Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўдзённую Асэтыю ўваходзіць расейская бранетэхніка


"Усе павінны зьявіцца на зборныя пункты. Мы павінны разам уратаваць нашу краіну", - заявіў Міхаіл Саакашвілі.

Паводле Саакашвілі, грузінскія ўзброеныя сілы кантралююць большую частку тэрыторыі Паўднёвай Асэтыі. "Расейскія міратворцы ў Абхазіі прыведзеныя ў стан падвышанай баявой гатоўнасьці, - паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. - У некаторых рэгіёнах Расеі фармуюцца атрады добраахвотнікаў для адпраўкі ў Паўднёвую Асэтыю."

Прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты заяўляе, што Цхінвалі застаецца пад кантролем ваенных сіл рэспублікі.

«Пасьля бомбавых удараў вывозілі параненых і забітых»

Карэспандэнт грузінскай службы радыё Свабода Коба Ліклікадзэ перадае з зоны баявых дзеяньняў.

ХРОНІКА ПАДЗЕЯЎ

15:40 На тэрыторыю Паўдзённай Асэтыі ўваходзіць расейская бронетэхніка – паведамляюць расейскія СМІ. Раней грузінскі бок заявіў, што цяжкая вайсковая тэхніка ўваходзіць у раён Паўдзённай Асэтыі з боку Расеі праз Рокскі тунэль. У Паўдзённай Асэтыі працягваюцца баі паміж грузінскімі войскамі і паўдзённаасэтынскімі фармаваньнямі. Улады паўдзённай Асэтыі кажуць пра дзясяткі забітых, у тым ліку мірных жыхароў. Паўночная Асэтыя абвясьціла пра гатовасьць разьмясьціць каля трох тысячаў уцекачоў з Паўдзённай Асэтыі. Яшчэ каля тысячы гатовыя прыняць іншыя рэгіёны Поўдня Расеі. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на экстранай нарадзе з Радай Бясьпекі Расеі заявіў, што не дапусьціць беспакаранай пагібелі сваіх суайчыньнікаў.

12:58 У Паўдзённай Асэтыі працягваюцца зацятыя баі паміж грузінскімі войскамі і паўдзённаасэтынскімі фармаваньнямі. Паведамляецца аб разбурэньні шэрагу будынкаў у Цхінвалі, у тым ліку рэспубліканскай клінічнай бальніцы. Улады паўдзённай Асэтыі кажуць пра дзясяткі забітых, у тым ліку мірных жыхароў. Грузінскі бок заявіў, што цяжкая ваенная тэхніка ўваходзіць у раён Паўдзённай Асэтыі з боку Расеі праз Рокскі тунэль. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі зь іншых крыніцаў няма. Раней паступалі паведамленьні пра тое, што расейскія самалёты парушылі паветраную прастору Грузіі і скінулі на грузінскія сёлы некалькі бомбаў. Паўночная Асэтыя абвясьціла пра гатовасьць разьмясьціць каля трох тысячаў уцекачоў з Паўдзённай Асэтыі. Яшчэ каля тысячы гатовыя прыняць іншыя рэгіёны Поўдня Расеі.

11:41 У Паўдзённай Асэтыі ідуць зацятыя баі паміж грузінскімі войскамі і паўдзённаасэтынскімі фармаваньнямі. Улады непрызнанай рэспублікі Паўдзённая Асэтыя кажуць пра дзясяткі забітых, у тым ліку мірных жыхароў. Паведамляецца пра параненых сярод расейскіх міратворцаў у зоне канфлікту. Як заявілі ў камандаваньні міратворчых сілаў, грузінскія войскі цялі прыцэльны агонь па месцы іх дысьлякацыі. МУС Грузіі абвергла паведамленьні аб нападзе на міратворцаў. Паводле дадзеных МУС Грузіі, расейскія самалёты парушылі грузінскую паветраную прастору, адзін зь іх скінуў некалькі бомбаў. Раней паступалі паведамленьні пра тое, што адзін самалёт быў зьбіты. МЗС Расеі назваў гэтую інфармацыю “правакацыяй”. Рада Бясьпекі Расеі на экстраным паседжаньні абмяркоўвае сытуацыю вакол Паўдзённай Асэтыі.

11:39 У Маскве ў сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Паўдзённай Асэтыі ўзмоцненая ахова пасольства Грузіі. Пра гэта ў пятніцу паведамілі ва ўправе інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Масквы. Да пасольства накіраваныя некалькі супрацоўнікаў АМАПу.

11:32 Сусьветныя лідэры заклікаюць да спыненьня агню ў Паўдзённай Асэтыі. Белы дом сёньня заклікаў кіраўніцтва Грузіі і Паўдзённай Асэтыі пачаць непасрэдныя перамовы. Эўрапейскі Зьвяз выступіў з заклікам да ўсіх бакоў канфлікту – неадкладна адмовіцца ад сілавых мэтадаў яго вырашэньня. Фінляндыя, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ, паведаміла, што запрапанавала кіраўніцтву Грузіі і Паўдзённай Асэтыі сустрэцца ў Хэльсынкі для перамоваў аб спыненьні агню. Рада Бясьпекі ААН выказала занепакоенасьць падзеямі, але не прыняла запрапанаваную Расеяй заяву аб сытуацыі ў зоне канфлікту.

10:16 Рада Бясьпекі ААН на сёньняшнім паседжаньні ня здолела выпрацаваць адзінай пазыцыі ў пытаньні аб канфлікце ў Паўдзённай Асэтыі. Паседжаньне было скліканае на просьбу Расеі. Яе прадстаўнік Віталі Чуркін абвінаваціў Грузію ў агрэсіі. Рада Бясьпекі выказала занепакоенасьць сытуацыяй у рэгіёне, але не прыняла запрапанаванай Расеяю заявы з заклікам да абодвух бакоў – адмовіцца ад ужыцьця сілы.

10:00 У Цхінвалі ідуць зацятыя баі паміж грузінскімі войскамі і паўдзённаасэтынскімі фармаваньнямі. “Інтэрфакс” са спасылкай на прадстаўнікоў міратворчых сілаў паведаміў пра траіх параненых расейскіх міратворцаў у зоне канфлікту. Улады непрызнанай рэспублікі Паўдзённая Асэтыя кажуць пра дзясяткі забітых. Паводле зьвестак МУС Грузіі, тры расейскія самалёты парушылі грузінскую паветраную прастору, адзін зь іх скінуў некалькі бомбаў. Рада Бясьпекі Расеі на экстраным паседжаньні абмяркоўвае сытуацыю вакол Паўдзённай Асэтыі. Прэм'ер-міністар асеі Ўладзімір Пуцін назваў дзеяньні Грузіі “агрэсіўнымі” і зазначыў, што яны “не застануцца без адказу”.


Гайдукевіча «крыху бянтэжыць пазыцыя Грузіі»

Лідэр лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч заявіў, што не прымае адназначна ніводнага з бакоў ваеннага канфлікту ў Паўднёвай Асэтыі.

Сухумі пагражае Тбілісі другім фронтам

Пра гэта ў інтэрвію нямецкаму выданьню Spiegel заявіў міністар замежных спраў непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргей Шамба.

“Расея пасьлядоўна пранікала на сувэрэнную тэрыторыю Грузіі”

Першы намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка зьвяртае ўвагу на расейскую прысутнасьць на тэрыторыі Грузіі.

“Расея можа ўмяшацца ў канфлікт узброенымі сіламі”

Экспэрт у міжнародных адносінах Андрэй Фёдараў разважае, як могуць адрэагаваць на грузінска-асэтынскі канфлікт Расея і Захад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG