Пра гэта паведамляе «Європейська правда», спасылаючыся на прэс-службу ЭСПЧ.
Суд у Страсбуры пакуль не ўдакладніў зьмест украінскай скаргі, але «Європейська правда» высьветліла, што адным з эпізодаў абвінавачаньняў зьяўляецца замах на расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага з выкарыстаньнем нэрвова-паралітычнага рэчыва «Новичок».
Іван Лішчына, упаўнаважаны ўкраінскага ўраду ў пытаньнях ЭСПЧ, таксама пацьвердзіў, што скарга Ўкраіны датычыцца Навальнага, тлумачачы, што ва ўкраінскай скарзе не сьцьвярджаецца, што забойства якім-небудзь чынам тычыцца Украіны.
«Краіны не абавязаныя абгрунтоўваць нашу сувязь са скаргай, наша дзяржава проста паведамляе аб сыстэматычным парушэньні правоў чалавека іншай дзяржавай, а менавіта Расейскай Фэдэрацыяй», — сказаў ён.
Скарга таксама ўключае забойствы, учыненыя на тэрыторыі Ўкраіны.
«Гаворка ідзе аб сыстэматычных забойствах тых, каго лічаць ворагамі Расеі, напрыклад супрацоўнікаў вайсковай выведкі і Службы бясьпекі, якія былі забітыя ў Кіеве і Марыюпалі», — растлумачыў Лішчына.
27 чэрвеня 2017 году ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Максім Шапавал. 31 сакавіка таго самага году ў выніку падобнага тэракту загінуў палкоўнік контравыведкі Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандар Хараберуш.