Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Дзярждумы: Расея перастане выконваць рашэньні Эўрапейскага суду ў правах чалавека


Вячаслаў Валодзін
Вячаслаў Валодзін

Расея ня будзе выконваць рашэньні Эўрапейскага суду ў правах чалавека (ЭСПЧ), вынесеныя пасьля 15 сакавіка 2022 году.

Кампэнсацыі па пастановах, якія набылі моц да гэтай даты, будуць выплачвацца толькі ў рублях на рахункі ў расейскіх банках. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнай Думы Расеі Вячаслаў Валодзін.

Валодзін адзначыў, што адпаведныя прапановы ўжо разглядаюцца ў Дзярждуме. Паводле сьпікера, ухваліць заканадаўства аб невыкананьні рашэньняў ЭСПЧ плянуецца на гэтым тыдні.

«Эўрапейскі суд у правах чалавека стаў інструмэнтам палітычнай барацьбы супраць нашай краіны ў руках заходніх палітыкаў. Некаторыя яго рашэньні прама супярэчылі Канстытуцыі РФ, нашым каштоўнасьцям, традыцыям», — напісаў Валодзін. Сярод падобных рашэньняў Валодзін адзначыў патрабаваньне ЭСПЧ прызнаць у Расеі аднаполыя шлюбы, заключаныя ў іншых краінах.

Таксама, згодна з законапраектам, рашэньні расейскіх судоў будуць мець вяршэнства над пастановамі ЭСПЧ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG