Рэжысэрка-дакумэнталістка Вольга Мікалайчык — аўтарка вядомых фільмаў «Катаваньні ў Беларусі» і «Падарожжа па бясконцай вайне». Яе стужкі пра беларускіх палітвязьняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фэстывалях.
На радаводным дрэве мастака Вячкі Целеша, якому 25 верасьня спаўняецца 75 гадоў, — больш за 500 атожылкаў. Так абсяжна дасьледаваўшы свае карані і крону, сёньняшні жыхар Рыгі і кавалер латвійскага ордэну Трох Зорак лічыць, што без радаводу ні асобны чалавек, ні народ існаваць ня могуць. А яшчэ ён перакананы: толькі мова і бел-чырвона-белы сьцяг зьяднаюць беларусаў.
Зьміцер Вайцюшкевіч чарговым разам зьдзівіў сваіх прыхільнікаў, пусьціўшы ў сьвет складанку турэмнага шансону.
На тэлеканале «Белсат» днямі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму «Глыбоцкая змова», у якім расказваецца пра Саюз беларускіх патрыётаў, выкрыты савецкай дзяржбясьпекай на Глыбоччыне ў 1947 годзе. Чаго дамагалася беларуская моладзь і за што ішла ў Гулаг на 25 гадоў?
Тадэвуш Кандрусевіч выступіў за больш шырокае ўжываньне беларускай мовы. Але ці выконваецца гэтае пажаданьне сьвятарамі на месцах?
Вучні беларускіх школаў на Беласточчыне атрымалі да новага навучальнага году падарунак — беларускамоўны лемантар, складзены пэдагогам Алінай Ваўранюк.
На сьценах касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне, што на Зэльвеншчыне, знайшлі сваё адлюстраваньне найцікавейшыя падзеі з гісторыі мястэчка.
Якая атмасфэра пануе ў пісьменьніцкай арганізацыі, якую нязьменна, ад 2006 году, узначальвае Мікалай Чаргінец?
23 песьні пра бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню ўвайшлі ў альбом «Сымбалі веры і свабоды».
У чым палягае беларускі погляд на ВКЛ? Ці паўстане ў Віцебску конны помнік князю Альгерду? Чаму закрыццё гарадзенскага гістфаку не прынясе шкоды беларускай гістарычнай навуцы?
На Астравеччыне мясцовыя ўлады забаранілі правядзеньне літаратурна-музычнага фэсту, прысьвечанага паўстаньню пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, які меўся адбыцца 22 чэрвеня на возеры Каймін. Што сталася прычынай забароны — імя Каліноўскага ці імёны ўдзельнікаў імпрэзы?
У Менск паэт Улдыс Бэрзыньш прыехаў, каб прэзэнтаваць сваю новую паэтычную кнігу ў перакладах Алеся Разанава і Андрэя Гуцава. Што зьвязвае паэта зь Беларусьсю?
Дваццаць пяць гадоў таму — 3 чэрвеня 1988 году — у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
Сёлета традыцыйныя Беларуска-швэдзкія літаратурныя дні прайшлі ў Львове. Каму яны прыйшліся недаспадобы ў Беларусі? І ці сталіся таму прычынай плюшавыя мядзьведзікі, што дэсантаваліся ў Беларусь са швэдзкага самалёту? Сваімі львоўскімі ўражаньнямі з намі падзеліцца пісьменьніца Наталка Бабіна.
Знакаміты мастак і паэт Аляксей Марачкін даў інтэрвію Свабодзе ў перадачы «Вольная студыя».
На тэрмомэтры +25, а ў старажытных мурах Жыровіцкага Сьвята-Усьпенскага манастыра зусім не адчуваецца сьпёка. Наадварот, праз паўгадзіны робіцца зябкавата. Але час у гутарцы зь інакам Мікалаем — паэтам Зьнічом — ня здоўжваецца. Для яго ўсе тэмы цікавыя, усе пытаньні пажаданыя.
Турма зь беларускай літаратурай заўсёды ішлі побач. І ў XIX, і ў XX, і ў XXI стагодзьдзі на турэмных нарах пісаліся хрэстаматыйныя творы. Пішуцца яны і сёньня.
Сорак два замежныя паэты прадстаўленыя ў анталёгіі «Разам з пылам», якая нядаўна пабачыла сьвет у сэрыі «Кнігарня пісьменьніка». Ад старажытнага Катула да Яцака Качмарскага, чый верш «Разбуры турмы муры!» гучаў на Плошчы 19 сьнежня 2010 году.
Імя Паліны Качатковай многія звыклі атаясамліваць з праваабарончай дзейнасьцю, з цэнтрам «Вясна», дзе яна шмат гадоў працавала.
Толькі апошнім часам з Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы з ідэалягічных прычынаў былі звольненыя трое гісторыкаў. Але чаму і зь недзяржаўнага Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту пазьнікалі праграмы па беларускай гісторыі? Сваё разуменьне сытуацыі выказвае доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
Трыццаць гадоў таму, 7 красавіка 1983 году, пайшла з жыцьця Ларыса Геніюш. Разьвітаньне ў Зэльве з апальнай паэткай, сакратаром Рады БНР, былым вязьнем сталінскага Гулагу сталася нечуванай па тым часе дэманстрацыяй беларускай еднасьці. Тысячы людзей праводзілі сваю знакамітую суайчыньніцу ў апошні шлях.
29 сакавіка на Малой сцэне сталічнай Белдзяржфілярмоніі адбудзецца музычны спэктакль «Ужо птушкі пяюць ўсюды», прысьвечаны 175-м угодкам Кастуся Каліноўскага і 150-м угодкам ачоленага ім паўстаньня. У чым была параза паўстанцаў, а ў чым — перамога?
У Беларусі распачалася грамадзкая акцыя «Перапішам ад рукі Біблію!». Што гэта — мастацкі пэрформанс ці «ланцуг нацыянальнай еднасьці», гэтак неабходны сёньня беларускаму грамадзтву?
Днямі ў Менску адкрыўся пяцідзённы літаратурны фэстываль «Шэнгенка», арганізаваны Лябараторыяй навуковага і мастацкага перакладу і культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі».
«Збудавалі царкву разам!» — гэты саракамэтровы надпіс на агароджы новазбудаванай сьвятыні немагчыма не заўважыць пры ўезьдзе ў Горадню.
Плошча-2010 натхніла барда Андрэя Мельнікава на стварэньне песеннага альбому пад назвай «Зубы на далоні», які днямі быў прэзэнтаваны ў Менску.
Антысавецкія сходкі ў Менску ў пачатку 60-х, несанкцыяваныя ўладай паэтычныя чытаньні на прыступках Тэатру юнага гледача, паседжаньні «Палітбюро ЦК КПСС» у вар’ятні — усё гэта адбываецца ў новым рамане «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» Уладзімера Някляева, які сёньня госьцем «Вольнай студыі».
Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі 51% беларускамоўных школаў. Але якая рэальнасьць схаваная за лічбай 51%? Cкульптар Гэнік Лойка, які адстойвае права сваіх дзяцей вучыцца па-беларуску.
Сямнаццаць гадоў інак Мікалай жыве ў Жыровіцкім Сьвята-Ўсьпенскім манастыры. За гэты час ён выпусьціў у сьвет пяць паэтычных зборнікаў (як паэт Зьніч), арганізаваў рэгулярнае выданьне багаслоўска-літаратурнага лістка «Жыровіцкая абіцель». У «Вольнай студыі» мы гаворым зь ім пра нацыянальных герояў і антыгерояў Беларусі, пра манархічны лад і пра вяртаньне бел-чырвона-белага сьцяга на дзяржаўныя флягштокі.
«Тварам ды шыбеніцы» — пад такой назвай днямі выйшла ў сьвет паэтычная анталёгія, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму. Уклаў анталёгію і напісаў да яе прадмову літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч — сёньняшні госьць «Вольнай студыі».
У лёсе гэтай жанчыны шмат што ўражвае. За два гады сяброўства ў Саюзе беларускай моладзі яна сем гадоў адпакутавала ў Гулагу, дзе была сьведкай славутага Кенгірскага паўстаньня вязьняў.
На прэзэнтацыі «Сіняй кнігі беларускага алькаголіка» (Логвінаў, 2012) яе аўтар змушаны быў называцца ягонай даверанай асобай. На гэта былі дастаткова важкія прычыны. У кнізе дзейнічаюць рэальныя асобы, і не заўсёды пэўная інтэрпрэтацыя тых ці іншых падзеяў магла ім ці іхным нашчадкам спадабацца. Запрашаючы засакрэчанага аўтара ў студыю, я ня быў упэўнены, што ён пагодзіцца рассакрэціцца.
Гутарка са славутым рэжысэрам пра кіно польскае і беларускае, пра супернічаньне культураў і адносіны паміж мастаком і ўладай.
7 студзеня адзначае сваё 50-годзьдзе Эдуард Акулін — паэт і бард, намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактар літаратурнага квартальніка «Верасень».
Плошча ці прошча — барыкадны ці духоўны супраціў? Госьцем «Вольнай студыі» — мастак Алесь Пушкін, які днямі выйшаў на волю пасьля 12 сутак у спэцізалятары на Акрэсьціна.
Заплянаваны на наступнае лета чарговы зьезд беларусаў сьвету ў Менску можа і не адбыцца. Зь незразумелых прычынаў беларускія амбасады перасталі даваць візы найбольш актыўным прадстаўнікам беларускай дыяспары.
3 сьнежня — юбілей у паэткі, эсэісткі і грамадзкай дзеячкі Дануты Бічэль.
У почаце клясыкаў — герояў кнігі Валерыі Навадворскай «Паэты і цары» — фігуруюць Васіль Быкаў і Ўладзімер Караткевіч. Чым іх творчасьць блізкая аўтарцы, якая лёгка цытуе беларускіх майстроў слова ў арыгінале? Чаму дыктатары не сябруюць між сабой, і ў якой краіны — Беларусі ці Расеі — больш сьветлая будучыня?
У маскоўскім выдавецтве «Росспэн» выйшлі ў сьвет успаміны Станіслава Шушкевіча «Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР».
Сёлета адзначаюцца 200-я ўгодкі ад часу вайны 1812 году. Перад пачаткам расейскай кампаніі Напалеон сустракаўся з Тадэвушам Касьцюшкам, спадзеючыся залучыць яго ў хаўрусьнікі. Чаму два ваенныя геніі не прыйшлі да паразуменьня? Якія пляны ў Напалеона былі адносна Вялікага Княства? І чаму ўрад ВКЛ не выканаў сваіх абяцаньняў, дадзеных францускаму імпэратару? На гэтыя пытаньні адказвае доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
Паводле распараджэньня кіраўніка краіны да канца гэтага году ў Беларусі павінен быць наладжаны масавы выпуск слуцкіх паясоў. Ці магчыма за такі кароткі тэрмін аднавіць страчаную ткацкую тэхналёгію? І ці будзе на фабрычных вырабах выява Пагоні — як на паясах XVII–XVIII стагодзьдзяў? Пра гэта ды іншае — у гутарцы з мастацтвазнаўцай Маяй Яніцкай.
Пакуль справа ў дачыненьні «Архэ» ня спыненая, наша сьвяткаваньне выглядала б блюзьнерствам, а гэта не па-дзеяслоўску...
2012 год можна з поўным правам назваць Годам Вацлава Ластоўскага — у верасьні ў Глыбокім быў адкрыты яму помнік, а нядаўна выдавецтва «Мастацкая літаратура» ажыцьцявіла факсымільнае выданьне «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» — самай значнай працы расстралянага ў 1938-м акадэміка. Пра вернутага Ластоўскага і пастаўленага пад сумнеў Паўлюка Багрыма, чые 200-я ўгодкі будуць адзначацца неўзабаве, мы сёньня гутарым з гісторыкам літаратуры Язэпам Янушкевічам.
Вобразнае вызначэньне сучаснай украінскай сытуацыі даў паэт Іван Драч: «Мячом Дняпра расьсечана Ўкраіна».
Падручнік «Гродназнаўства» стаў самай запатрабаванай кнігай у Горадні. А ўсё праз дзеяньні ўладаў, якія прызналі кнігу крамольнай і распачалі перасьлед яе аўтараў. Адзін зь іх — дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Андрэй Чарнякевіч — нават быў тэрмінова звольнены з працы. Хоць навідавоку былі парушэньні працоўнага заканадаўства.
Тры мільёны штрафу атрымаў у Смаргонскім судзе мастак Генадзь Драздоў. Так скончылася для яго ўшанаваньне памяці арганізатара мясцовага антыкамуністычнага падпольля Расьціслава Лапіцкага, прыгаворанага да найвышэйшай меры пакараньня ў 1950 годзе.
Гэтай кнігі я ня бачыў на паліцах бібліятэк. Я не сустракаў яе на букіністычным кірмашы ў Ждановічах, дзе можна знайсьці ўсё — ад пагрызеных мышамі савецкіх клясыкаў да юнацкіх вершаў Карла Маркса. На паліцах кнігарні «Ў», адведзеных пад модны апошнім часам бук-кросінг, яе таксама дарэмна шукаць. Кніга чытаецца, не збываецца і не прадаецца.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў сумесна з грамадзкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» рыхтуе да выданьня незвычайны паэтычна-міталягічны каляндар, дзе ў фотавобразах розных міталягічных істотаў выступяць знакамітыя беларускія паэты.
Загрузіць яшчэ