Дэсантнікі, якія бралі ўдзел у вайне ва Ўкраіне (якую ў Расеі называюць «спэцапэрацыяй» па абароне так званых «ДНР» і «ЛНР»), праедуць на парадзе Перамогі ў Маскве на найноўшых БТР, паведамляе агенцтва ТАСС.
Генэральная рэпэтыцыя парада Перамогі пачалася на Чырвонай плошчы 7 траўня, дэсантнікі на ёй праехалі ў калёне вайсковай тэхнікі на БТР-МДМ «Ракушка».
Таксама, як паведамляла раней Мінабароны РФ, у парадзе прыме ўдзел «самалёт Суднага дня» Іл-80. Гэты самалёт прызначаны для эвакуацыі вышэйшага ваеннага кіраўніцтва краіны, а таксама для кіраваньня Узброенымі сіламі РФ ва ўмовах поўнамаштабнага баявога канфлікту, у тым ліку ядзернай вайны.