Дзяржсакратар ЗША заявіў аб неабходнасьці таго, каб і Масква, і Кіеў пацьвердзілі сваю гатоўнасьць выконваць Менскія пагадненьні
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць 7 сьнежня «доўгую размову» па відэасувязі і абмяркуюць становішча вакол Украіны ў сувязі з дысьлякацыяй буйной групоўкі расейскіх войскаў каля ўкраінскай мяжы.
Выведныя службы ЗША, паводле агенцтва Associated Press, валодаюць дадзенымі аб плянах Масквы ажыцьцявіць ваенны наступ на тэрыторыю Ўкраіны ў пачатку 2022 году.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен мяркуе, што цяперашняя сытуацыя вакол Ўкраіны, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Эўразьвязам, а таксама праект газаправода «Паўночны паток — 2» зьвязаныя паміж сабой.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што правёў некалькі канфідэнцыйных сустрэч у Стакгольме на палях паседжаньня Рады міністраў замежных спраў АБСЭ і што некаторыя зь яго эўрапейскіх калег нават ня ведалі пра ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў 3 сьнежня, што рыхтуе ініцыятывы, накіраваныя на тое, каб стрымаць Расею ад рэалізацыі агрэсіўных плянаў супраць Украіны.
Чаму цяперашнія санкцыі, якія ўвялі краіны Захаду, — не «пякельныя»? Як Лукашэнка адкажа на цяперашні санкцыйны ўдар? Ці адбываецца залагоджваньне міграцыйнага крызісу? Што азначаюць прызнаньне Лукашэнкам Крыму расейскім і заявы пра ўдзел у гіпатэтычнай вайне Расеі і Ўкраіны?
Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША Андрэа Калан у эфіры тэлеканалу «Настоящее время» расказала, пры якіх умовах будуць скасаваныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі.
ЗША, Эўразьвяз, Канада і Вялікая Брытанія апублікавалі супольную заяву, у якой выклаі прычыны і падставы абвяшчэньня новага пакету санцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У дакумэнце, апублікаваным на сайце амэрыканскага казначэйства пералічаныя 20 фізычных асобаў і 12 прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама тры самалёты, на якіх распаўсюджаныя санкцыі ЗША
Кангрэс ЗША не ўзгадніў новы бюджэт, што можа мець вынікам спыненьнем шматлікіх апэрацый урадавых установаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква «ў дыялёгу са Злучанымі Штатамі і іх саюзьнікамі» будзе дамагацца выпрацоўкі нейкіх «канкрэтных дамоўленасьцей, якія выключаюць любыя далейшыя прасоўваньні NATO на ўсход».
Намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка штурхае Беларусь у рукі Расеі і што празь яго грамадзяне Беларусі страчваюць пэрспэктыву дэмакратычнага разьвіцьця.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг папярэдзіў, што альянс павінен рыхтавацца да горшага на фоне ўзмацненьня занепакоенасьці наконт магчымай падрыхтоўкі Расеі да ўварваньня ва Ўкраіну.
Тры вучні сярэдняй школы ў горадзе Оксфард, штат Мічыган, загінулі ў аўторак у выніку страляніны, якую адкрыў 15-гадовы падлетак. Раненьні атрымалі восем чалавек, у тым ліку настаўнікі. Падазронага затрымала паліцыя.
Часовы павераны ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся зь семʼямі палітычных вязьняў з нагоды амэрыканскага сьвята Дня падзякі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў пра вызваленьне надзвычайных запасаў нафты для барацьбы з высокімі цэнамі на энэрганосьбіты перад сэзонам калядных падарожжаў.
Белы дом заяўляе, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн плянуе ў 2024 годзе зноў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Прэс-сакратарка Джэн Псакі заявіла журналістам 22 лістапада: «Так. Гэта ягоны намер».
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасьць адпраўкі ва Ўкраіну дадатковага ўзбраеньня і вайсковых дарадцаў. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы ў амэрыканскім урадзе паведаміў тэлеканал CNN.
У прыгарадзе Мілуокі горадзе Ўокеша, у амэрыканскім штаце Вісконсін, у нядзелю аўтамабіль пратараніў паліцэйскія агароджы і ўрэзаўся ў калядны парад. Загінулі пяць чалавек, ня менш як 40 пацярпелі. Аб гэтым паведаміла гарадзкая паліцыя.
Прадстаўнікі амэрыканскай выведкі папярэдзілі саюзьнікаў аб тым, што ў іх засталося зусім няшмат часу для таго, каб перашкодзіць плянам Масквы распачаць ваенныя дзеяньні супраць Украіны.
Суд прысяжных у штаце Вісконсін прызнаў невінаватым па ўсіх пунктах 18-гадовага Кайла Рытэнгаўса. Яго абвінавачвалі ў наўмысным забойстве двух чалавек і яшчэ чатырох злачынствах падчас беспарадкаў у горадзе Кэноша ў жніўні 2020 года.
Міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі (G7) і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў галіне замежнай палітыкі асудзілі дзеяньні кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь міграцыйным крызісам на межах.
Карэспандэнт амэрыканскай газэты The New York Times Эндру Гігіс пабываў у Брузгах.
Злучаным Штатам варта дамовіцца аб сыходзе Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць яму прыгожую вілу на францускім узьбярэжжы «ці нешта такое», заявіў Джон Болтан, колішні дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў нацыянальнай бясьпецы, у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CNBC 17 лістапада.
У навагоднюю ноч нью-ёркская Таймс-сквэр ізноў запоўніцца людзьмі, але ахвотнікі асабіста ўбачыць падзеньне шара павінны будуць паказаць пасьведчаньне аб вакцынацыі ад COVID-19.
Гэта чацьвёртая пастаўка ў рамках дапамогі Вашынгтону ў галіне бясьпекі на суму 60 млн даляраў, «якую прэзыдэнт Байдэн выдзеліў Украіне».
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі заявіў, што ўскладаць на Лукашэнку ўсю віну за сытуацыю зь мігрантамі на мяжы Беларусі і Польшчы абсалютна няправільна.
Дзяржсакратар ЗША Энтоні Блінкен меў тэлефонную гутарку зь міністрам замежных справаў Польшчы Зьбігневам Раў
Лукашэнка нагадаў, што ў 2021 годзе былі пускі ракет на вучэньнях «Захад-2021».
Злучаныя Штаты «вельмі занепакоеныя» сытуацыяй на мяжы Польшчы і Беларусі, заявіла ў пятніцу віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс.
Прадстаўнікі Францыі, Альбаніі, Эстоніі, Ірляндыі, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі і ЗША ў Радзе Бясьпекі ААН у сумеснай заяве ад 11 лістапада, назвалі дзеяньні беларускіх уладаў у інструмэнталізацыі мігрантаў бесчалавечнымі.
Вашынгтон занепакоены незвычайнай вайсковай актыўнасьцю Расеі паблізу ўкраінскай мяжы, паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен сёньня праводзіць сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. Сярод тэмаў размовы — сытуацыя на беларуска-польскай мяжы.
Злучаныя Штаты заклікалі ўлады Беларусі «неадкладна спыніць кампанію арганізацыі і фарсіраваньня патокаў нерэгулярнай міграцыі праз свае межы».
У ЗША на мужчыну заведзены крымінальныя справы. Ён просіць у Лукашэнкі заступніцтва.
У Злучаных Штатах спушчаны на ваду карабель Ваенна-марскога флёту, названы ў гонар Гарві Мілка — аднаго з першых у ЗША палітыкаў, які адкрыта заявіў аб сваёй гомасэксуальнасьці, і які стаў адным з сымбаляў барацьбы за правы ЛГБТ-супольнасьці.
У амэрыканскім горадзе Г’юстан, у штаце Тэхас, падчас цісканіны на музычным фэстывалі Astroworld загінулі сама меней восем чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у пятніцу, што Злучаныя Штаты ўжо зрабілі замову на мільёны доз новага прэпарата — экспэрымэнтальных супрацьвірусных таблетак супраць COVID-19. Новыя лекі вырабленыя кампаніяй Pfizer, паведамляе Reuters.
Тэмпы пашырэньня Кітаем ядзернага патэнцыялу аказаліся вышэйшыя, чым меркавала вайсковае ведамства ЗША год таму.
Пераканаўчая перамога рэспубліканца Глена Янгкіна на выбарах губэрнатара Вірджыніі, верагодна, натхніць і зарадзіць энэргіяй рэспубліканцаў перад важнымі прамежкавымі выбарамі ў наступным годзе, калі будзе вырашацца пытаньне пра кантроль над Кангрэсам — паведамляе «Голас Амэрыкі»
Лідэры больш як 100 краін абмяркоўваюць меры па стрымліваньні глябальнага пацяпленьня.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 29 кастрычніка прыляцеў у Эўропу. У праграме ягонага турнэ — саміт у Рыме 20 індустрыяльна разьвітых краін (Група G-20), перамовы з саюзьнікамі аб ядзернай праграме Ірану і сустрэча з Папам Рымскім Францішкам.
Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.
Тым часам актора Алека Болдуіна бачылі са сваякамі загінулай апэратаркі.
Да катэгорыі бяздомных людзей у Злучаных Штатах адносяць заяўнікаў на іміграцыйную візу з краін, дзе ЗША ня мае консульскіх прадстаўніцтваў, а таксама тых, у якіх палітычная сытуацыя зьяўляецца нестабільнай ці нявызначанай.
Нацыянальнае аэракасьмічнае ўпраўленьне ЗША (NASA) абвясьціла пра зьмену часу беспілётнай місіі на Месяц Artemis 1, мэтай якой зьяўляецца вяртаньне людзей на Месяц упершыню з 1972 году
Падчас здымак вэстэрну ў ЗША загінула апэратарка і цяжка паранены рэжысэр. У іх выпадкова стрэліў папулярны галівудзкі актор Алек Болдуін.
Раней у гэтым месяцы стала вядома, што конульства спыняе працу на патрабаваньне амэрыканскага боку.
Загрузіць яшчэ