Беларуска-ўкраінскія адносіны за апошні час кардынальна памяняліся: ад абдымкаў Аляксандра Лукашэнкі з украінскім прэзыдэнтам да адкрытых пагроз у бок Украіны.
«Трэба ўлічваць асьцярогі іншых краін наконт маючых адбыцца беларуска-расейскіх манэўраў і дадаваць ім адкрытасьці», — заявіў Станіслаў Зась.
Ігар Кізім адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Ўкраіну. Ён назваў заявы прапаганды пра нібыта пагрозу з украінскага боку лухтой.
30 студзеня на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве прайшла акцыя падзякі хаўрусьнікам Украіны.
NATO не плянуе адпраўляць войскі ва Украіну ў выпадку наступу Расеі, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
Намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр зьняпраўдзіла інфармацыю Reuters, што Расея пачала пастаўкі запасаў крыві і мэдычных матэрыялаў да мяжы з Украінай.
Мне ні разу не пашэнціла пабываць на кніжных кірмашах ва Ўкраіне — ні на кіеўскім «Арсэнале», ні на львоўскім Book Forum. Ты ня менш я час ад часу сачу ў інтэрнэце за тым, што выдаюць паўднёвыя суседзі беларусаў. І кожны раз мне робіцца зайздрасна — па-добраму, канешне.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў прэсавую канфэрэнцыю ў сувязі з усё большай напружанасьцю на ўкраінска-расейскай мяжы.
Масква рыхтуе розныя варыянты рэакцыі на адказы ЗША і NATO, канчатковае рашэньне прыме Пуцін, паведаміў кіраўнік МЗС РФ.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў аб адсутнасьці з боку Беларусі спробаў атакаваць Украіну мігрантамі.
Ніводзін з варыянтаў адказу Захаду на магчымую агрэсію Расеі супраць Украіны ня зьняты з парадку дня, заявіла Ўрсуля фон дэр Ляен у эфіры CNN.
Маючая адбыцца сустрэча Рады Бясьпекі ААН стане магчымасьцю «выкрыць» паводзіны Масквы і «ізаляваць» Расею на сусьветнай арэне, заявіла сталая прадстаўніца ЗША ў ААН.
Джо Байдэн зноў падкрэсьліў прыхільнасьць ЗША сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Агенцтва dpa са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка спэцслужбаў паведаміла, што на дадзены момант каля ўкраінскай мяжы знаходзяцца да 120 тысяч расейскіх вайскоўцаў, працэс сьцягваньня сіл працягваецца.
ЗША ў адказах Маскве аб гарантыях бясьпекі, перададзеных расейскаму боку напярэдадні, прапанавалі дамовіцца аб абмежаваньні ядзерных узбраеньняў.
У ноч на 27 студзеня ў Дняпры вайсковец тэрміновай службы расстраляў з аўтамату варту Нацыяльнай гвардыі Ўкраіны, якая ахоўвала Паўднёвы машынабудаўнічы завод — найбуйнешае ў краіне прадпрыемства па вытворчасьці ракетна-касьмічнай тэхнікі і тэхналёгій абароннага прызначэньня.
Улады ЗША вырашылі пакуль ня ўводзіць пэрсанальныя санкцыі супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе тэлеканал CBS.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што актывізацыя ў апошнія некалькі тыдняў вайсковай дапамогі Ўкраіне ўзмацняе перамоўныя пазыцыі з Расеяй аб дээскаляцыі сытуацыі каля ўкраінскіх межаў.
Усьлед за ЗША, Вялікай Брытаніяй і Аўстраліяй улады Канады прынялі рашэньне часова вывезьці на радзіму семʼі супрацоўнікаў свайго пасольства ў Кіеве.
Пяты прэзыдэнт Украіны, лідэр палітычнай партыі «Эўрапейская салідарнасьць» Пятро Парашэнка на брыфінгу абвінаваціў дзейнага прэзыдэнта Уладзімера Зяленскага ў фінансаваньні Расеі праз закупкі вугалю і электраэнэргіі ў Беларусі.
Украінскі парлямэнт заклікаў міжнародную супольнасьць не дапусьціць працягу шантажу і пагроз поўнамаштабным ўварваньнем Расеі ва Ўкраіну ў абмен на гарантыі непашырэньня NATO і недапушчэньня эўрапейскіх і эўраатлянтычных памкненьняў Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў віртуальную сустрэчу з ключавымі эўрапейскімі лідэрамі, прысьвечаную пагрозе расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, на якой заявіў, што разглядае магчымасьць адпраўкі некалькіх тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў у краіны Балтыі і Ўсходняй Эўропы.
Сакратар Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў пра гатоўнасьць Украіны да любых сцэнараў, якія Расея можа рэалізаваць, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.
«Любое дыпляматычнае рашэньне па стрымліваньні расейскай агрэсіі супраць Украіны не павінна прымацца за кошт незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі».
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў абвінаваціў Кіеў у тым, што той сьцягвае вайскоўцаў і тэхніку да лініі судакрананьня на Данбасе. Паводле яго, гэта сьведчыць пра падрыхтоўку Ўкраіны да наступальных дзеяньняў, і гэта турбуе Расею.
У Івана-Франкоўскай вобласьці затрымалі кіраўніка аднаго са структурных падразьдзяленьняў абласнога ўпраўленьня паліцыі за вымаганьне ў грамадзяніна Беларусі 5 тысячаў даляраў за дапамогу ў падоўжаньні віду на часовае жыхарства ва Ўкраіне.
У Міністэрстве замежных справаў Украіны прынялі да ведама рашэньне Дзярждэпартамэнту ЗША аб выезьдзе з Кіева сем’яў супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ЗША, а таксама некаторых супрацоўнікаў на добраахвотнай аснове.
На думку Зянона Пазьняка, пагроза Ўкраіне — манэўр Расеі для адцягненьня міжнароднай увагі ад анэксіі Беларусі.
МЗС Вялікай Брытаніі выпусьціла заяву, у якой сьцьвярджаецца, што Крэмль рыхтуе апэрацыю для прывядзеньня да ўлады ва Ўкраіне прарасейскага палітыка.
У Кіеве прайшло памятнае шэсьце і паніхіда ў гонар першых Герояў Нябеснай Сотні, якія загінулі ў студзені 2014 году – Сяргея Нігаяна, Міхаіла Жызьнеўскага, Рамана Сеніка, Юрыя Вярбіцкага, Аляксандра Бадэра і Багдана Каліняка.
Даклад Global Firepower паказвае, наколькі розны вайсковы патэнцыял у Расеі і Ўкраіны.
Пад санкцыі трапілі расейскія судзьдзі, крымскія чыноўнікі, паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Паўночна-Каўказскай фэдэральнай акрузе, былы генпракурор Юры Чайка і дызайнэр Арцемій Лебедзеў.
Украінскі вайсковы экспэрт з Цэнтру дасьледаваньня арміі, канвэрсіі і раззбраеньня Міхайла Самусь у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чым выгадная Беларусь Расеі ў гіпатэтычнай вайне з Украінай
Ва Ўкраіне пасьля моцнай хакерскай атакі на ўрадавыя сайты другі тыдзень працягваюцца псэўдамінаваньні сацыяльных і інфраструктурных аб’ектаў. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ), за ананімнымі паведамленьнямі аб мінаваньні стаяць расейскія спэцслужбы.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Live. Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі»
«З намі ня трэба зьвязвацца, нас немагчыма перамагчы», — гэтак Лукашэнка прыгразіў Захаду ў выпадку нападу на так званую «саюзную дзяржаву» Беларусі і Расеі.
Вайсковая выведка Ўкраіны сьцьвярджае, што Расея ў апошнія тыдні ўмацоўвае ўзброеную групоўку ў непадкантрольных Украіне раёнах Данбасу.
Падчас паездкі на Берасьцейшчыну Аляксандар Лукашэнка праводзіць нараду аб «умацаваньня ваеннай бясьпекі Беларусі».
Масква з дапамогай дэзынфармацыі аб канфлікце вакол Украіны імкнецца пераканаць грамадзян РФ у неабходнасьці ўварваньня ў суседнюю краіну, лічаць у Дзярждэпартамэнце ЗША.
Джо Байдэн удакладніў сваю пазыцыю наконт рэакцыі ЗША на магчымае ўварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну.
ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох украінскіх палітыкаў, якія дзейнічалі з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне па ўказаньні Расеі.
Вярхоўны суд Украіны пацьвердзіў законнасьць уведзенага ў траўні 2019 году абмежавальнага антыдэмпінгавага мыта на імпарт ва Ўкраіну цэмэнтных клінкераў і портлэндцэмэнту зь Беларусі.
Незалежныя аналітыкі з Conflict Intelligence Team і шэраг украінскіх палітыкаў, у тым ліку прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага, сьцьвярджаюць, што каля межаў Украіны і ў анэксаваным Крыме Масква сабрала каля 100 тысяч вайскоўцаў.
Старшы навуковы супрацоўнік амэрыканскага цэнтру CNA, які займаецца пытаньнямі бясьпекі, Дзьмітры Горэнбург расказаў, як ён бачыць пляны Расеі ў адносінах да Ўкраіны і якой можа быць роля Беларусі ў магчымым ваенным канфлікце.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што за апошнія некалькі тыдняў адбылося больш як 100 інтэнсіўных міжнародных кансультацый у розных фарматах, каб папярэдзіць агрэсію Расеі супраць Украіны.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз адказаў на пытаньне выданьня «РИА Новости» пра магчымы напад Расеі на Ўкраіну, а таксама — ці зьмены ў беларускую Канстытуцыю прывядуць да разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі.
ЗША спадзяюцца, што Расея будзе прытрымлівацца дыпляматычнага падыходу для вырашэньня крызісу на мяжы з Украінай, аб гэтым на сустрэчы з амэрыканскімі дыпляматамі ў Кіеве заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Пячэрскі раённы суд Кіева прыняў рашэньне.
Злучаныя Штаты Амэрыкі спадзяюцца на дыпляматычны падыход Расеі да ўрэгуляваньня крызісу на мяжы з Украінай.
Згодна з Канстытуцыяй Украіны на Ўзброеныя сілы краіны, як і ў іншых дзяржавах, ускладаюцца задачы па абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту.
Загрузіць яшчэ