60-гадовая Кар стане першай камуністкай, якая ўзначаліла вялікі аўстрыйскі горад.
KPOe узначальвае кааліцыю зь Зялёнымі і Сацыял-дэмакратычнай партыяй (SPOe) у горадзе пасьля таго, як бакі ўзгаднілі праграму з 21 пункта пад лёзунгам «Разам за новы Грац. Сацыяльны. Дружалюбны да клімату. Дэмакратычны».
Адна з галоўных тэм сумеснай праграмы на наступныя пяць гадоў — пашырэньне праектаў сацыяльнага жыльля, дапамога бяздомным, прадастаўленьне сацыяльных ільгот, транспарт і мабільнасьць, а таксама вырашэньне праблемы зьмяненьня клімату.
Камуністы цягам дзесяцігодзьдзяў зьяўляліся важнай палітычнай сілай на мясцовым узроўні ў Аўстрыі.
Кар атрымала 29 адсоткаў галасоў у верасьні, перамогшы шматгадовага мэра Зігфрыда Нагла з былой уладнай кансэрватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі.