Пра гэта інфармуе «Голас Амэрыкі».
У той час, як праваахоўныя органы расьсьледуюць справу аб стрэле актора Алека Болдуіна ў апэратара Галіну Гатчынз на здымках фільму «Раст» (у выніку стрэлу Гатчынз загінула), судовыя дакумэнты сьведчаць аб тым, што ў расьсьледаваньні фігуруюць прыцягнуты да стварэньня фільму рэквізытар-збройнік і памочнік рэжысэра.
У дакумэнтах гаворыцца, што 24-гадовая рэквізытарка Ганна Гут’ерэс адказвала за агнястрэльную зброю на здымачнай пляцоўцы. У заяве, зробленай пад прысягай дэтэктывам офісу шэрыфа акругі Санта-Фэ, адзначаецца, што яна падрыхтавала тры реквізытныя пісталеты і паклала іх на каляску каля будынку, у якім праходзілі рэпэтыцыі.
Пасьля стрэлу яна дастала стрэляную гільзу, якую перадала паліцыянтам.
Зьвязацца з Гут’ерэс для атрыманьня камэнтара «Голасу Амэрык»і не ўдалося.
Паводле заявы дэтэктыва, памочнік рэжысэра 62-гадовы Дэвід Голіс узяў адзін з рэквізытных пісталетаў з каляскі і аднёс яго да Болдуіна са словамі «непрагрэтая зброя» — на здымачнай пляцоўцы гэта азначае, што зброя не зараджаная, у тым ліку халастымі патронамі.
У заяве адзначаецца, што Голіс ня ведаў, што зброя зараджана баявымі патронамі, калі перадаваў яе актору.
Голіс таксама не адказаў на просьбу «Голасу Амэрыкі» аб камэнтары.
Тым часам самога Болдуіна бачылі ў момант, калі ён суцяшаў родных загінулай апэратаркі.
Засмучанага актора сфатаграфавалі ў гатэлі ў Санта-Фэ ў Нью-Мэксыка ў суботу, дзе ён абдымаў мужа Гатчынз Мэта Гатчынза і іх дзевяцігадовага сына.
Абвінавачаньні ў сувязі са здарэньнем пакуль ня выставілі нікому.