Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія- Паўднёвая Асэтыя: гісторыя канфлікту


Паўднёвая Асэтыя дэ факта аддзялілася ад Грузіі ў 1992 г., пасьля збройнага канфлікту, у якім загінулі некалькі тысяч людзей, і пасьля рэфэрэндуму за незалежнасьць.

Аднак міжнародная супольнасьць, уключаючы Арганізацыю Аб’яднаных Нацый і Арганізацыю Бясьпекі і Супрацоўніцьва ў Эўропе, не прызнала ні рэфэрэндуму 1992 г., ні паўторнага рэфэрэндуму за незалежнасьць у 2006 г. У сьвятле міжнароднага права Паўднёвая Асэтыя застаецца часткай Грузіі.
Сталіцай сэпаратысцкага рэгіёну зьяўляецца горад Цхінвалі (100 кілямэтраў на поўнач ад Тбілісі), у якім жыве каля 30 тысяч чалавек. Колькасьць жыхароў ва ўсім сэпаратысцкім рэгіёне — 70 тысяч; пераважную большасьць насельніцтва складаюць асэтыны. Асэтыны — праваслаўныя, а іхная мова належыць да групы іранскіх моваў.
Лідэрам паўднёваасэтынскіх сэпаратыстаў зьяўляецца прэзыдэнт Эдуард Какойты. У 2006 паўднёваасэтынскія аулы, якія знаходзіліся пад грузінскім кантролем, выбралі альтэрнатыўнага лідэра, Дзьмітрыя Санакоева.
Эканамічна Паўднёвая Асэтыя трымаецца за кошт расейскай падтрымкі. Гадавы бюджэт сэпаратысцкага рэгіёну — 30 мільёнаў даляраў (дзьве траціны гэтай сумы — расейская дапамога). Амаль ва ўсіх паўднёвых асэтынаў — расейскія пашпарты. Расейскі рубель служыць як паўднёваасэтынская валюта.
У рэгіёне знаходзіцца міратворчы кантынгент, які складаецца з трох 500-асабовых груп жаўнераў з Грузіі, Расеі і Паўночнай Асэтыі (суб’екту Расейскай Фэдэрацыі).
Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвалі прапанаваў Паўднёвай Асэтыі вярнуцца дэ факта ў склад Грузіі ўзамен за „вялікую долю аўтаноміі” для рэгіёну, але сэпаратысты прагнуць поўнай незалежнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG