Урад Украіны падаў пазоў у Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ) супраць Расейскай Фэдэрацыі.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю абвясьціла аб пачатку антыдэмпінгавага расьсьледаваньня аб пастаўках ва Ўкраіну драўнянастружкавых плітаў зь Беларусі і Расеі.
Мікалай Варабей, які валодае 51 адсоткам акцый украінскай кампаніі «Прикарпатзахідтранс», захоўвае кантроль над прадуктаправодам, нягледзячы на санкцыі, ухваленыя Радай нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны 19 лютага супраць Віктара Медведчука, які валодае іншай часткай акцый гэтай кампаніі.
Некалькі дзясяткаў беларусаў, якія зьехалі ва Ўкраіну ад рэпрэсій на радзіме ў Беларусі, правялі ў цэнтры Кіева, на майдане Незалежнасьці, акцыю, прымеркаваную Ўсясьветнаму дню роднай мовы.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў аб прыняцьці тэрміновых захадаў для вяртаньня ў дзяржаўную ўласнасьць магістральнага трубаправоду, якім карысталася ў тым ліку і кампанія «Прикарпатзахідтранс».
Пад санкцыі падпадуць украінскія прадпрыемствы Аляксандра Шакуціна і Мікалая Вараб’я.
Пытаньне сяброўства Ўкраіны ў Эўрапейскім зьвязе павінна вырашыцца да канца гэтага дзесяцігодзьдзя. Пра гэта гаварылася на нарадзе пад старшынствам прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага аб стратэгіі эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі.
Партыя «Эўрапейская салідарнасьць», лідэр якой — былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, вылучыла кандыдаткай на давыбарах у Вярхоўную Раду ў акрузе № 50 у Данецкай вобласьці Юлію Кузьменку, якая праходзіць падазраванай па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета
За студзень 2021 году Ўкраіна імпартавала зь Беларусі больш за 183 мільёны кіляват-гадзін электраэнэргіі
Раніцай 15 лютага ў Горлаўцы адбыўся выбух самаробнага выбуховага прыстасаваньня пад машынай, у якой знаходзіўся адзін зь лідэраў сэпаратыстаў «Данецкай Народнай Рэспублікі» (ДНР), камандзір батальёну так званай народнай міліцыі.
Камандаваньне ўкраінскай арміі заявіла, што за тыдзень страціла пяць вайскоўцаў, нягледзячы на замірэньне з прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе краіны.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра жаданьне сустрэцца з кіраўніцтвам Украіны і папрасіла падтрымаць беларусаў на ўсіх міжнародных пляцоўках.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка разьлічвае, што група экспэртаў ENSREG, якая ў чацьвер завяршае місію на Беларускай АЭС, прадставіць аб’ектыўны аналіз бясьпечнасьці гэтага энэргетычнага абʼекту.
Урад Украіны прыняў пастанову аб дзяржаўнай рэгістрацыі вакцынаў ад COVID-19, якой забараняецца рэгістраваць вакцыны і іншыя прафіляктычныя сродкі ад каранавіруснай інфэкцыі вытворчасьці РФ.
Нацыянальны саюз журналістаў Украіны заявіў пра сваю салідарнасьць з журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай, разгляд справы якіх распачаўся 9 лютага ў менскім судзе.
Беларусы, якія вымушаныя былі ўцячы ва Ўкраіну ад рэпрэсіяў за ўдзел у пратэстах, зладзілі шэсьце ў цэнтры Кіева, далучыўшыся да міжнароднай акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю 7 лютага.
Украінцы не дадуць нікому прыватызаваць расейскую мову, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце 5 лютага.
Упершыню Ўкраіна ўвяла санкцыі супраць украінскага грамадзяніна. Падставай для блякаваньня стала расьсьледаваньне спэцыяльных службаў пра схемы паставак вугалю з акупаваных тэрыторый, якія спрыяюць фінансаваньню тэрарызму.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паабяцаў, што Вашынгтон працягне эканамічную і вайсковую падтрымку Ўкраіне пасьля прыходу ў Белы дом адміністрацыі прэзыдэнта Джо Байдэна.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны забараніла на тры гады ўезд на ўкраінскую тэрыторыю заслужанаму артысту Беларусі Валерыю Дайнеку.
Марш прайшоў сёмы раз. Сёлета да шэсьця далучыліся і беларусы, якія вымушана зьехалі ва Ўкраіну зь Беларусі ад рэпрэсій і пад пагрозай крымінальнага перасьледу.
Крэмль ня мае плянаў далучаць Данбас да Расеі, Масква займае ў гэтым пытаньні «адказную пазыцыю». Пра гэта заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, камэнтуючы словы галоўнай рэдактаркі RT Маргарыты Сіманьян на форуме ў Данецку, перадае агенцтва РБК.
Сустрэча міністраў замежных спраў Украіны, Польшчы і Літвы праходзіла ў дыстанцыйным рэжыме пры ўдзеле Сьвятланы Ціханоўскай.
Украіна распачала крымінальнае расьсьледаваньне аб спробах умяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў лістападзе 2020 году.
У адной з клінік Менску ад ускладненьняў, атрыманых пасьля перанесенага каранавірусу, памёр вядомы ва Ўкраіне праваахоўнік Васіль Пісны.
Служба замежнай выведкі Ўкраіны (СЗВ) да свайго прафэсійнага сьвята — 24 студзеня — падрыхтавала інфармацыйны бюлетэнь — «Белую кнігу», у якой апісваюцца пагрозы нацыянальнай бясьпецы краіны. У разьдзеле «Рэгіянальнае вымярэньне нацыянальнай бясьпекі» некалькі абзацаў прысьвечана Беларусі
Былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, абʼявілі падазраваным у дзяржаўнай здрадзе, паведаміў офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.
Галоўная рэдактарка расейскага дзяржаўнага тэлеканалу RT і інфармацыйнага агенцтва «Расея сёньня» Маргарыта Сіманьян на форуме ў Данецку, арганізаваным падтрыманымі Расеяй сэпаратыстамі так званай «ДНР», фактычна заклікала да ўключэньня ўкраінскага Данбасу ў склад Расеі.
Выданьне дзьвюхмоўнае — у яго ўключаныя арыгінальныя вершы 18 беларускіх паэтаў і іх пераклад на ўкраінскую мову.
«Гэтая пэтыцыя зьявілася ў адказ на заяву нашага міністра замежных справаў пра тое, што ён лічыць магчымым набываць у Беларусі электраэнэргію», — сказаў Свабодзе аўтар пэтыцыі Раман Сярдзюк.
Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік заснавальніку савецкай дзяржавы Ўладзіміру Леніну. Пра гэта ў сераду паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Сьвітанак» Вадзім Пазьнякоў.
Прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага гатовыя падтрымаць 13.4% грамадзян.
У Кіеве 26 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміяй «Воін сьвятла» імя Міхася Жызьнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Ўкраіне ў выніку супрацьстаяньня паміж мірнымі пратэстоўцамі і сілавікамі.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна ня мае ніякіх супярэчнасьцяў з Польшчай і Літвой з прычыны закупу ў Беларусі электраэнэргіі зь Беларускай АЭС.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба пракамэнтаваў заяву расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра Крым, якую той зрабіў пасьля расейскай анэксіі паўвострава.
Пагроза ўзброенага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну захоўваецца.
Беларусы, якія мусілі ўцячы ва Ўкраіну ад рэпрэсій пасьля ўдзелу ў выбарчых кампаніях альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнта і ў акцыях пратэсту, заявілі пра сваю салідарнасьць зь Ігарам Лосікам, які ўжо 40 дзён трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага зьняволеньня.
Юры Вітрэнка, які часова выконвае абавязаньні міністра энэргетыкі Ўкраіны, лічыць, што адлучэньне ўкраінскай энэргетычнай сыстэмы ад абʼяднанай энэргетычнай сыстэмы Беларусі і Расеі зьяўляецца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны.
Удзельнікі акцый пратэсту, якія адбываліся ў Кіеве зь лістапада 2013-га да канца лютага 2014 году, у сёмую гадавіну першых расстрэлаў на Майдане ўшанавалі памяць герояў Нябеснай сотні.
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла, што данбаскія сэпаратысты перададуць Украіне «праз пасярэдніка» дзевяцёх палонных.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заяўляе, што ўкраінскае заканадаўства не забараняе паставак электраэнэргіі зь Беларусі, але яны абмежаваныя тэхнічнымі магчымасьцямі.
«Украіна павінна ўвесьці супраць Беларусі эканамічныя санкцыі. Аднак яна можа быць не гатовая да гэтага і страціць больш, чым Беларусь. У той жа час гэтыя страты стануць платай за каштоўнасны выбар і лягічным працягам палітычнай пазыцыі на міжнароднай арэне».
З 16 студзеня 2021 году абслугоўваць кліентаў ва Ўкраіне трэба на дзяржаўнай мове. Паслуга кліенту можа быць на іншай мове, але толькі на ягоную просьбу.
Акруговы адміністратыўны суд Кіева адмовіўся задаволіць пазоў аб прызнаньні незаконнымі ўведзеных у траўні 2019 году Міністэрствам эканомікі Ўкраіны абмежаваньняў для паставак гэтай прадукцыі на ўкраінскі рынак і ня стаў іх касаваць.
Беларуская кампанія «Белавія» ў 2020 годзе перамясьцілася зь пяцёркі ў тройку лідэраў па колькасьці палётаў ва Ўкраіне, заняўшы трэцяе месца пасьля турэцкай Turk Hava Yollari A.O. і ўкраінскай Ukraine International Airlines.
Украіна стала адной зь першых краін, якую абіралі беларусы, калі ім у 2020 годзе пагражаў крымінальны перасьлед дома за ўдзел у выбарчай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў і ў акцыях пратэсту: беларусам не патрэбныя візы, а ўкраінская мова ім блізкая.
Лідэры Малдовы і Ўкраіны заклікалі да перазагрузкі адносінаў, якія былі ў значнай ступені замарожаныя ў пэрыяд, калі пасаду малдаўскага прэзыдэнта займаў прарасейскі палітык Ігар Дадон.
«Нехта зь іх мусіць пайсьці. Нешта мне падказвае, што раней пойдзе Лукашэнка», — заявіў украінскі амбасадар у Менску Ігар Кізім пра непаразуменьні паміж кіраўнікамі Беларусі і Ўкраіны.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба лічыць недапушчальнымі павучальныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў адрас украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Загрузіць яшчэ