«Думаю, што ёсьць магчымасьць вырашыць крызіс, зьвярнуўшыся і да спадара Лукашэнкі, як толькі што гэта зрабіла Ангела Мэркель. Мы павінны гаварыць з чалавекам, які адказвае за тое, што адбываецца на мяжы», — сказаў прэзыдэнт Літвы ў аўторак у інтэрвію BBC. Яго словы прыводзіць партал lrt.lt.
Паводле яго слоў, зь Беларусьсю таксама трэба гаварыць аб гуманітарных праблемах, выкліканых гэтым крызісам.
«Нам таксама трэба гаварыць аб гуманітарных праблемах — і ня толькі з Польшчай або Латвіяй або Літвой, або зь іншымі краінамі ЭЗ, але перш за ўсё — зь Беларусьсю, паколькі яна ў адказе за тое, што адбываецца на яе тэрыторыі», — сказаў Наўседа.
Паводле слоў прэзыдэнта Літвы, важна таксама зьвяртацца ў ведамствы ЭЗ і патрабаваць ад супольнасьці ня толькі зьменаў у міграцыйнай палітыцы, але і ўдзелу ў будаўніцтве фізычнага бар’ера на мяжы зь Беларусьсю.