Юры Дракахруст
Нарадзіўся ў 1960 у Хабараўску (Расея). У 1964 з бацькамі пераехаў у Менск. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 1986 абараніў кандыдацкую дысэртацыю па альгебраічнай тэорыі лічбаў. Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН Беларусі (1982–1991), акадэмічным Інстытуце эканомікі (1991–1994), у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (1992–2000). Выступаў з артыкуламі ў беларускім друку.
У 1990–1991 гг. — сакратар управы Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
На Радыё Свабода з 1991, ад 1996 — супрацоўнік Беларускай службы ў Празе.
Вядучы аналітычнай праграмы «Праскі акцэнт» на Радыё Свабода. Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009) і «Сем худых гадоў» (2014). З 2015 рэгулярна публікуецца на партале TUT.BY.
Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).