У Горадні за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары Яраслава Раманчука сабраны прыблізна чатыры тысячы подпісаў. Кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін сам удзельнічае ў вулічным пікеце. Паводле яго, за кандыдата ад АГП агулам на Гарадзеншчыне падпісаліся каля шасьці тысяч чалавек.
Юры Істомін нагадвае мінакам на пешаходнай вуліцы Савецкай, якія зацікавіліся партрэтамі Яраслава Раманчука, што той — зямляк, родам з-пад Горадні. Але, як правіла, для тых, хто падышоў з пашпартам, каб паставіць свой подпіс, гэта ня так важна: яны проста хочуць новага прэзыдэнта. За Раманчука ў Горадні зьбіраюць подпісы часам у двух-трох пікетах адначасова ў такіх людных месцах, як плошча Савецкая і чыгуначны вакзал. Прайшлі таксама па Цэнтральным рынку, кажа кіраўнік абласной арганізацыі АГП, і дзевяноста адсоткаў прадпрымальнікаў ставілі свае подпісы за Раманчука.