Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: “Будзем прымаць рашэньне, ці ўдзельнічаць далей у спэктаклі”


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч
Заяву Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі адносна расейска-беларускіх узаемаадносінаў камэнтуе адзін з кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі Сяргей Гайдукевіч:

«Гэтага варта было чакаць, бо працэс пайшоў. Словы сказаныя, і зараз ідзе пацьверджаньне: выканаўчая ўлада замацоўвае адмысловымі заявамі словы заканадаўчай улады. Таму тут нічога дзіўнага для мяне няма.

Як кандыдат у прэзыдэнты расцэньваю сытуацыю наступным чынам: сёньня мне паведамілі, што за мяне сабралі 85 тысяч галасоў, а заўтра будзе 100. Будзем зьбірацца і прымаць рашэньне, ці ўдзельнічаць далей у спэктаклі. Мне трэба паступіць так, як гэта будзе выгадна народу і перадусім дзяржаве. Менавіта з пункту гледжаньня таго, што адбываецца ўнутры і вакол Беларусі».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG