Міхась Скобла: “Слоўнікі не пасьпяваюць за жыцьцём. Ніводзін айчынны слоўнік не растлумачыць вам, што такое слэм. А між тым, зьява гэтая ўжо трывала ўвайшла ў літаратурнае жыцьцё, адбываюцца міжнародныя фэстывалі слэму, зьявіліся слэмеры-пераможцы. Дык што такое слэм, адкуль ён узьнік і якое дачыненьне мае да беларускай паэзіі?”
Марыя Мартысевіч: “Слэм быў вядомы беларускай публіцы, найперш моладзі, таму што гэта спосаб танцу падчас рок-канцэртаў, калі публіка штурхаецца, скача і выслаўляе свае эмоцыі целам. Часам гэта нават небясьпечна для жыцьця. Напрыклад, на пазамінулым канцэрце “Ляпіса Трубяцкога” дзяўчыне зламалі нагу. Таму, калі гэтая публіка прыходзіць на паэтычныя слэмы, яна застаецца рашчараванай, бо паэтычны слэм – гэта тое ж самае “рубілава”, тыя ж самыя рухі-штурхі, толькі слоўныя. Паэты выходзяць на сцэну, у кожнага ёсьць, напрыклад, па тры хвіліны, і за гэты час яны павінны пераканаць публіку, што іх выступ самы эмацыйны. Ацэньваецца ня толькі якасьць верша, артыстычнасьць выкананьня, але і арыгінальнасьць падачы, за ўсё гэта ставяцца балы. Слэм – гэта паэтычны турнір, які прыйшоў да нас з Амэрыкі. У 70-я гады амэрыканскія пост-бітнікі і неда-рэпэры вынайшлі новую форму спаборніцтва, абнавіўшы старыя паэтычныя турніры для сучаснай публікі. З таго часу праз Эўропу, Украіну і Расею слэм трапіў у Беларусь. Ужо цэлы год у нас ладзяцца слэмы”.
Скобла: “Дык публіка прыходзіць на слэм дзеля скокаў і танцаў, ці ўсё ж паслухаць вершы?”
Мартысевіч: “Палова публікі застаецца рашчараванай, а палова – шакаванай, таму што людзі ўсё ж ідуць глядзець паэтычнае спаборніцтва. Усё ж слэм – гэта не звычайнае паэтычнае чытаньне, нават ня конкурс паэтаў, а штосьці больш энэргічнае. І часам самі беларускія паэты, каторыя прыходзяць на слэм, ня ведаюць, што гэта такое, і толькі ў працэсе слэм ім падабаецца або не падабаецца, яны уваходзяць у гэтую гульню. Слэм адрозьнівацца па энтэнсіўнасьці. Калі амэрыканскія слэмеры – гэта ўжо высокія профі, каторыя аранжыруюць свае вершы голасам, рэальна ўносяць голасам сэнс у тое, што чытаюць, то, напрыклад, ва Ўкраіне слэм блізкі да панкаўскага слэму, там паэты любяць скакаць, лётаць, ламаць адзін аднаму рукі-ногі – і гэта амаль не перабольшваньне”.
Скобла: “Слэм напачатку называлі хаосам з чалавечым тварам. І меліся адмысловыя інструкцыі, як паводзіць сябе на рок-канцэртах, як апранацца і абувацца. Ці ёсьць неякія пісаныя ці няпісаныя правілы паводзінаў на паэтычным слэме? Слова – пераможцу двух слэмаў Віктару Жыбулю, які, на шчасьце, нікому нічога не зламаў і сам жывы-здаровы”.
Віктар Жыбуль: “Калі б я што і зламаў, то толькі сам сабе, але, на шчасьце, такога пакуль не адбылося. Правілы на розных слэмах бываюць розныя. На адных, напрыклад, дазволены пэўны тэатральны рэквізыт, на іншых – наадварот, забаронены. Галоўнае, каб слэм-майстры напярэдадні кожнага слэму агучвалі рэглямэнт, умовы, каб слэмеры ведалі, што ім можна рабіць, а што – не. Форма вопраткі абсалютна свабодная, хочаш – прыходзь у фраку, хочаш – у майцы з чэрапам і косткамі. Іншая справа – што лічыць рэквізытам. Напрыклад, перад адным са слэмаў у нас адбылася дыскусія: ці лічыць рэквізытам часткі вопраткі, калі слэмер падчас выступу як-небудзь тэатральна разарве на сабе кашулю”.
Мартысевіч: “На слэме адназначна забароненая музыка і ёсьць два спосабу ацэнкі. Скажам, у Беларусі, звычайна, выстаўляе ацэнкі журы, а ў іншых краінах слэмераў ацэньваюць гледачы”.
Скобла: “Сёлета адзін са слэмаў прайшоў у сьвятая сьвятых – Купалаўскім музэі. Падчас выступаў паэты клаліся на падлогу, распраналіся, скакалі, бегалі па зале, лаяліся… А пасьля ўсяго гэтага дырэктарка музэю Алена Мацевасян заявіла ў інтэрвію, што слэм у музэі стане традыцыйным. Ці месца яму ў музэях нашых клясыкаў?”
Анатоль Сідарэвіч: “Слэм – гэта, па-першае, пратэст супраць уніфікацыі масавай культуры, а па-другое – своеасаблівы пратэст супраць элітарнасьці прафэсійнага мастацтва. Беларуская літаратура сама нараджаецца як форма пратэсту. Таму музэй – цалкам прыдатны для слэму. Некалі цяжка было ўявіць, што “Спадчына” ці іншыя вершы Купалы загучаць па радыё і тэлебачаньні, дзякуючы генію Мулявіна. Праз рок-музыку Купала дайшоў да шырокіх масаў. Новыя плыні ў паэзіі ўзьнікаюць як пратэст супраць гэтай бронзавасьці і ўніфікацыі, а потым выпрацоўваюцца правілы. Сёньня на кожны слэм арганізатары агаворваюць новыя правілы, а самім паэтам кажуць: “Трэба абавязкова паведамляць арганізатарам характарыстыку сваёй манэры чытаньня вершаў”. Некалі выпрацуюцца жалезныя правілы, зьявіцца свая эліта, забранзавее Жыбуль ці хто яшчэ са слэмераў, і зьявяцца маладзейшыя паэты, і аб’явяць нэа-слэм, або пост-слэм ці яшчэ якую новую плынь. Гэта натуральны працэс”.
Скобла: “Нядаўна каманда беларускіх паэтаў выяжджала ў Кіеў дзеля ўдзелу ў міжнародным слэме. І трэнерам гэтай каманды была прысутная тут Марыя Мартысевіч. Марыя, што здарылася ў Кіеве, чаму беларусы прайгралі?”
Мартысевіч: “Сёлета ўкраінцы, мне здаецца, не далі б нам выйграць, бо ў мінулым годзе выйгралі мы. Гэта быў першы досьвед каманднай барацьбы паміж Украінай і Беларусьсю ў слэме. Яны пайшлі на ўсё дзеля перамогі. Было проста заўважна, наколькі лепей чытаюць паэты, якія ўжо бачылі беларусаў у дзеяньні. Бо тры паэты, каторыя прынесьлі ім перамогу на гэты раз, удзельнічалі ў мінулагоднім слэме і думалі, што адной левай перамогуць беларусаў – а не атрымалася. Напрыклад, выступ Арцёма Паляжака вывеў іх каманду наперад. “Сваё поле” таксама мела значэньне, бо ва Ўкраіне адзнакі ставіць публіка. Яна проста з прынцыпу ставіла беларусам “двойкі”. Неразуменьне беларускай мовы публікай таксама адыграла сваю ролю, таму што ў першы раз на слых вельмі цяжка ацаніць тэкст. Мы не адчайваемся. Ёсьць вялікая мара – прывезьці ўкраінскую каманду ў Беларусь і ўжо на нашым полі “накідаць” ім так, што ўкраінцам ізноў прыйдзецца браць у нас рэванш”.
Скобла: “У Кіеве вы, Віктар, сышліся ў двубоі з прыгаданым украінскім паэтам Арцёмам Паляжакам. Што, ён сапраўды быў мацнейшы?”
Жыбуль: “Сапраўды. У яго вэльмі экспрэсіўная манэра чытаньня, добра пастаўлены голас, ён умее завесьці публіку. Нават Андрэй Хадановіч прызнаецца, што цяжка побач з Арцёмам Паляжакам выступаць”.
Скобла: “Згаданы вамі Хадановіч піша ў сваім блогу: “Мне робіцца страшна за псыхіку паэтаў. Слэм – усё ж штука аднаразовая”. Віктар, а вы, удзельнічаючы ў слэмах, не асьцерагаецеся за сваю псыхіку?”
Жыбуль: “У маім жыцьці хапае рэчаў, якія могуць паўплываць на псыхіку значна горш за слэм. Слэм, наадварот, зьяўляецца для мяне нейкай разрадкай. Адчуваньні падчас выступу, сапраўды, незвычайныя. Гэта нейкі ўзаемаабмен энэргіяй з публікай. Цікавая дэталь: шторазу, калі я выступаю на слэме, у мяне спыняецца электронны гадзіньнік. На апошнім беларуска-украінскім слэме, напрыклад, ён у мяне спачатку пачаў адставаць на дваццаць хвілінаў, а потым, калі я націснуў кнопачку, каб завесьці як мае быць, ён у мяне ўвогуле адключыўся”.
Мартысевіч: “Тут ня лішне ўдакладніць, што некаторыя беларускія выступоўцы, напрыклад, той жа Віктар Жыбуль ці Вера Бурлак, рабілі слэм задоўга да таго, як такая забава прыйшла ў Беларусь. Беларускія паэты па сваёй прыродзе слэмеры, таму што з пратэсту, зь мітынгу вынікае неабходнасьць чытаць вершы без мікрафона, каб цябе чулі, і гэта ўжо аўтаматычна робіць твой выступ слэмам”.
Скобла: “Дык вас, Віктар, можна лічыць ня толькі выдатным слэмерам, але і заснавальнікам беларускага слэму?”
Жыбуль: “Калі я ўпершыню ўдзельнічаў у слэме, то пра амэрыканскі слэмдансінг яшчэ нічога ня ведаў. Цяпер я нейкае ўяўленьне пра гэта маю. Але, зноў жа, нейкіх відэазапісаў амэрыканскіх слэмераў я ня бачыў”.
Скобла: “Чым адрозьніваецца слэмаўская паэзія ад паэзіі, умоўна кажучы, кніжнай?”
Сідарэвіч: “Паэзія, як вядома, часам можа вырастаць і з бруду. Слэмаўскія вершы не вырастаюць з бруду, яны ўлазяць у бруд. Пачытайце, напрыклад, расейскага слэмера Аляксандра Літова ці іншых, там іх ёсьць цэлая плеяда: Вадзім Месяцаў, Павал Жаваранкаў, Васіль Чапялёў, Андрэй Радзівонаў – клясык расейскай слэм-паэзіі. У іх тэксты наступнага кшталту: “Двенадцать злобных зрителей, / они такие разные, / они такие личности, / решили побухать. / Они купили пиво, / они купили водку, / орешек и закусок, / огурчиков, селёдку / и сели все за стол”.
Скобла: “Скажу шчыра, ня ўразіла мяне гэткае творства”.
Сідарэвіч: “Так, нагадвае інсітнае мастацтва, прымітывізм. Я слухаў у суботу перадачу “Дом літаратара” па радыё “Свабода”, дзе гучалі вершы прысутнага тут Жыбуля, і, да яго гонару, мушу сказаць, што і ў слэмавай ягонай паэзіі адчуваецца ўменьне вэрсыфікаваць”.
Мартысевіч: “Я хачу абараніць слэмераў. Рэч у тым, што вы, спадар Анатоль, знаёміліся з сайтам расейскіх слэмераў, а у Беларусі ёсьць паэт-слэмер, які сьвядома вучыцца ў амэрыканцаў, перакладае амэрыканскіх слэмераў, агучвае гэта і чытае свае вершы ў той самай манэры. Гэта – Віталь Рыжкоў. Цікава паназіраць за тым, як ён чытае паэзію, таму што гэта абсалютна іншая для Беларусі манэра чытаньня. І тут ужо трэба казаць пра ўплывы ня толькі заходняй паэтыкі, а менавіта заходніх формаў яе падачы. Мне здаецца, што слэм – гэта не такая простая зьява, і я ня зводзіла б яе толькі да прымітывізму. Таму што амэрыканская паэзія, пачынаючы яшчэ ад Уітмэна, вельмі глыбокая. Гэтая глыбіня прыўносіцца і ў слэмерскія тэксты, проста яна падаецца больш адкрыта”.
Скобла: “26 траўня я быў на вечарыне Ўладзімера Някляева. І падумалася, што з ягонай манэрай чытаньня ў яго ёсьць шанцы і ў слэме. Але ж ня кожны верш надаецца для экспрэсіўнага чытаньня са сцэны”.
Сідарэвіч: “Яшчэ ў савецкія часы паэтаў падзялялі на камэрных, лябараторных, калі на тое пайшло, і на паэтаў эстрадных. Слэм, наколькі я здагадваюся, – гэта працяг той эстраднай паэзіі Маякоўскага, Еўтушэнкі, Вазьнесенскага. У нас таксама можна пашукаць падобных паэтаў у дваццатыя гады. А пачытайце тое зьедлівае апавяданьне, з якога пачынаецца шосты том новага Збору твораў Якуба Коласа, –“Трыюмф”, пра выступленьне маладнякоўца. Я, чытаючы яго, проста жывот надрываў. Гэта ж выдатная рэч! І як кладзецца на цяперашніх слэмераў!”
Скобла: “А хто зь беларускіх паэтаў здолеў бы здаць, умоўна кажучы, іспыт на слэмера?”
Жыбуль: “Калі ўжо дакопвацца да каранёў, то я назваў бы Паўлюка Шукайлу. Наконт мастацкай вартасьці ягоных вершаў можна паспрачацца, яна далёка не заўсёды вытрымана, але захаваліся сьведчаньні, што чытаў ён свае і, дарэчы, ня толькі свае, вершы вельмі артыстычна. Сучасьнікі згадвалі, як ён то павышаў, то паніжаў голас, то ледзьве чутна шаптаў, то, наадварот, крычаў. Я думаю, што калі б у 20-я гады ў Беларусі ўжо быў слэм, то пераможцам там апынуўся б Паўлюк Шукайла”.
Скобла: “У любых спаборніцтвах не апошнюю ролю выконваюць судзьдзі. Я ведаю, што паводле правілаў слэму судзьдзямі не павінны быць літаратары – ні пачаткоўцы, ні акадэмікі ад літаратуры. А хто ж павінен судзіць?”
Мартысевіч: “У тым і быў увесь цымус слэму, што паэтычныя турніры рабіліся дзеля таго, каб уразіць менавіта публіку, і гэта прыносіла свой плён. Таму што, калі чалавек ведае, што яго судзьдзя – гэта абсалютна выпадковы чалавек, які прыйшоў у залю, то ён аўтаматычна пачынае быць больш шчырым, больш адкрытым, па-рознаму разумеючы гэтую шчырасьць, канешне ж. Вельмі цікава потым назіраць за эмоцыямі, калі верш перацякае ў адзнакі, у выгукі публікі: ухваленьні ці асуджэньні, як потым адбіраюцца паўфіналісты і фіналісты, як вітаюць сваіх куміраў, як абураюцца тым, што чыйгосьці куміра засудзілі – гэта ўсё жывыя эмоцыі. Таму я, напрыклад, няўхвальна стаўлюся да таго, што беларускія арганізатары слэму імкнуцца перадаць выстаўленьне адзнак прафэсіяналам. Слэм – гэта найперш шоў, і людзі, якія яго ладзяць, спадзяюцца на шоў, але калі адзнакі выстаўляюцца прафэсіяналамі, публіка ўжо ня ёсьць частка дзеяньня, яна пачынае быць пасыўнай і проста пазяхае. Усё ператвараецца ў звычайныя чытаньні, агляд мастацкай самадзейнасьці. Я заклікаю ўсіх людзей, якія хочуць арганізоўваць слэмы, рабіць гэта для людзей, для гледачоў, а не для акадэмікаў”.
Жыбуль: “У кантэксьце слэму слова “прафэсіянал” выглядае даволі дзіўна. Скажам, аднойчы ў журы запрасілі вядомых літаратараў: Віктара Шніпа, Людмілу Рублеўскую, Пятра Васючэнку, Алеся Камоцкага. Яны, вядома, шмат чаго дасягнулі, але ці ёсьць сярод іх хоць адзін слэмер?”
Скобла: “Вы, Віктар, выступаеце за наданьне правоў журы публіцы?”
Жыбуль: “Так. Я бачыў, як судзіла прафэсійнае журы на Купалаўскім слэме. Звычайна, прафэсійнага журы няма, і глядацкае журы ставіць па дзьве адзнакі кожнаму выступоўцу: адну – за зьмест, а другую – за артыстызм. А тут атрымлівацца, што прафэсійнае журы імкнулася паставіць нейкі бал за ўсё адразу. Яшчэ пытаньне: як само журы гэта ўсё ўспрымала, але пра гэта лепей спытацца ў журы. Складаецца такое ўражаньне, што журы тое імкнулася дайсьці да зьместу вершаў, а артыстызм неяк абыходзіла, ігнаравала. Я, напрыклад, лічу, што такія выдатныя выступоўцы-слэмеры як Уладзь Лянкевіч і Сярж Мядзьведзеў атрымалі нашмат меней балаў, чым маглі б”.
Мартысевіч: “Віця не дадаў, што былі дзьве адзнакі: адна – глядацкая, другая – прафэсійнага журы, і гэтыя адзнакі часам разыходзіліся палярна, публіка ўспрымала выступы зусім іначай, чым акадэмікі”.
Скобла: “Публіка не абсьвістала тое журы?”
Мартысевіч: “Не, у нас на літаратурных вечарынах – інтэлігентная публіка. Беларусы ж – талерантны народ”.
Скобла: “Што далей будзе са слэмам? Ён так і застанецца рытарычна-тэатральным дзействам, месцам спаборніцтва галасістых паэтаў? Слэм мінецца, як мінаецца любая мода? Ці слэм выкшталціцца ў нейкі адметны, апрычоны від мастацтва?”
Мартысевіч: “Мне здаецца, што ўсе тры шляхі магчымыя, і мне не хацелася б, каб адзін зь іх перамог. Любая зьява мае свой пік і свой заняпад. Сёньня слэм, відавочна, перажывае ў Беларусі пік. Мы не згадалі яшчэ адну добрую традыцыю слэму. Слэм – гэта спаборніцтва за грошы і, часам, за вялікія грошы, і паэт ведае, што калі ён пераможа, то атрымае пэўную суму, каштоўны прыз. У Беларусі ня ўсе слэмавыя пляцоўкі могуць дазволіць сабе ўзнагародзіць паэта добрым прызам, таму ў нас гэта ўсё трымаецца на аматарстве. А калі б слэмы атрымалі вялікі бюджэт, то гісторыя была б зусім іншая. Мне здаецца, што сёньня ідзе адбор: маладыя паэты вырашаюць для сябе – яны камэрныя ці эстрадныя, паводле клясыфікацыі спадара Сідарэвіча. І калі гэта ўсё ўсталюецца, сфармуецца ў нас свая слэмерская эліта, тады і пабачым, што адбудзецца далей”.
Жыбуль: “На ўкраінскіх інтэрнэт-форумах можна сустрэць такую думку: украінскі слэм аджывае. А ў нас ён пачынае ўваходзіць у моду, бо слэмы пачынаюць адбывацца ўсё часьцей. Напрыклад, той самы Купалаўскі слэм быў ініцыяваны самім Музэем Купалы, які спасылаўся на аналягічны досьвед нейкага расейскага музэю. Так што ў нашым культурніцкім грамадзтве ёсьць цікавасьць да слэму, але невядома, колькі яна яшчэ пратрымаецца”.
Сідарэвіч: “Зьявяцца клясычныя тэксты ў гэтым жанры, потым зьявіцца пост-слэм або нэа-слэм… Але я хачу сказаць, што якім голасам ні валодаўбы той ці іншы паэт, якую манэру чытаньня ні выпрацаваў, – у літаратуры застаюцца тэксты”.