Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ хоча прыцягнуць да адказнасьці беларусаў, якія ваявалі на баку прарасейскіх фармаваньняў на Данбасе


Прарасейскія сэпаратысты ў Данецку. Ліпень 2014
Прарасейскія сэпаратысты ў Данецку. Ліпень 2014

Служба бясьпекі Ўкраіны з жніўня 2020 году пачала зьбіраць інфармацыю пра грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку незаконных узброеных фармаваньняў у Данецкай і Луганскай абласьцях.

Адметна, што крымінальную справу завялі 3 жніўня 2020 году — празь некалькі дзён пасьля затрыманьня ў Беларусі так званых «вагнэраўцаў» і за два дні да тэлефоннай размовы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з Аляксандрам Лукашэнкам аб магчымай іх выдачы Ўкраіне.

Аб тым, што ва Ўкраіне расьсьледуецца справа па пошуку беларусаў, стала вядома толькі цяпер, калі сьледчы Галоўнага сьледчага ўпраўленьня СБУ зьвярнуўся ў суд па падоўжаньне тэрмінаў расьсьледаваньня да 3 лютага 2023 году.

Справу расьсьледуюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — ч.4 артыкула 447 (удзел найміта ў збройным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяньнях караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў), ч.3 артыкула 110 (наўмысныя дзеяньні для зьмены дзяржаўнай мяжы караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў або пажыцьцёва), ч.5 артыкула 260 (удзел або стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў).

У расьсьледаваньні гэтай справы сьледчыя спадзяюцца на дапамогу беларускага боку, да якога зьвярнуліся з адмысловымі запытамі. У прыватнасьці, цягам расьсьледаваньня сьледчыя хочуць атрымаць поўныя анкетныя зьвесткі пра грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у збройным канфлікце супраць Украіны ў складзе незаконных фармаваньняў Расеі, прааналізаваць іхную камунікацыю праз мабільныя тэлефоны, а таксама знайсьці і дапытаць асобаў, якія ведаюць абставіны ўдзелу беларусаў у канфлікце супраць Украіны.

Адначасова сьледчыя праводзяць фотапартрэтную экспэртызу для ідэнтыфікацыі такіх беларусаў і маюць прааналізаваць усе фота- і відэаматэрыялы, якія публікаваліся ў інтэрнэце.

Іншыя падрабязнасьці гэтай справы пакуль невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG