Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў засьпяваў дуэтам з Вайцюшкевічам


Сёньня грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» выставіла каля сталічнага ГУМу каля 30 стэндаў па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзыдэнты паэта Ўладзімера Някляева і зладзіла шоў з удзелам лідэра кампаніі. Падтрымаць спадара Някляева прыйшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпевакі Зьміцер Вайцюшкевіч і Зьміцер Бартосік, палітыкі Сяргей Калякін, Валер Фралоў, грамадзкія дзеячы.



Пляцоўка перад ГУМам — месца шматлюднае. На адным баку ад цэнтральнага ўваходу разьмясьціліся зьбіральнікі подпісаў за Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, Алеся Міхалевіча. На другім баку разьмясьцілася шматлюдная каманда зьбіральнікаў подпісаў за Някляева. У мэгафон яны заклікалі «даведацца праўду». Луналі сьцягі. Зьявіўся сьпявак і кампазытар Зьміцер Вайцюшкевіч з гітарай:

«Я прыйшоў падтрымаць Уладзімера Някляева на ягоным цяжкім шляху — сябры павінны адзін аднаго падтрымліваць, і гэта нармальна, а ня кпіць, як гэта часьцяком любяць рабіць беларусы».

Карэспандэнтка: «А подпіс за Ўладзімера Някляева паставілі?»

«Я абавязкова падпішуся. Прыйшоў адмыслова з пашпартам».

Карэспандэнтка: «А іншых дэмакратычных кандыдатаў падтрымаеце?»

«Я пастаўлю таксама подпіс за Саньнікава, гэта не забаронена законам. І за Міхалевіча пастаўлю. Нічога кепскага я ў гэтым ня бачу. Я думаю, што ў бліжэйшы час дэмакратычныя кандыдаты ўсё ж такі знойдуць паразуменьне, каб не разьбіраць галасы, а аб’яднацца. Мне б гэтага хацелася».

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў таксама прыйшоў з пашпартам, падпісаўся за Някляева.

У элегантным чорным паліто зь белым шалікам каля гадзіны дня каля ГУМу зьявіўся Ўладзімер Някляеў, якога надоўга затрымалі здымачныя групы расейскіх тэлеканалаў ОРТ, РТР, НТВ — калегі запісвалі інтэрвію. Потым Някляеў паразмаўляў зь мінакамі, некаторым падпісаў свае кнігі — шмат людзей спыняліся, ставіле свае подпісы. Міліцыянты кучкаваліся ў падземным пераходзе і на адлегласьці — яны ня ўмешваліся і не перашкаджалі. Уладзімер Някляеў выказаў такое меркаваньне наконт імпрэзы:

«Сонейка, шмат людзей, яшчэ шоў будзе. Вось як бы ні ганілі нашу апазыцыю, ні казалі пра друк, што ён слабы, што апазыцыя нягеглая, але гэтага дабілася яна — ціскам, праз Захад, праз Усход — гэтага дамаглася менавіта апазыцыя. Бяз гэтага мы б не змаглі так вольна зьбірацца, нас бы, як таварыш Сталін — „наперад, таварышы, на выбары, прагаласуем правільна“. Так што ня ўсё так кепска ў нашай Беларусі. Ёсьць людзі, якія стаяць за незалежнасьць, за свабоду, і будуць стаяць да канца. Вось пра што мне гаворыць тое, што я бачу сёньня на вуліцы».

Каля ГУМу зладзілі і невялікі канцэрт — Уладзімер Някляеў і Зьміцер Вайшюцкевіч засьпявалі разам.



Уладзімер Някляеў потым накіраваўся да суседніх столікаў, дзе працавалі іншыя ініцыятыўныя групы, і паставіў подпісы за Яраслава Раманчука, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага. Ён сказаў, што гатовы падпісацца за ўсіх дэмакратычных кандыдатаў і спаборнічаць сумленна і адкрыта. Дарэчы, у сераду БРСМаўцаў і ініцыятыўных груп, якія б зьбіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку, каля ГУМу не было.

Някляеў падпісаўся за канкурэнтаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:36 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG