Як адзначаецца ў паведамленьні арганізацыі, аналіз грунтуецца на 55 крыніцах інфармацыі, зь якіх 46 — непасрэдна дакумэнтальныя доказы.
«Мы высьветлілі, што рэжым Лукашэнкі сыстэмна выкарыстоўвае кітайскія кампаніі для абыходу міжнародных санкцый, а кітайскае кіраўніцтва, ведаючы пра гэтыя схемы, нічога ня робіць, каб іх спыніць», — адзначылі ў арганізацыі.
У BelPol прыйшлі да высновы, што Кітай зрабіў істотны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага вайскова-прамысловага комплексу і пастаўкі ўзбраеньняў для расейскай арміі, а гэта робіць Кітай наўпроставым саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны.
Згодна зь інфармацыяй BelPol, больш за 50 кампаній рознай формы ўласнасьці цягам 2022-2024 гадоў удзельнічалі ў вытворчасьці для Расеі прыцэлаў для танкаў, супрацьтанкавых комплексаў, гранатамётаў, стралковай зброі і лазэрных дальнамераў. Асновай зборачнай вытворчасьці сталі складаныя мэханічныя дэталі і оптыка з Кітаю. У іх закупцы на кітайскім рынку ўдзельнічалі прыблізна 20 беларускіх кампаній.
Галоўным вытворцам прыцэлаў стала беларускае прадпрыемства «Пеленг» — яно, паводле BelPol, вырабіла і прадала Расеі больш за 2300 розных відаў прыцэлаў за 2023 і 2024 гады, а сёлета ўжо вырабілі 1158 камплектаў прыцэлаў «Сасна-У» і вузлоў да іх. Гэтыя прыцэлы выкарыстоўваюць пры абсталяваньні танкаў Т-72Б3 і Т-80У.
«ААТ „Пеленг“ зьяўляецца ўсяго толькі зборачным цэхам. Пры гэтым асноўным вытворцам і пастаўшчыком самых складаных у вытворчасьці мэханічных і аптычных дэталяў прыцэлаў, зьяўляецца Кітай», — адзначаецца ў справаздачы BelPol.
Форум