Неяк непрыкметна Эўразьвязу ўдалося радыкальна памяняць сваю палітычную лінію ў дачыненьні да Менску – ад палітыкі санкцыяў да палітыкі дыялёгу, пішуць заходнія аглядальнікі. І вось ужо аўтакрата, якому зусім нядаўна было забаронена выяжджаць у краіны ЭЗ, чакаюць у Італіі, ён запрошаны на адкрыцьцё саміту ў Прагу.
Як піша швэдзкае выданьне Kristianstadsbladet, сваю жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да беларускага рэжыму Брусэль паслабіў мінулай восеньню. Рашэньне аб прыпыненьні забароны на выезд ў краіны ЭЗ высокім беларускім чыноўнікам было прынятае ў адказ на вызваленьне Менскам палітзьняволеных. Многія эўрапейскія кіраўнікі палічылі, што такі жэст прывядзе да дэмакратычнага працэсу ў Беларусі, да дыялёгу і разьвіцьця. Швэцыя была адной зь нямногіх краін, якія галасавалі супраць.
На мінулым тыдні адбылося тое, што стала “найвялікшай здрадай эўрапейцаў у адносінах да беларускай апазыцыі і іншадумцаў”, піша Kristianstadsbladet. Кіраўнік МЗС Чэхіі, краіны - старшыні ЭЗ, пэрсанальна перадаў Лукашэнку запрашэньне ў Прагу, міністар замежных спраў Італіі заявіў пра прыём беларускага кіраўніка ў Рыме і Ватыкане.
Паводле аўтара артыкулу, у Швэцыі, на жаль, мала пішуць пра тое, што адбываецца ў Беларусі – краіне, якая знаходзіцца літаральна непадалёк. Тым ня менш журналіст нагадвае ўсяго дзьве гісторыі, якія нядаўна былі зьмешчаныя ў мясцовых СМІ.
Пра адну зь іх паведаміла папулярнае выданьне Göteborgs-Posten. Гэта выпадак, які здарыўся з прэзэнтацыяй кнігаў Сьвятланы Алексіевіч. Вядомая пісьменьніца, якая цяпер жыве па-за межамі Беларусі і чые кнігі не друкуюцца на радзіме, у лютым была запрошаная маскоўскім выдавецтвам на Менскі кніжны кірмаш.
Пасьля таго, як на сустрэчу з Алексіевіч у памяшканьне выставы прыйшоў сапраўдны натоўп яе чытачоў, расейскаму выдаўцу паведамілі, што ні яго выдавецтва, ні сама пісьменьніца зь яе кнігамі больш непажаданыя на падобных мерапрыемствах у Беларусі.
Ці другая гісторыя, пра якую таксама пісалі швэдзкія выданьні. Гэта трагедыя з праваабаронцай з Салігорску Янай Паляковай, якая скончыла жыцьцё самагубствам з-за несправядлівага прысуду.
Як рэзюмуе аўтар артыкулу ў Kristianstadsbladet, вельмі хацелася б спытаць ЭЗ і Ватыкан, якім яны ўяўляюць сабе дыялёг з беларускім рэжымам, “як і дзе гэты дыялёг выдумляўся”.
Kristianstadsbladet –лібэральная швэдзкая газэта, заснаваная у 1856 годзе.