Па дадзеных ведамства, у маштабнай вайне супраць Украіны Расея страціла таксама каля 26 900 сваіх вайскоўцаў, у тым ліку 250 загінулі за апошнія суткі.
На тэрыторыі абложанага камбінату «Азоўсталь» у акупаваным войскам РФ Марыюпалі знаходзяцца 600 параненых украінскіх вайскоўцаў. Па словах віцэ-прэм’ера Ўкраіны Ірыны Верашчук, вядуцца перамовы пра абмен 38 цяжка параненых байцоў на ўзятых у палон расейцаў і іх эвакуацыі.
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію «Настоящему времени» заявіла, што «шмат у чым дзякуючы беларусам спыніўся напад на Кіеў з боку Беларусі».
Выданьне WSJ са спасылкай на ўкраінскую паліцыю паведаміла, што мірныя жыхары, якія спрабавалі выехаць, загінулі ў выніку абстрэлаў на працягу сакавіка, калі ў рэгіёне прысутнічалі расейскія вайскоўцы.
Амэрыканская кампанія Nike, якая спэцыялізуецца на спартовым адзеньні і абутку, вырашыла завяршыць 17-гадовае супрацоўніцтва з маскоўскім «Спартаком», паведаміла ў чацьвер прэс-служба футбольнага клюбу.
Кампаніям групы Gazprom Germania, якія трапілі пад расейскія санкцыі, цяпер трэба будзе заключаць новыя кантракты. Тым часам Польшча забараніла «Газпрому» пастаўкі газу па польскім участку трубы «Ямал — Эўропа».
У сакавіку-красавіку 2022 году ў сацсетках зьявіліся ролікі нападаў расейскіх салдат на прадуктовыя крамы ва Ўкраіне і фатаздымкі расейскіх салдат-марадэраў, якія цягнулі бытавую тэхніку з украінскіх дамоў.
Як заявіў 12 траўня прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, «чарговае пашырэньне NATO ня робіць наш кантынэнт больш стабільным і бясьпечным».
Латвійскі парлямэнт падчас паседжаньня 12 траўня ўнёс папраўкі ў пагадненьне паміж Латвіяй і РФ, падпісанае 30 красавіка 1994 году. Яно, сярод іншага, абавязвала ўлады адказваць за захаванасьць мэмарыялаў на тэрыторыі краіны.
Тэлекампанія CNN апублікавала відэазапіс з камэр назіраньня аднаго з аўтасалёнаў пад Кіевам. На ім відаць, як расейскія салдаты стрэламі ў сьпіну забілі двух бяззбройных мірных жыхароў.
У сакавіку і красавіку зьнізілася доля расейцаў, якія лічаць тэлебачаньне найбольш надзейнай крыніцай інфармацыі. Давер да інфармацыі з сацыяльных сетак і Telegram, наадварот, падвысіўся. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні рэклямнай групы GroupM, піша «Коммерсант».
У вобласьці не плянуюць праводзіць рэфэрэндум аб «далучэньні» да Расеі, але хочуць аформіць гэта праз адзіны ўказ.
Расейскія сілы працягваюць выкарыстоўваць тэзісы аб «дэнацыфікацыі» і «барацьбе з нацыстамі» ва Ўкраіне як нагоду для вядзеньня вайны.
Выхаду на волю захопленых расейскімі сіламі ўраджэнца штату Мічыган, а таксама ягоных украінскіх жонкі і цешчы дабілася група добраахвотнікаў з Флорыды.
«Ня бачым прыкмет падрыхтоўкі да наступу», — адрэагавалі ў Кіеве на заяву Мінабароны Беларусі аб другім этапе манэўраў і прызыве ў тэрабарону.
Ён прыгадвае, як былы прэзыдэнт Расеі Ельцын назваў вар'яцтвам магчымасьць вайны паміж братнімі Расеяй і Ўкраінай. Цяпер Краўчук кажа, што ўкраінцы і расейцы ніколі больш ня будуць братамі.
Свае пасады пакідаюць кіраўнікі Кіраўскай, Томскай, Разанскай, Саратаўскай абласьцей і Рэспублікі Марый Эл.
Пасьля нарады ў Лукашэнкі Мінабароны Беларусі заявіла аб другім этапе манэўраў і прызыве ў тэрабарону.
Міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак наведала прыгарад украінскай сталіцы горад Бучу, у якім расейцы ў часе акупацыі ўчынілі жорсткія ваенныя злачынствы.
Кіеўская гарадзкая дзяржаўная адміністрацыя абнародавала вынікі галасаваньня аб перайменаваньні пяці станцый мэтро, у тым ліку дзьвюх, якія мелі дачыненьне да беларускай тапанімікі.
Хакеры ўзламалі налады праграмаў тэлевізараў Smart TV у Расеі, разьмясьціўшы там антываенны надпіс.
Беларуска Вольга Адамовіч больш за 20 гадоў жыве ў Польшчы. Калі выбухнула вайна, яна напісала пост на facebook, што прыме ў сваім доме «да дзесяці» ўкраінскіх уцекачоў. На сёньня яна дапамагла ўжо больш як 2 500 украінцам, пераважна жанчынам з дзецьмі.
Гарадзкая рада Прагі пастанавіла пасьмяротна пазбавіць савецкага маршала Івана Конева званьня ганаровага грамадзяніна гораду.
Экспарт сырой нафты з Расеі па моры захаваўся на даваенным узроўні, нягледзячы на ўведзеныя санкцыі. Гэта адбываецца дзякуючы актыўнасьці грэцкіх танкераў.
Міністар аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны Мікола Сольскі заявіў, што з пачатку расейскай акупацыі паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў з Украіны незаконна вывезьлі каля 450 тысяч тон збожжа.
У офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што з пачатку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны з 24 лютага загінулі 226 дзяцей і яшчэ 415 атрымалі раненьні.
У Маскве 9 траўня адбыўся парад без вайсковай тэхнікі ў гонар афіцыйнага сьвята «Дзень Перамогі».
Страты рэжымаў ад новых брытанскіх санкцый ацэньваюцца на суму 1,7 мільярда фунтаў стэрлінгаў.
Расейскае войска абстраляла пасёлак Залочаў у Харкаўскай вобласьці з артылерыі ў ноч на 4 траўня. У выніку ад дома 97-гадовага вэтэрана Другой сусьветнай вайны Івана Лысуна засталіся толькі некалькі сьцен.
Лідэры краін «Вялікай сямёркі» ў сумеснай заяве паабяцалі прыцягнуць Пуціна і архітэктараў і саўдзельнікаў вайны супраць Украіны, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасьці.
Марыя Машкова — расейская акторка, якая апошнія гады жыве ў Амэрыцы. Яе бацька, вядомы актор Уладзімір Машкоў, актыўна падтрымлівае дзейную ўладу ў Расеі. Ён выступаў на мітынгу ў «Лужніках», павесіў Z на тэатры, якім кіруе.
Знакаміты ірляндзкі гурт U2 даў у нядзелю, 8 траўня канцэрт у кіеўскім мэтро. Лідэр гурту Бона і бэк-вакаліст Эдж сыгралі на станцыі «Крашчацік».
Украінскія вайскоўцы, якія трымаюць абарону на тэрыторыі заводу «Азоўсталь» у Марыюпалі, заклікалі ўлады Ўкраіны да «рэзкіх дзеяньняў» для таго, каб дамагчыся рэжыму спыненьня агню і эвакуацыі прынамсі параненых з тэрыторыі заводу.
Удзел у форуме бяруць прадстаўнікі татарскай, башкірскай грамадзкасьці, а таксама іншых народаў Расеі, якія названы арганізатарамі «запрыгоненымі расейскім імпэрыялізмам».
Буйныя кітайскія кампаніі Xiaomi і Lenovo істотна скарацілі пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расею.
Дэсантнікі, якія ваююць ва Ўкраіне, вазьмуць удзел у парадзе на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла ў сьпіс СМІ — «замежных агентаў» сем чалавек і арганізацыю «Апология».
Басманны суд Масквы ў пятніцу завочна арыштаваў журналіста Аляксандра Няўзорава па крымінальнай справе аб распаўсюджваньні так званых фэйкаў аб расейскім войску.
Браварская гарадзкая рада на ўвесь пэрыяд ваеннага становішча забараніла дзейнасьць цэркваў, якія падпарадкоўваюцца Ўкраінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП).
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала ўлады Ўкраіны вызваліць замежных мігрантаў, якія былі затрыманыя да расейскага ваеннага ўварваньня і цяпер утрымліваюцца ў сьледчых ізалятарах у Валынскай і Мікалаеўскай абласьцях.
Служба бясьпекі Ўкраіны абнародавала перахопленую тэлефонную размову расейскіх вайскоўцаў, у якой адзін зь іх расказвае пра нібыта нежаданьне выконваць загады камандаваньня і псаваньне танкаў.
Распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня для дыстанцыйнага доступу, кампанія TeamViewer сваё рашэньне аб спыненьні дзейнасьці на тэрыторыі абедзьвюх краін аргумэнтавала вайной Расеі супраць Украіны, якую падтрымала ўлада Беларусі.
Агулам больш за 631 дзіця пацярпела ва Ўкраіне ў выніку ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны, паведамляе Офіс генпракурора са спасылкай на ювэнальных пракурораў.
З пачатку вайны з Украінай працэнт засакрэчаных указаў Уладзіміра Пуціна ад агульнай колькасьці падпісаных ім дакумэнтаў стаў рэкордным за апошнія 20 гадоў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэм’ер-міністрам Ізраіля Нафталі Бэнэтам папрасіў прабачэньня за словы міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова аб габрэях і антысэмітызьме.
Жонку беларускага пісьменьніка Марыю затрымалі ў Пецярбургу за антываенны мітынг. Пра заклад, які скончыўся складаньнем пратаколу, Філіпенка напісаў у сябе ў Фэйсбуку.
Старшыня камітэту энэргетыкі і жыльлёва-камунальных паслуг Вярхоўнай Рады Андрэй Герус (фракцыя «Слуга народу») заявіў аб напружанай сытуацыі на рынку нафтапрадуктаў ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ