Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МЗС Эстоніі пра званок Мэркель: Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзыдэнтам


Эва-Марыя Ліймэц
Эва-Марыя Ліймэц

Аляксандар Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзыдэнтам і зьнялі санкцыі ў абмен на спыненьне мігранцкага крызісу на межах Эўропы, заявіла ў аўторак міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Ліймэц.

Ліймэц расказала пра інфармацыю, атрыманую ў выніку тэлефоннай размовы паміж канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і Лукашэнкам у панядзелак.

«Ён хоча, каб санкцыі спынілі, каб яго прызналі кіраўніком дзяржавы, каб ён мог працягваць», — сказаў Ліймэц у інтэрвію эстонскай тэлевізіі ETV калі яе спыталі, якія патрабаваньні Лукашэнкі для спыненьня сытуацыі.

Міністарка сказала, што важна захаваць новае пашыранае пагадненьне аб санкцыях, падрыхтаванае міністрамі замежных спраў Эўразьвязу, і ўвесьці новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі.

«На наш погляд, важна, каб ЭЗ заставаўся адзіным і аказваў свой уплыў на Беларусь празь дзеяньні», — сказала эстонская міністрка, дадаўшы, што новыя санкцыі павінны быць уведзены як мага хутчэй.

У панядзелак міністры замежных спраў ЭЗ пагадзіліся, што санкцыі мусяць быць накіраваныя супраць фізычных і юрыдычных асоб, якія садзейнічаюць незаконнаму перасячэньню вонкавых межаў ЭЗ.

Званок Мэркель Лукашэнку ў панядзелак стаў першым званком заходняга лідэра ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Лідэры ЭЗ не прызнаюць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG