«Лукашэнку больш няма чаго губляць — і таму ад яго можна чакаць чаго заўгодна. Дык ці варта ЭЗ ісьці яму насустрач? Ці лепш пакараць яго? У абодвух выпадках пераможа Пуцін, якому больш за ўсё падабаецца бачыць ЭЗ бездапаможным», — піша нямецкае выданьне.
На думку прадстаўніка ўраду Нямеччыны, у драматычнай сытуацыі, якая склалася на зьнешніх межах ЭЗ, можна гаварыць і з кіраўніком, легітымнасьць якога Нямеччына не прызнае
Эўразьвяз выдзеліць 700 тысячаў эўра на гуманітарную дапамогу ўразьлівым групам людзей, якія захрасьлі на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ
Выданьне спасылаецца на ўласныя крыніцы і дае наступныя пункты, якія нібыта назваў у размове Лукашэнка.
У Чэхіі сёньня адзначаюць дзяржаўнае сьвята — Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Актывісты руху Kаputin зладзілі акцыю ў цэнтры Прагі і каля амбасады Беларусі, прадставіўшы статую «Аголеныя забойцы» з выявамі Пуціна і Лукашэнкі на залатым унітазе.
Урад Нямеччыны не прызнае легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі як прэзыдэнта Беларусі, але лічыць патрэбнымі перамовы зь ім для аказаньня гуманітарнай дапамогі мігрантам. Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфан Зайбэрт.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс бачыць рызыку таго, што пасьля размовы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель Аляксандр Лукашэнка стане лічыць сябе прызнаным на Захадзе лідэрам. У той жа час літоўскі прэзыдэнт лічыць, што з Лукашэнкам варта размаўляць, каб вырашыць крызіс.
Камуністычная партыя Аўстрыі (KPOe) павінна ўпершыню ўзначаліць буйны горад краіны. Гарадзкая рада горада Грац на поўдні краіны амаль напэўна прагаласуе за Эльке Кар як кандыдатку на пасаду мэра 17 лістапада.
Аляксандар Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзыдэнтам і зьнялі санкцыі ў абмен на спыненьне мігранцкага крызісу на межах Эўропы, заявіла ў аўторак міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Ліймэц.
Беларусь ад 2016 году ўцягнутая ў хакерскую і дэзынфармацыйную кампанію ў кібэрпрасторы супраць усходнеэўрапейскіх краін NATO, паведаміла ў аўторак агенцтва Associated Press (AP) са спасылкай на даклад базаванай у ЗША кампаніі Mandiant, якая займаецца кібэрбясьпекай.
16 лістапада адбылася тэлефонная размова Высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпа Бурэля зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем.
Сёньня на беларуска-польскай мяжы польскі бок прымяніў газ, сьвятлашумавыя гранаты і вадамёты супраць мігрантаў, што спрабавалі прарвацца праз агароджы з калючага дроту на польскі бок. Вадамёты і сьвятлашумавыя боепрыпасы шырока ўжываліся беларускімі сілавікамі супраць пратэстоўцаў у 2020 годзе.
Ня менш за сем супрацоўнікаў польскіх праваахоўных органаў былі траўмаваныя ў выніку інцыдэнтаў на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла 16 лістапада паліцыя Польшчы.
Каб пераадолець міграцыйны крызіс на мяжы Польшчы і Літвы зь Беларусьсю, можна весьці дыялёг з Аляксандрам Лукашэнкам. Такой думкі прытрымліваецца прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Фэдэральнае агенцтва Нямеччыны па сетках (Bundesnetzagentur) часова спыніла працэдуру сэртыфікацыі газаправоду Nord Stream 2 AG як незалежнага апэратара перадачы.
Кандыдат у канцлеры Нямеччыны пахваліў ЭЗ за пашырэньне крытэрыяў санкцый у дачыненьні да Беларусі. Олаф Шольц таксама выказаўся ў абарону Польшчы ў сувязі зь яе плянамі ўзьвесьці сьцяну на вонкавай мяжы Эўразьвязу.
Кантракты Эўразьвязу на лізінг самалётаў дзяржаўнай беларускай авіякампаніі «Белавія» скончацца, як толькі ЭЗ зацьвердзіць новы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.
У Рызе заявілі, што Эўразьвяз дасягнуў пагадненьня па пятым пакеце санкцый супраць Менску.
Прэзыдэнты Латвіі Літвы і Эстоніі выступілі з супольнай заявай пра сытуацыю на мяжы Эўразьвязу зь Беларусьсю па выніках сустрэчы ў Вільні 15 лістапада.
Паўночнаатлянтычны альянс пільна адсочвае міграцыйную сытуацыю на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй, а таксама надзвычайную канцэнтрацыю Расеяй сваіх войскаў на мяжы з Украінай.
У польскім горадзе Катавіцэ управа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры абвінаваціла двух ўраджэнцаў Чачні, якія нелегальна знаходзіліся ў краіне, у арганізацыі незаконнай міграцыі.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі заявіў, што ўскладаць на Лукашэнку ўсю віну за сытуацыю зь мігрантамі на мяжы Беларусі і Польшчы абсалютна няправільна.
Брытанскае выданьне Financial Times піша 15 лістапада пра спрэчкі ў Эўразьвязе што да ўвядзеньня санкцый супраць аэрапорту Менску.
Дзяржсакратар ЗША Энтоні Блінкен меў тэлефонную гутарку зь міністрам замежных справаў Польшчы Зьбігневам Раў
У Баўгарыі ў нядзелю прайшлі прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары
Пра гэта Эдгарс Рынкевічс, міністар замежных справаў Латвіі, напісаў у сваім Твітэры
У сьвятле ініцыяванага Менскам міграцыйнага крызісу кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Літвы і Латвіі абмяркоўваюць магчымасьць запуску артыкулу 4 Паўночнаатлянтычнай дамовы — пра гэта ў інтэрвію Польскаму агенцтву друку (PAP) заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі
На Расеі ляжыць відавочная адказнасьць за тое, каб націснуць на ўлады Беларусі і заклікаць іх спыніць абвастрэньне крызісу і пачаць дыялёг з апазыцыяй — пра гэта напісала міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас у аўтарскім артыкуле ў газеце Sunday Telegraph
Рашэньне аб пашырэньні санкцыяў будзе прынятае ўжо 15 лістапада, паведаміў кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль. Санкцыйныя меры могуць быць уведзеныя супраць любога, хто мае дачыненьне да перапраўкі мігрантаў да мяжы Беларусі з ЭЗ
Паводле афіцыйнага паведамлення, смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку.
Рада Эўразьвязу 15 лістапада разгледзіць пытаньне санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за арганізацыю міграцыі ў ЭЗ. Аднак сам пяты пакет санкцый будзе прыняты пазьней.
Літоўскія памежнікі за мінулыя суткі не прапусьцілі зь Беларусі ў Літву 144-х нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у краіну ў недазволеным месцы.
ЭЗ выказвае шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Генэральнай пракуратуры Расеі запатрабаваць ліквідацыі праваабарончага цэнтру «Мэмарыял», які раней быў прызнаны ў замежным агентам
Ірак вырашыў рэпатрыяваць сваіх грамадзян, якія жадаюць пакінуць польска-беларускую мяжу.
Лукашэнка нагадаў, што ў 2021 годзе былі пускі ракет на вучэньнях «Захад-2021».
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад нямецкай партыі «Зялёныя» Сяргей Лагадзінскі расказвае ў інтэрвію Свабодзе, як можна вырашыць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЭЗ, ці трэба Брусэлю дамаўляцца зь Менскам і ці чаму Лукашэнка «гуляецца з агнём».
Крызіс на межах — гэта вынік «сумеснай апэрацыі» Расеі і Беларусі, лічыць экс-міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін.
Прадстаўнік рэгіянальнага ўраду Курдыстану заявіў у чацьвер у сталіцы рэгіёну Эрбіле, што амаль 8000 жыхароў ірацкага Курдыстану затрымаліся на беларуска-польскай мяжы і абвінаваціў Менск у выкарыстаньні курадаў у якасьці казырнай карты супраць Эўропы.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасьці перакрыць транзыт газу ў Эўропу не ўзгадняліся з Крамлём, заявіў журналістам у пятніцу прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
Пяты пакет санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускіх уладаў ня будзе ўключаць сэктаральных эканамічных захадаў, а толькі мэтавыя санкцыі ў дачыненьні да чыноўнікаў і сілавікоў. Акрамя таго, можа быць створаны чорны сьпіс «авіякампаніяў, якія дастаўляюць мігрантаў».
Прадстаўнікі Францыі, Альбаніі, Эстоніі, Ірляндыі, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі і ЗША ў Радзе Бясьпекі ААН у сумеснай заяве ад 11 лістапада, назвалі дзеяньні беларускіх уладаў у інструмэнталізацыі мігрантаў бесчалавечнымі.
Эўрапейскі Зьвяз у сувязі з драматычнай сытуацыяй на польска-беларускай мяжы прыме жорсткія меры супраць рэжыму Лукашэнкі, заявіў выканаўца абавязкаў віцэ-канцлера ФРН Олаф Шольц.
Саэйма (парлямэнт) Латвіі ў трэцім чытаньні ўхваліла законапраект аб забароне выкарыстаньня георгіеўскіх стужак падчас публічных мерапрыемстваў, у тым ліку сьвяточных мерапрыемстваў, сходаў, шэсьцяў і пікетаў, піша Delfi.
Эўразьвяз і асобныя яго краіны ня могуць размаўляць зь нелегітымным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Выступаючы з заявамі і камэнтарамі да падзеяў, што разгортваюцца на мяжы Беларусі з Эўрапейскім зьвязам, заходнія палітыкі нярэдка выкарыстоўваюць моцныя эпітэты і выразы.
Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен сёньня праводзіць сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. Сярод тэмаў размовы — сытуацыя на беларуска-польскай мяжы.
Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль расказаў журналістам, што ў выніку перамоваў паміж ЭЗ і краінамі Блізкага Ўсходу быў спынены шэраг рэйсаў у Беларусь, а таксама закрытыя два ганаровыя консульствы Беларусі ў Іраку.
Прадстаўнік NATO паведаміў Радыё Свабода, што 10 лістапада Польшча паінфармавала Паўночнаатлянтычную раду пра сытуацыю на беларуска-польскай мяжы.
Польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расеі «за дапамогу» мігрантам на мяжы з Беларусьсю, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Загрузіць яшчэ