Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Латвіі забараніў выкарыстаньне георгіеўскіх стужак падчас публічных мерапрыемстваў


Плякаты з асуджэньнем нацызму і камунізму на акцыі ў Рызе, 2013, архіўнае фота.
Плякаты з асуджэньнем нацызму і камунізму на акцыі ў Рызе, 2013, архіўнае фота.

Саэйма (парлямэнт) Латвіі ў трэцім чытаньні ўхваліла законапраект аб забароне выкарыстаньня георгіеўскіх стужак падчас публічных мерапрыемстваў, у тым ліку сьвяточных мерапрыемстваў, сходаў, шэсьцяў і пікетаў, піша Delfi.

Старшыня Камісіі Саэймы па правах чалавека Артус Кайміньш указаў на сымбалічнасць даты рашэньня, якое прымаецца — 11 лістапада Латвія адзначае Дзень Лачплесіса — дзень памяці герояў, якія загінулі за вызваленьне Латвіі, паведамляе «Настоящее время».

Раней ён казаў, што з улікам расейскай экспансіі ва Ўкраіне і рэалізацыі таталітарнай ідэалёгіі ў постсавецкіх краінах у Латвіі ёсьць падставы лічыць дастатковай пагрозу дэмакратычнаму парадку і бясьпецы.

У Латвіі законам цяпер забароненае выкарыстаньне, у тым ліку ў стылізаванай форме, сьцягоў, гербаў і гімнаў былога СССР, яго рэспублік і нацысцкай Нямеччыны, нацысцкіх свастык, знакаў СС і савецкіх сімбаляў — сярпа і молата зь пяціканцовай зоркай, за выключэньнем выпадкаў, калі мэта іх выкарыстаньня не зьвязаная з праслаўленьнем таталітарных рэжымаў або апраўданьнем учыненых злачынстваў.

Акцыя з нашэньнем георгіеўскай стужкі пачалася ў Расеі ў 2005 годзе, у 60-я ўгодкі перамогі над нацысцкай Нямеччынай. Аднак пасьля 2014 году краіны былога СССР пачалі адмаўляцца ад яе выкарыстаньня як сымбалю расейскай прапаганды.

Ва Ўкраіне за выкарыстаньне і вытворчасьць такіх стужак пагражае штраф ці адміністрацыйны арышт, у Малдове за дэманстрацыю або выкарыстаньне чорна-аранжавай георгіеўскай стужачкі можна атрымаць штраф. У Беларусі на афіцыйных мерапрыемствах выкарыстоўваюць стужку кветак афіцыйнага сьцяга, упрыгожаную яблыневай кветкай. У Казахстане, Кіргізстане і Ўзбэкістане аранжава-чорнае спалучэньне замянілі на колеры дзяржаўнага сьцяга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG