Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску памёр паплечнік Парашэнкі, генэрал-лейтэнант СБУ


СБУ
СБУ

У адной з клінік Менску ад ускладненьняў, атрыманых пасьля перанесенага каранавірусу, памёр вядомы ва Ўкраіне праваахоўнік Васіль Пісны.

«Васіль выехаў у Беларусь менавіта лячыцца. Ён вельмі цяжка перахварэў на каранавірус. Уся ягоная сям'я таксама перахварэла, але ў яго выявіліся ўскладненьні», – паведамілі Свабодзе ў Львоўскай абласной арганізацыі Асацыяцыі вэтэранаў Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

У розныя часы Васіль Пісны ачольваў Цярнопальскае і Львоўскае абласныя ўпраўленьні МУС Украіны, узначальваў дэпартамэнт барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю міністэрства.

Зь верасьня 2015-га да чэрвеня 2019 году працаваў намесьнікам начальніка Галоўнага ўпраўленьня СБУ па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю. «У СБУ Васіль Пісны быў выпадковай фігурай. Ён усё жыцьцё працаваў у сыстэме Міністэрства ўнутраных справаў і толькі пры Парашэнку быў прызначаны ў СБУ», – сказаў Свабодзе адзін з былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі Ўкраіны.

Украінскія СМІ пісалі пра тое, што нібыта ўмовай прызначэньня Васіля Піснага ў СБУ быў пошук кампрамату на мэра Львова Андрэя Садавога, у якога пачаўся тады трывалы канфлікт з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.

Пасьля перамогі Ўладзіміра Зяленскага на прэзыдэнцкіх выбарах у 2019 годзе Васіль Пісны быў звольнены з СБУ і ўжо не вяртаўся ў праваахоўныя органы.

Гучны рэзананс ва Ўкраіне атрымала гісторыя, калі Васіль Пісны пасьля некалькіх дзён знаходжаньня ў зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе атрымаў статус удзельніка баявых дзеяньняў, які дазваляў атрымліваць шэраг льготаў. Пасьля скандалу ён адмовіўся ад гэтага статусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG