Беларус Сяргей Калацэй, якога ва Ўкраіне вінавацяць у расстрэле чатырох жыхароў Бучы, расказаў, як беспасьпяхова намагаўся прад’явіць украінскім сілавікам доказы сваёй невінаватасьці, пасьля чаго зьвярнуўся ў беларускую пракуратуру, якая ў выніку пачала крымінальную справу.