Цягам трох дзён, зь 5-га па 7-га ліпеня, ААН, АБСЭ і Эўрапарлямэнт прынялі рэзалюцыі з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
8 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі заблякаваў доступ да свайго сайту ў інтэрнэце. Хадзілі чуткі, што сёньня курс беларускага рубля да даляра ЗША мог рэзка ўпасьці. Гэтага не адбылося. Пакуль?
Калі пачатак сёлетняй беларуска-расейскай газавай вайны быў "мутны", то пастаўленая ў ім кропка нібыта адмыслова накіраваная на тое, каб адбіць у нармальнага чалавека любую ахвоту ўнікнуць у энэргетычна-фінансавыя дэталі. Зрэшты, у тым, што зроблена гэта было адмыслова, сумневаў якраз мала.
З аўторка па чацьвер адбылося падзеньне акцыяў "Газпрому" на фондавых біржах. Некаторыя камэнтатары пасьпяшаліся сьпісаць гэта на беларуска-расейскую "газавую вайну", разглядаючы такое наступства спрэчкі, як козыр для афіцыйнага Менску.
У адрозьненьне ад папярэдніх газавых войнаў, гэтая вызначаецца асаблівай блытанінай. Супярэчлівыя лічбы сустрэчных пазоваў аб розьніцы ў кантрактных цэнах ды транзытнай запазычанасьці замешваюцца на рыторыцы, якая гучыць надзвычай жорстка нават звыкламу да гандлёвых войнаў ды мытна-саюзьніцкай гістэрыі вуху. Цэнтральнай фразай апошніх падзеяў стаў паблажлівы камэнтар Дзьмітрыя Мядзьведзева адносна недапушчальнасьці замены валютных плацяжоў "ні пірагамі, ні маслам, ні сырам". Але тут ён крыху схітраваў. Менавіта ў сыры ды масьле і схаваныя першакрыніцы сёньняшняй вайны.
Аляксандар Лукашэнка наведаў Шклоўскі малаказавод, які летась стаў часткай расейскага канцэрну Юнімілк. Што новага прагучала тут на малочную тэму? Якой рэакцыі можна чакаць на чарговую расейскую забарону экпарту малочных прадуктаў з 4 беларускіх заводаў, сярод якіх, праўда, шклоўскага няма? На пытаньне Свабоды адказвае эканамічны аглядальнік Стась Івашкевіч.
Найвышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан заявіла, што Мытны зьвяз Беларусі, Расеі і Казахстану шкодзіць міжнароднаму гандлю. Прадстаўнікі ЭЗ тлумачаць выказваньне Эштан.
Падзеі апошняга тыдня чарговы раз давялі што, нягледзячы ні на якія дэманстрацыі ды дэмаршы, пакінуць Беларусь за бортам Мытнага саюзу Масква ня можа. І справа тут ні ў імпэрскіх амбіцыях, ні, тым болей, у братніх пачуцьцях народаў. Стаўкі Крамля ў гэтай гульні несувымерна вышэйшыя за рэгіянальныя разборкі.
У апошніх расейска-беларускіх канфліктах, пасыл Крамля Аляксандру Лукашэнку ўсё больш нагадвае фармулёўку: не дамовімся з табой – будзем дамаўляцца зь іншым. Калі падобную пагрозу пры вялікім жаданьні можна было ўгледзець і раней, то гэтым разам упершыню яе выкананьне залежыць ад націсканьня ў Крамлі ўсяго адной кнопкі.
Першы віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Ігар Шувалаў пахаваў сваёй заявай у Вашынгтоне мала каму зразумелае дзіця леташняга пуцінскага дэмаршу: сумеснае ўступленьне Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Міністэрства замежных спраў Беларусі нагадвае пра дамоўленасьці па сынхранізацыі працэсу ўступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю краінаў мытнай тройкі.
Брусэль актывізаваў вывучэньне беларускай малакаперапрацоўчай прамысловасьці на прадмет допуску яе прадукцыі на эўрапейскі рынак.
Міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях кліматычных зьменаў, якую ўжо называюць наймаштабнейшымі перамовамі па гэтай тэме за ўсю гісторыю чалавецтва, пераходзіць у завяршальную стадыю. Напярэдадні чаканага падпісаньня дамовы перамовы, аднак, загрузьлі ў патавай сытуацыі.
Дырэктар дэпартамэнту па ўступленьні новых чальцоў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі Чыеду Асакуэ зьняпраўдзіў заяву ачольніка агульнай перамоўнай групы Беларусі, Расеі і Казахстану Максіма Мядведкава аб тым, што беларуская заяўка блякавалася з палітычных прычынаў. Ён дадаў, што ў выніку рашэньня аб уступленьні ў СГА Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану перамовы перапыніліся акурат у той момант, калі ў працэсе асобнага ўступленьня Беларусі ў арганізацыю назначыўся істотны прагрэс.
У кулюарах саміту СГА ў Жэнэве працягваюцца кансультацыі адносна ўступленьня Беларусі, Расеі і Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Меркаваньні аналітыкаў наконт падпісаньня дамовы аб Мытным Саюзе збольшага падзяляюцца на катастрафічныя і скептычныя. Адныя гавораць аб перамозе Масквы і пачатку прыгнёту расейскім капіталам беларускага рынку. Іншыя называюць пагадненьне дзяржаўным піярам, кшталту эпапеі з Саюзнай дзяржавай, які далей за дэклярацыі ніколі ня пойдзе.
Сёньня завяршыўся візыт у Беларусь намесьніка генэральнага сакратара Арганізацыі аб'яднаных нацыяў Яна Кубіша, які таксама ачольвае Эўрапейскую эканамічную камісію ААН.
Беларусь павінна прайсьці яшчэ доўгі шлях у справе паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, перш чым зь яе будуць зьнятыя санкцыі.
Загрузіць яшчэ