Новая перадача Радыё Свабода.
Гэта радкі зь ліста на "Свабоду" беларускага палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. У сваім допісе колішні ваўкавыскі прадпрымальнік апісвае тыя зьдзекі і катаваньні, якія ўжываліся ў дачыненьні да яго і яго сукамэрнікаў у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску зь лютага 2009 году па чэрвень 2010-га.