Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына разьлічвае, што расейскія назіральнікі падыдуць аб'ектыўна да ацэнкі прэзыдэнцкіх выбараў і ня будуць выконваць нечы палітычны заказ.
"Калі перакладаць з дыпляматычнай мовы на нейкую іншую мову, нас відавочна палохаюць тым, што ацэнка будзе жорсткай, каб мы не разьлічвалі на ласку", - заявіла кіраўнік ЦВК агенцтву "Інтэрфакс-Захад", камэнтуючы заяву крыніцы ў Крамлі, што расейскія назіральнікі “дадуць адэкватную ацэнку выбараў у Беларусі”.
"Наогул, калі ўзяць гэтую фразу, то яна абсалютна нявінная. Ацэнка неадэкватная не павінна быць, яна заўсёды павінна адпавядаць рэаліям. Але паколькі ніколі нічога падобнага не заяўлялася (з боку РФ у адрас Беларусі – Інтэрфакс ), то гэта заўсёды насьцярожвае. Вядома, гэта ціск", - адзначыла Л. Ярмошына.
Яна не выключае, што расейскія назіральнікі могуць быць загадзя зарыентаваныя на тую ці іншую ацэнку беларускіх выбараў. "Магу сказаць, што ўсё можа быць. Назіральнікі павінны апісваць тое, што яны рэальна бачаць. Іх ацэнка павінна быць аб'ектыўнай, і я была ўпэўненая, што расейскія назіральнікі заўсёды робяць такую ацэнку", - сказаў Л. Ярмошына. "Таму для мяне зьяўляецца навіной, што яны дзейнічаюць па замове, атрымліваючы адпаведныя рэкамэндацыі. Спадзяюся, што яны (рэкамендацыі. - Інтэрфакс) ніякім чынам не адаб’юцца на той ацэнцы, якую будуць даваць расейскія назіральнікі", - заявіла старшыня ЦВК.
У любым выпадку, адзначыла Л. Ярмошына, "нам няма чаго баяцца". "Назіральнікі ўсе будуць бачыць. Дадуць яны станоўчую або адмоўную ацэнку, але мы будзем жыць далей", - сказала яна.
"Адзінае, што можа быць, так я стану неўязной у Калінінград або ў Маскву (у выпадку непрызнаньня выбараў Расеяй. - Інтэрфакс)", - іранічна заўважыла Л. Ярмошына, у дачыненьні да якой ўведзеныя візавыя абмежаваньні з боку Эўразьвязу. "А так назіральнікі, у рэшце рэшт, гэта ня банды нейкія, балюча нам ня будзе, прынамсі, фізычна", - дадала яна.
На пытаньне аб тым, ці варта разглядаць такія заявы з Крамля як падрыхтоўку да непрызнаньня беларускіх выбараў місіяй ад СНД, Л. Ярмошына заявіла: "Місія ад СНД - гэта ня толькі Расія. Я ня буду меркаваць горшае. Мы паглядзім, якія будуць перад намі ставіць пытаньні, якія будуць рабіць прамежкавыя справаздачы ", - адзначыла кіраўнік ЦВК.
Л. Ярмошына не бачыць прычын для таго, каб адмовіць расейскім назіральнікам у акрэдытацыі на будучых выбарах. "Што значыць не пускаць? Яны (назіральнікі. - Інтэрфакс) запрошаныя і будуць працаваць у складзе той або іншай місіі. Гэта (адмова ў акрэдытацыі. - Інтэрфакс) было б недарэчна на фоне дадзенай пагрозы (заяве з Крамля. – Інтэрфакс)", - адзначыла кіраўніца ЦВК Беларусі.