Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў першае пасьля пачатку вайны інтэрвію расейскім журналістам.
Сярод міжнародных зорак, якія зьвярнуліся да сусьветнай супольнасьці, — Fatboy Slim, Within Temptation, Brainstorm, Salvador Sobral, Netta, IAMX, Gus Gus, Nino Katamadze і іншыя.
Пра гэта паведамляюць блізкія да прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе тэлеграм-каналы, піша расейская служба Радыё Свабода.
Раніцай 26 сакавіка калёна расейскіх вайскоўцаў на бранетэхніцы ўвайшла ў горад-спадарожнік Чарнобыльскай АЭС Славуціч. Гараджане са сьцягамі Ўкраіны выйшлі на пратэст.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся ў Варшаве з кіраўніком МЗС Украіны Дзьмітром Кулебам і ўкраінскім міністрам абароны Аляксеем Рэзьнікавым. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
Міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі выступіў са зваротам з нагоды 104-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Па словах міністра эканомікі Нямеччыны, да канца году краіна стане амаль незалежнай ад паставак расейскай нафты.
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Ірына Верашчук заявіла, што расейскія войскі пасьля захопу шэрагу гарадоў выкралі 14 прадстаўнікоў мясцовых уладаў, і цяпер улада распрацоўвае магчымыя варыянты вызваленьня іх пры міжнароднай дапамозе.
Магістрат сталіцы Чэскай рэспублікі Прагі зьменіць назву часткі вуліцы Корунавачні каля амбасады Расеі на вуліцу Ўкраінскіх герояў.
Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю з патрабаваньнем абароны мірнага насельніцтва і грамадзянскай інфраструктуры Ўкраіны, а таксама неадкладнага спыненьня вайны ў гэтай краіне.
Міністэрства замежных спраў Украіны сёньня накіравала МЗС Беларусі афіцыйную ноту аб рашэньні ўкраінскага боку скараціць колькасьць пэрсаналу амбасады Беларусі ва Ўкраіне да пяці чалавек, паведаміў у камэнтары Радыё Свабода прадстаўнік МЗС Алег Нікаленка.
24 сакавіка 2022 году ў Брусэлі адбыўся надзвычайны саміт лідэраў краін NATO.
Лідэры краін NATO на саміце ў Брусэлі прынялі рэзалюцыю, якая тычыцца нападу Расеі на Ўкраіну і пытаньняў глябальнай бясьпекі.
Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс уключыў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну, 25 расейскіх дзеячаў культуры.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і сусьветныя лідэры адкрылі ў чацьвер тры экстраныя саміты ў Брусэлі.
Лёндан выдзеліць Кіеву 25 млн фунтаў на ваенныя патрэбы і паставіць дадатковыя партыі зброі.
Старшыня Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім расказаў пра актуальную сытуацыю на Мікалаеўшчыне, пра тое, як падтрымліваў беларусаў падчас мірнай рэвалюцыі 2020 году, выказаўся пра беларускія пашпарты, на якіх памежнікі пісалі «Слава Ўкраіне», а таксама зьвярнуўся да беларускіх вайскоўцаў.
Адразу трое грамадзян Беларусі пры выезьдзе з тэрыторыі Ўкраіны ў Польшчу пасьля афармленьня на ўкраінскай мяжы атрымалі свае пашпарты, у якіх ад рукі па-ўкраінску было напісана «Слава Україні!».
Камісія па этыцы Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі (FIDE) дыскваліфікавала на паўгода расейскага гросмайстра Сяргея Каракіна за падтрымку ім вайны ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляецца на сайце фэдэрацыі.
У Харкаве, пасьля таго як снарад трапіў у шматпавярховы жылы дом, загінуў 96-гадовы вязень некалькіх канцэнтрацыйных лягераў Барыс Раманчанка.
Акторка і заснавальніца фонду «Падары жыцьцё» Чулпан Хаматава выехала з Расеі з прычыны расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Міністар эканомікі і фінансаў Францыі Бруна Ле Мер паведаміў аб замарозцы актываў расейцаў на 850 мільёнаў эўра праз увядзеньне санкцый ЭЗ.
Такія вынікі атрыманыя падчас апошняга апытаньня грамадзянаў Украіны сацыялягічнай групай «Рэйтынг»
Пад забарону трапілі 39 лекаў, якія раней імпартаваліся зь Беларусі. Імаверна, гэта зьвязана з тым, што рэжым Лукашэнкі працягвае падтрымку Расеі ў вайне з Украінай.
Падчас ваеннага становішча ва Ўкраіне забаранілі 11 палітычных партый з прарасейскай рыторыкай. У тым ліку пад забарону трапіла «Опозиційна платформа — За життя», якую сфармавалі колішнія сябры «Партії регіонів» зьбеглага ў Расею ў 2014-м прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Кіраўнік Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын у эфіры «Настоящего времени» заявіў, што чыгуначныя зносіны паміж Украінай і Беларусьсю адсутнічаюць.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Баўгарыі Асэн Васілёў.
Аўтарамі пэтыцыі аб стварэньні міжнароднага судовага органу на ўзор Нюрнбэрскага трыбуналу, створанага дзяржавамі-пераможцамі пасьля Другой сусьветнай вайны для суду над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі, сталі 140 чалавек.
Экспэрты па Ўсходняй Эўропе абвінавацілі Нямеччыну ў «блізарукім эгаізьме» у адносінах з РФ. Яны лічаць, што спроба стрымаць Расію з дапамогай дыпляматыі і дамоваў пацярпела крах, і патрабуюць больш жорсткіх санкцый.
Арганізацыя аб’яднаных нацый абвергла заявы Расеі аб нібыта лябараторыях біялягічнай зброі ва Ўкраіне, паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Алег Нікаленка 19 сакавіка.
Беларус Дзяніс Урбановіч змагаецца на баку Кіева ў вайне з Расеяй.
Ужо больш за тры тыдні працягваецца вайна ва Ўкраіне. Доказаў таго, што беларускія вайскоўцы бяруць удзел у расейскай агрэсіі, няма. Аднак Беларусь дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для ўдараў ракетамі па Ўкраіне, а таксама для ўварваньня на тэрыторыю паўднёвай суседкі.
17 сакавіка Саэйма (парлямэнт) Латвіі аднагалосна ўхваліла заяву аб стварэньні беспалётнай зоны над тэрыторыяй Украіны.
Пасьля вымушанага прыпыненьня дзейнасьці РСЭ/РС у Расеі 6 сакавіка 2022 году рада РСЭ/РС абвясьціла пра адкрыцьцё бюро навін у Рызе (Латвія) і Вільні (Літва).
«Калі мой бацька прыехаў пад Ленінград, ён быў напампаваны хлусьнёй свайго ўраду. Калі ён зьехаў зь Ленінграду, ён быў зламаны і фізычна, і маральна. Я не хачу, каб вы былі зламаныя, як мой бацька».
Амаль тры чвэрці насельніцтва Расеі падтрымліваюць вайну з Украінай, адчуваючы такія пазытыўныя эмоцыі, як гонар, радасьць, павагу, давер і надзею.
Зьвяртаючыся да дэпутатаў Бундэстагу, Зяленскі адзначыў, што расейскае ўварваньне ва Ўкраіну зноў будуе «сьцяну» ў Эўропе. Ён заклікаў да большай падтрымкі з боку Бэрліну.
Украінская акторка Ада Рогаўцава, народная артыстка і Герой Украіны, з пачатку вайны прынцыпова адмаўляецца гаварыць на расейскай мове і размаўляе толькі па-ўкраінску.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у інтэрвію тэлекампаніі NBC, што перамовы з Расеяй ідуць складана. Паводле яго, любы ўзброены канфлікт «можна спыніць за сталом перамоваў».
Кітай накіраваў украінскаму народу дзьве партыі гуманітарнай дапамогі. У чацьвер, 17 сакавіка, чакаецца пастаўка трэцяй. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы з начальнікам Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максімам Казіцкім Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР ва Ўкраіне Фань Сяньжун.
Прэмʼер-міністры Чэхіі (Пэтар Фіяла), Польшчы (Матэвуш Маравецкі) і Славеніі (Янэз Янша) ў Кіеве сустрэліся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў дакумэнт аб бюджэце ЗША на рэшту году, які прадугледжвае 13,6 млрд даляраў дапамогі для Ўкраіны
Прэмʼер-міністры Чэхіі (Пэтар Фіяла), Польшчы (Матэвуш Маравецкі) і Славеніі (Янэз Янша) прыбылі ў сталіцу Ўкраіны Кіеў для сустрэчы з прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім.
Вялікая Брытанія ў аўторак пашырыла санкцыйны сьпіс у сувязі са збройным уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, уключыўшы ў яго каля 350 расейскіх фізычных і юрыдычных асоб.
Міністар фінансаў Украіны Сяргей Марчанка прагназуе калясальныя эканамічныя страты Ўкраіны ў выніку агрэсіі Расеі.
Паведамляецца, што каля 10 000 чалавек штогадзіны падпісваюцца, каб прапанаваць жыльлё пацярпелым ад вайны сем’ям і асобным людзям.
Рада Эўразьвязу 15 сакавіка прыняла рашэньне ўвесьці чацьвёрты пакет эканамічных і індывідуальных санкцый супраць Расеі за яе ваенную агрэсію супраць Украіны.
МЗС Японіі ўвёў санкцыі супраць 17 грамадзян РФ за ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. У сьпіс увайшлі заснавальнік «Реновы» Вексельберг, сваякі Кавальчука і кіраўнік КПРФ Зюганаў.
Адвакаты да гэтага часу ня могуць знайсьці рэдактарку Першага каналу Марыну Аўсяньнікаву, якую затрымалі ўвечары 14 сакавіка за тое, што яна ў жывым эфіры праграмы «Время» разгарнула антываенны плякат.
З 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя я са зьдзіўленьнем назіраю, як у грамадзкім полі Расеі зьяўляюцца імёны дагэтуль нікому невядомых гісторыкаў, якія вельмі актыўна паўтараюць і прапагандуюць расейскія гістарычныя міты ХІХ стагодзьдзя.
Загрузіць яшчэ