Карэспандэнт грузінскай службы нашага радыё Коба Ліклікадзэ перадае з зоны баявых дзеяньняў.
Ліклікадзэ: "Інтэнсіўнасьць баёў зьнізілася. У ваенным штабе гавораць, што абвешчаны мараторый да 18 гадзінаў. Цхінвалі па ранейшаму ў густым дыме. З раніцы сёньня расейская авіяцыя бамбавала пазыцыі вакол Цхінвалі, якія займаюць грузінскія ўзброеныя сілы. Гэтыя самалёты можна было бачыць няўзброеным вокам. І яны бамбавалі прымесьці горада Горы. Ёсьць таксама інфармацыя, але яна непацьвержаная, што расейская авіяцыя бамбавала горад Вазіяні, гэта каля Тбілісі. У Асэтыі яны хутчэй за ўсё бамбавалі калёны грузінскіх узброеных сіл, бо мы бачылі машыны ваеннай хуткай дапамогі, якія на вялікай хуткасьці вывозілі раненых і, магчыма, забітых пасьля гэтых бомбавых удараў.
Я размаўляў з грузінскімі афіцэрамі, яны кажуць, што пазыцыі, занятыя грузінскімі сіламі ўчора, яны ўтрымліваюць дагэтуль. Статыстыка забітых і параненых з грузінскага боку не распаўсюджваецца."
Дракахруст: "Наколькі вялікую тэрыторыю кантралююць зараз грузінскія сілы?"
Ліклікадзэ: "Гэта 6 вёсак вакол Цхінвалі і прымесьці Цхінвалі. Так мне сказалі ў штабе апэрацыі. Гэта велізарная тэрыторыя".
Дракахруст: "Наколькі праўдзівая інфармацыя, што былі зьбітыя два расейскія бамбавікі?"
У Паўдзённую Асэтыю ўваходзіць расейская бранетэхніка
"Усе павінны зьявіцца на зборныя пункты. Мы павінны разам уратаваць нашу краіну", - заявіў Міхаіл Саакашвілі.
Грузія-Паўднёвая Асэтыя: гісторыя канфлікту
Паўднёвая Асэтыя дэ факта аддзялілася ад Грузіі ў 1992 г., пасьля збройнага канфлікту, у якім загінулі некалькі тысяч людзей, і пасьля рэфэрэндуму за незалежнасьць.
“Грузія дала ўцягнуць сябе ў гульню на руку Расеі”
Хаду грузіна-асэтынскай вайны, яе прычыны і пазыцыі замежных краінаў камэнтуе дырэктар грузінскай службы радыё Свабода Давід Какабадзэ.