На старонках выданьня «Spiegel» дзьве нобэлеўскія ляўрэаткі, Герта Мюлер і Сьвятлана Алексіевіч, зьвярнуліся да Нямеччыны з просьбай аб тэрміновай пастаўцы зброі Ўкраіне. У сваім артыкуле суаўтаркі рэзка скрытыкавалі нямецкія ўлады, абвінавачваючы іх у кампрамэтацыі краіны на вачах усяго сьвету.