Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон заявіў, што Кітай імкліва нарошчвае ядзерны патэнцыял


Кітайскія ядзерныя міжкантынэнтальныя ракеты DF-41 падчас параду на плошчы Т'яньаньмэнь у кастрычніку 2019 году.
Кітайскія ядзерныя міжкантынэнтальныя ракеты DF-41 падчас параду на плошчы Т'яньаньмэнь у кастрычніку 2019 году.

Тэмпы пашырэньня Кітаем ядзернага патэнцыялу аказаліся вышэйшыя, чым меркавала вайсковае ведамства ЗША год таму.

Ядзерны арсэнал Кітаю, які імкліва расьце, павялічваецца значна хутчэй, чым меркавалася ўсяго год таму, гаворыцца ў новым дакладзе Пэнтагону, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пры гэтым пастаўленая Пэкінам мэта новай мадэрнізацыі Ўзброеных сіл можа даць яму магчымасьць праводзіць «больш эфэктыўныя ваенныя апэрацыі на Тайвані», адзначаецца ў дакумэнце.

Паскораныя тэмпы экспансіі Кітаю ў ядзернай сфэры дазволяць Пэкіну мець да 700 ядзерных боегаловак да 2027 году. Пры гэтым Пэкін мае намер атрымаць прынамсі 1000 ядзерных боегаловак да 2030 году, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Пэнтагону Кангрэсу «Вайсковая моц Кітаю», які быў апублікаваны ў сераду.

Гэтыя тэмпы значна перавышаюць ацэнкі Пэнтагону, якія зьмяшчаліся ў дакладзе 2020 году, у якім гаварылася, што ядзерны арсэнал Кітаю складае крыху больш за 200 боегаловак і, верагодна, падвоіцца да канца дзесяцігодзьдзя.

Тым ня менш ядзерны арсэнал ЗША, які, паводле ацэнак, уключае 3800 актыўных боегаловак, будзе значна пераўзыходзіць арсэнал Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG