Учора Беларускае тэлебачаньне паказала прапагандысцкі фільм, накіраваны супраць “Маладога фронту”. Тэлегледачам даводзілі, што лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч нібыта заваблівае непаўналетніх і вучыць іх не працаваць і не вучыцца, а жыць за кошт удзелу ў вулічных акцыях. Пра маладафронтаўцаў казалі як пра п’яніц, наркаманаў і распусьнікаў. Самім актывістам Маладога фронту аўтары фільма слова не далі.
Галоўная гераіня фільму, маці маладафронтаўца Яраслава Лыскаўца, наведала разам са здымачнай групай БТ і людзьмі ў цывільным бацьку Зьмітра Дашкевіча ў Старых Дарогах. Яна на камэру сьцьвярджала, што ў кватэры брудна, непрыбрана.
Былі паказаныя трое бацькоў маладафронтаўцаў, якія толькі й сказалі, што самі не накіроўвалі сваіх дзяцей у арганізацыю.
Маладафронтаўцы глядзелі фільм і пракамэнтавалі некаторыя моманты.
Наста Палажанка: “У “Маладым фронце” некалькі сотняў маладзёнаў. Падчас падрыхтоўкі гэтага сюжэту шмат кадэбэшнікаў ламіліся ў кватэры бацькоў маладафронтаўцаў. Ад некалькіх сяброў “Маладога фронту” яны дамагаліся, каб тыя на камэру сказалі аб сваім жаданьні выйсьці з арганізацыі.
Толькі адна жанчына пагадзілася пад ціскам кадэбэшнікаў губляць свой час (бо яна казала, што працуе ў школе), яшчэ трое бацькоў далі нэўтральныя камэнтары.
Можна толькі здагадвацца, колькі давялося “бедным” бэтэшнікам і кадэбэшнікам хадзіць па бацьках і колькі разоў іх паслалі”.
У фільме паказалі дырэктара школы, у якую Наста прыйшла вучыцца толькі ў апошняй чвэрці выпускной клясы. Вядучы за кадрам паведаміў, што Наста не цікавілася школьным жыцьцём, бо была занятая інтымнай сувязьзю са Зьмітром Дашкевічам. Дырэктар школы таксама назваў Зьмітра бойфрэндам Насты.
Тую акалічнасьць, што ў той момант Зьміцер быў у турме за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, стваральнікі фільму праігнаравалі. Гэты фільм Наста глядзела разам са сваёй сям’ёй.
Бацька Насты Ўладзімер Палажанка: “Мне падаецца, што ім самім сорамна за тое, што яны робяць. Яны, хутчэй за ўсё, выконваюць замову. Так, я чакаў, што яе будуць паказваць па тэлевізары, так, я чакаў, што пакажуць яе ўдзел у шэсьцях і мітынгах і г.д. Але такое…
Мае знаёмыя тэлефануюць і выказваюць недаўменьне, бо яны ж ведаюць, якая яна дзяўчынка”.
Бацька Насты лічыць, што выйграць працэс ва ўлады немагчыма, але размова ідзе пра паклёпніцкае публічнае ганьбаваньне ягонай дачкі.
Юрыст Гары Паганяйла лічыць, што ёсьць усе падставы для звароту ў суд:
“Калі грамадзянін лічыць, што зьвесткі, распаўсюджваныя СМІ, не адпавядаюць рэчаіснасьці, ганьбяць ягоны гонар і годнасьць, ён можа абараняцца і патрабаваць праз суд абвяржэньня гэтых зьвестак і спагнаньня маральнай шкоды”.
У фільме распавядалася пра Зьмітра Дашкевіча, але самому яму не далі слова. Чаму аўтары гэтага не зрабілі? У тытрах фільму іхнія прозьвішчы не пазначаныя. Згадваецца толькі, што гэта праца АТН. Кіраўнік АТН Аляксандар Мартыненка знаходзіцца ў Маскве. Ягоны намесьнік Юры Гроераў ад камэнтароў адмаўляецца:
“Я, шчыра кажучы, ня ведаю падрабязнасьцяў і не магу вам адказаць. Вы ў Дашкевіча спыталі? Вернецца ж ён калі-небудзь з сэсіі”.
Гераіня фільму абвінавачвала Зьмітра Дашкевіча ў сьмяротным граху на той падставе, што ён вадзіў яе праваслаўнага сына ў каталіцкі храм. Пратэстантаў жа абвінавацілі ў тым, што яны нібыта вучаць людзей валодаць мімічнымі знакамі.
Павал Севярынец: “Гэбісты і іхныя кансультанты, відаць, пераблыталі апэратыўныя здымкі з курсаў ды-джэяў “Адраджэньня”. Там лідэраў вучаць быць больш камунікабэльнымі.
Праваслаўнаму нават не магло б прыйсьці ў галаву, што наведаць каталіцкі касьцёл ці запрасіць туды свайго сябра — гэта сьмяротны грэх. Нядаўна адзін вядомы чалавек свайго сына вазіў у самае сьвятое сьвятых Ватыкану.
Як цяпер Аляксандру Рыгоравічу рэагаваць на такія фільмы? Яго ж фактычна абвінавачваюць у сьмяротным граху. Ён цягае дзяцей ажно ў Ватыкан“.