Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі ўлады Беларусі «спыніць арганізацыю нерэгулярнай міграцыі»


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс, архіўнае фота
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс, архіўнае фота

Злучаныя Штаты заклікалі ўлады Беларусі «неадкладна спыніць кампанію арганізацыі і фарсіраваньня патокаў нерэгулярнай міграцыі праз свае межы».

«Пакуль рэжым у Беларусі адмаўляецца выконваць свае міжнародныя абавязаньні, падрывае мір і бясьпеку ў Эўропе, мы будзем працягваць ціснуць на Лукашэнку і ня зьменшым нашыя заклікі да адказнасьці», — заявіў журналістам на брыфінгу ў Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.

Ён выказаў заклапочанасьць паведамленьнямі і здымкамі зь беларуска-польскай мяжы, дзе сёньня тысячы мігрантаў спрабавалі перайсьці на польскі бок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG