Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ва Ўкраіне наклаў арышт на 158 адзінак аўтамабіляў і спэцтэхнікі зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд ва Ўкраіне наклаў арышт на 158 адзінак аўтамабіляў і спэцтэхнікі зь Беларусі агульным коштам каля 220 мільёнаў грыўняў ($7 млн).

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны. Арышт накладзены ў межах крымінальнай справы аб ухіленьні ад выплаты падаткаў.

Паведамляецца, што ў 2021–2022 гадах службовыя асобы ўкраінскага таварыства з замежнымі інвэстыцыямі ўвезьлі гэтую тэхніку, але частка яе, агульным коштам каля 105 мільёнаў грыўняў, не была як сьлед аформлена ў падатковым і бугальтарскім уліку.

Паводле Бюро, з дапамогай такой схемы прадпрымальнікі ўхіліліся ад выплаты падаткаў больш як на 10 мільёнаў грыўняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG