Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белыя балёнікі і чырвонае паліто – апазыцыйныя?


Сёньня ў другой палове дня ў судзе Навабеліцкага раёну Гомеля працягнуцца слуханьні ў адміністратыўнай справе, якую распачалі супраць удзельнікаў экскурсіі, прысьвечанай 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі


23 сакавіка каля 20 чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі балёнікамі прайшлі па месцах, зьвязаных зь дзейнасьцю міністра БНР Палуты Бадуновай. На 8 экскурсантаў супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы і абвінавацілі іх у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. А ўчора судзьдзя Алег Харошка прыгаварыў Сьвятаслава Шапавалава і Аляксандра Процку да арышту адпаведна на 10 і 7 сутак.

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын, які прысутнічаў на судзе, распавёў нашаму радыё, што такіх судоў ён яшчэ ніколі ня бачыў, хоць прысутнічаў на дзясятках судовых паседжаньняў:

“Судзьдзя Алег Харошка расцаніў два белыя балёнікі і чырвонае паліто ўдзельніцы экскурсіі як выраз палітычных поглядаў”.

Яшчэ адзін удзельнік экскурсіі, Зьміцер Кутасаў, аштрафаваны на 15 базавых велічыняў.

Суду чакаюць яшчэ пяць удзельнікаў экскурсіі — Іван Адаменка, Тацяна Бублікава, Уладзімер Няпомняшчы, Сяргей Трыфанаў, Марыя Тульжанкова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG