Гэта ўжо восьмы пакараны ўдзельнік экскурсіі, праведзенай 23 сакавіка па месцах, зьвязаных зь дзяячкай БНР Палутай Бадуновай.
На мінулым тыдні судзьдзя Харошка пакараў арыштамі й буйнымі штрафамі сем іншых экскурсантаў. Яны прайшлі па горадзе зь белымі й чырвонымі паветранымі балёнікамі. У Навабеліцы, на месцы, дзе стаяў дом Палуты Бадуновай, яны ўсклалі кветкі й запусьцілі балёнікі ў паветра.
Улады ўгледзелі ў гэтым парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.
Гаворыць Сяргей Трыфанаў:
“Гэта верх цынізму й верх дзяржаўнай амаральнасьці, верх амаральнасьці нашага суду й міліцыі”.
Урача Трыфанава на мінулым тыдні пакараць не пасьпелі. Ён быў у камандзіроўцы. Вярнуўся прастуджаным. І як толькі сабраўся ў паліклініку, у пад’езьдзе яго затрымалі міліцыянт і чалавек у цывільным. І адразу — у ізалятар, дзе Трыфанаў правёў велікодную ноч і сам Вялікдзень. Як ён сказаў у судзе, найбольш улюбёныя ягоныя сьвяты.
Вінаватым доктар Трыфанаў сябе не прызнаў. У судзе ён патлумачыў, што на экскурсіі не патрабуецца дазволу ўладаў. Гэтаксама як і на ўскладаньне кветак. У іншым выпадку, як лічыць Трыфанаў, і жаніх зь нявестай павінны прасіць дазволу на вясельны картэж і на ўскладаньне кветак да помнікаў.
Гомельскія актывісты, якія ведаюць Сяргея Трыфанава, зьдзіўляюцца, што судзьдзя Харошка на падставе супярэчлівых міліцэйскіх пратаколаў залічыў яго ў парушальнікі закону. Паводле прынцыпу: сябра апазыцыйнай партыі — значыць, парушальнік.
Распавядае актывістка АГП Кацярына Гаравая:
“Сяргей Трыфанаў — сябар БНФ. Ён — чалавек шчыры, адданы, мае сумленьне, свае перакананьні. Але ж ён доктар, ён прадстаўнік самай гуманнай прафэсіі, ён ніколі ня пойдзе на нейкія супрацьпраўныя ўчынкі. І тое, што такіх апазыцыйных прадстаўнікоў саджаюць за краты — гэта непавага да ўсіх нас як да грамадзянаў. Гэта — непавага да сваёй краіны, да яе гісторыі, гістарычнай спадчыны. Гэта злачынства”.
Сяргею Трыфанаву ў ліпені споўніцца трыццаць гадоў. У Гомель ён прыехаў на працу ў шпіталь па разьмеркаваньні — пасьля заканчэньня Гарадзенскага мэдычнага інстытуту.
Надзвычай востра перажывае мэдык уціск беларушчыны.
Два гады таму за раздачу апазыцыйнай друкаванай прэсы да прэзыдэнцкіх выбараў ён быў пакараны арыштам на 15 сутак. Судзьдзя Цэнтральнага раёну Дамненка пакарала яго тады максымальна магчымым арыштам, бо ён настойваў на тым, каб судовы разбор вёўся па-беларуску.
Пасьля гэтага быў звольнены са шпіталя і каля шасьці месяцаў ня мог нідзе ўладкавацца, маючы за плячыма і вышэйшую мэдычную адукацыю, і пэўны практычны досьвед:
“Я будаваць жыцьцё сваё так не вырашаў, яно так само атрымліваецца. Калі перакананьні ёсьць, я не лічу патрэбным іх хаваць.У Беларусі беларускасьць прыніжаецца, зьнішчаецца. І я не магу з гэтым пагадзіцца. Дзяржава ў нас антыбеларуская. І яна любыя спробы ўспомніць сваю гісторыю, любыя спробы размаўляць на беларускай мове імкнецца жорстка спыняць. Яна вядзе барацьбу з уласным народам, каб тыя парэшткі, карані, што засталіся, не ўзышлі і не далі ніякіх пладоў. Нідзе такога ў сьвеце болей няма”, — кажа Сяргей Трыфанаў.