Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка анансаваў на сьнежань перамовы з дэлегацыяй ЗША


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта Трампа Кітам Келагам у Менску. Джон Коўл, памочнік Келага, — справа. Чэрвень 2025 году
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта Трампа Кітам Келагам у Менску. Джон Коўл, памочнік Келага, — справа. Чэрвень 2025 году

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што канец 2025 году будзе «вельмі складаным і цяжкім» праз шчыльны працоўны графік, у тым ліку ў сьвятле сустрэчы з дэлегацыяй ЗША.

Як паведаміла выданьне «Позірк», такую заяву Лукашэнка зрабіў 20 лістапада на сустрэчы з кіраўніком ягонай адміністрацыі Дзьмітрыем Крутым.

«Хутчэй за ўсё, яшчэ ў сьнежні ў нас перамовы з нашымі амэрыканскімі партнэрамі, прынамсі мы на гэта арыентуемся. Таму графік працы каб быў дакладна вывераны, [каб] я разумеў, дзе я патрэбны, дзе не патрэбны і што мы там можам зрабіць», — сказаў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што плянуе «вялікую» паездку «па поўдні фактычна плянэты — пачынаючы ад М’янмы, Аману, Альжыру і гэтак далей».

Лукашэнка таксама плянуе ўзяць удзел у саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) у Кыргызстане 27 лістапада. Акрамя таго, на канец году ў Санкт-Пецярбургу заплянаваная традыцыйная сустрэча кіраўнікоў краін СНД.

  • 9 лістапада прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што намінаваў 78-гадовага Джона Коўла на пасаду спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі.
  • У 2025 годзе Коўл удзельнічаў у вызваленьні (з далейшым вывазам у Літву) дзьвюх групаў беларускіх палітвязьняў, а таксама замежных грамадзян без гэтага статусу: 21 чэрвеня — 14 чалавек, 11 верасьня — 51 чалавека.
  • 14 кастрычніка на нарадзе ў пытаньнях «глябальнай міжнароднай абстаноўкі і разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносінаў» Лукашэнка заявіў аб гатоўнасьці да «вялікай угоды» з ЗША.
  • 11 верасьня і 4 лістапада ЗША ў два этапы зьнялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія», у тым ліку з трох самалётаў, якія могуць мець дачыненьне да Лукашэнкі і кампаніі «Славкалий», якая раней актыўна працавала на тэрыторыі Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG