Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ЭЗ вынес рашэньне аб крымінальнай адказнасьці ў Вугоршчыне за дапамогу асобам, якія шукаюць прытулку


Сьцяг ЭЗ
Сьцяг ЭЗ

Вярхоўны суд Эўрапейскага зьвязу пастанавіў у аўторак, што Вугоршчына не выканала сваіх абавязаньняў у адпаведнасьці з заканадаўствам ЭЗ, дазволіўшы адхіліць хадайніцтва аб міжнароднай абароне як непрымальнае на той падставе, што заяўнік прыбыў на яе тэрыторыю празь дзяржаву, у якой гэтая асоба не знаходзілася пад рызыкай нанясеньня сур’ёзнай шкоды.

Па-другое, Суд ЭЗ палічыў, што Вугоршчына таксама пайшла насуперак заканадаўству ЭЗ, увёўшы крымінальную адказнасьць за некаторыя дзеяньні ў аказаньні дапамогі для падачы хадайніцтва аб наданьні прытулку на сваёй тэрыторыі.

Будапэшт прайграў шэраг юрыдычных спраў аб міграцыі ў найвышэйшым судзе ЭЗ, пасьля таго як прэмʼер-міністар Віктар Орбан прыняў сваю жорсткую палітыку праз рост колькасьці прыбылых мігрантаў зь Міжземнаморʼя ў 2015 годзе, які засьпеў ЭЗ зьнянацку.

У наступныя гады ўрад Орбана зрабіў больш жорсткімі правілы наданьня прытулку і правёў кампанію жорсткай антыіміграцыйнай праграмы, адкідаючы паняцьце мультыкультурнага грамадзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG