняў нафтадаляравы струмень у дзяржбюджэт. Неабходна зазначыць што інвэстыцыі, нягледзячы на абмежаваньні, усё роўна сьцякалісяў Пэрсіцкую затоку ў непараўнальна большай ступені, чым у Беларусь. Па сутнасьці, аднак, бюджэтныя звышдаходы, атрыманыя дзякуючы ўласным мінэральным багацьцям (у арабаў) ці расейскім энэргетычнай і гандлёвай субсідыям (у беларусаў) – дазвалялі захоўваць апеку над эканомікай пры адначасовым росьце і актыўным сацыяльным разьвіцьці, як адным, так і другім.
Арабскім эмірам гэта дазволіла ня толькі выстаяць перад біржавым каляпсам, але і прэтэндаваць цяпер на ролю, прынамсі, рэгіянальных лідэраў у фінансавай індустрыі. Шырокія пэрспэктывы адкрывае крызіс і перад Менскам – вядома, пры ўмове, што яму ўсё ж удасца зь яго выплысьці. Бо істотнае адрозьненьне палягае ў тым, што беларускі нафтадаляравы струмень ужо амаль вычарпаўся.
Ружовыя пэрспэктывы
Цяпер, калі ўмовы Менску сталі такімі ж, як ува ўсіх – адзіны шлях да паратунку ад эканамічнага каляпсу палягае ў пераходзе да рынкавых адносінаў – праз прыватызацыю і лібэралізацыю. Як і падкрэсьлівала ў сваёй справаздачы агенцтва Standard&Poor's: дзякуючы захаванай фінансавай сыстэме, якая пераседзела першыя шквалы ў бюджэтнай бухце – перадумовы для гэтага выдатныя.
У заходніх інвэстараў менавіта зараз бракуе грошай, каб пачаць масава скупляць беларускія прадпрыемствы
Дзякуючы інвэстыцыям у сацыяльную інфраструктуру, у краіне, нягледзячы на крызіс, захоўваецца даволі моцны ўнутраны рынак (Пракаповіч у свой час за посьпехі ў сацыяльным інвэставаньні – нават “героя Беларусі” атрымаў). Прычым гэта пры вельмі нізкай запазычанасьці насельніцтва і вялікім нявыкарыстаным індустрыяльным патэнцыяле.
Праблема палягае ў тым, што ў заходніх інвэстараў менавіта зараз бракуе грошай на тое, каб пачаць масава скупляць беларускія прадпрыемствы, якія да таго ж патрабуюць значных дадатковых укладаньняў. Да таго ж, сыраваты бізнэс–клімат Беларусі працягвае пакуль што “папахваць” на далікатны густ заходнікаў.
Праўда чакаецца, што наступствы крызісу ў сьвеце палегчацца ўжо налета. Акрамя таго, у Беларусі апошнім часам праводзяцца інтэнсіўныя рэформы ў справе дзелавога заканадаўства і раздзяржаўліваньня эканомікі, якія могуць якраз да таго часу зрабіць яе рынак больш прывабным для замежных інвэстараў. Але ж да гэтага часу трэба яшчэ дажыць, а грошы неабходныя ўжо цяпер.
Ці дажывем?
Каб пакрыць тэрміновыя плацяжы па пазыках замежным і сваім банкам – Менску спатрэбіцца сёлета каля 6 мільярдаў даляраў. Нават калі Эўразьвяз ці міжнародныя арганізацыі і пазычаць Беларусі дадатковы мільярд–два, гэтага ня хопіць.
Напярэдадні малочнай вайны Беларусь атрымала 600 мільёнаў даляраў з абяцаньнем яшчэ 400–сот мільёнаў інвэстыцыяў ад швэдзка–турэцкага канцэрну за 80% акцыяў апэратара сотавай сувязі "БеСТ". Аднак далейшыя масавыя замежныя інвэстыцыі ў прамысловасьць ужо сёлета малаверагодная.
Каб пакрыць тэрміновыя плацяжы па пазыках замежным і сваім банкам – Менску спатрэбіцца сёлета каля 6 мільярдаў даляраў