Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У навагоднюю ноч на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку пусьцяць толькі вакцынаваных


Таймс-сквэр
Таймс-сквэр

У навагоднюю ноч нью-ёркская Таймс-сквэр ізноў запоўніцца людзьмі, але ахвотнікі асабіста ўбачыць падзеньне шара павінны будуць паказаць пасьведчаньне аб вакцынацыі ад COVID-19.

Пра гэта абвясьціў мэр гораду Біл дэ Блазіё.

«Мы з гонарам абʼяўляем, што выдатнае сьвята на Таймс-сквэр, падзеньне шара, усё вяртаецца ў поўным абʼёме, як мы любім», — сказаў дэ Блазіё на віртуальным брыфінгу.

«Сотні тысяч чалавек зьбяруцца, каб адзначыць гэтую падзею. Нарэшце мы зноў можам быць разам. Гэта будзе ўзрушальна», — дадаў ён.

Прэзыдэнт Альянсу Таймс-сквэр Том Гарыс заявіў, што ўсіх гледачоў ва ўзросьце ад 5 гадоў і старэйшых папросяць праказаць пасьведчаньне поўнай вакцынацыі.

Людзі, якія ня могуць прайсьці вакцынацыю праз інваліднасьць, павінны будуць паказаць адмоўны тэст на COVID-19, сказаў ён.

Летась вуліцы Нью-Ёрка былі практычна пустымі, бо ўлады заклікалі людзей заставацца дома і назіраць за падзеньнем шара па тэлевізіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG