Напярэдадні ў Менску міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, запэўніваў яго асабіста, што нібыта "ніхто нікога не прымушае зьбіраць подпісы ці падпісвацца за Лукашэнку". Аднак у сапраўднасьці справа выглядае інакш. У гэтым сёньня пераканаліся рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды". Акрамя таго, журналісты наведалі пікеты апазыцыйных вылучэнцаў у кандыдаты на прэзыдэнта.
Прарэктар асабіста зьбірае подпісы студэнтаў
У Гомелі некаторыя адміністратары рынуліся асабіста зьбіраць подпісы за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін.
У прыватнасьці, пра такі выпадак у Беларускім унівэрсытэце транспарту пісьмова паведаміла ў Цэнтравыбаркам Ларыса Шчыракова, сябра ініцыятыўнай групы ў падтрымку Андрэя Саньнікава:
“Прарэктар па выхаваўчай працы Галіна Чаянкова — яна кіраўнік ініцыятыўнай групы ў Чыгуначным раёне Гомелю — у галоўным корпусе ўнівэрсытэту транспарту асабіста зьбірала подпісы сярод студэнтаў за Лукашэнку. Мяне гэта абурае, таму што ў нас — я сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава — багата абмежаваньняў. Напрыклад, на пікеты. Мы павінны за 50 мэтраў ад будынкаў знаходзіцца. А ініцыятыўная група дзейнага прэзыдэнта можа наўпрост у навучальнай установе, выкарыстоўваючы службовае становішча, зьбіраць подпісы. Я лічу, што гэта няроўныя ўмовы, неяк несправядліва”.
Нярэдка ля пікетаў, дзе вядзецца збор подпісаў за апазыцыйных прэтэндэнтаў, нечакана зьяўляюцца купкі добра апранутых крыклівых цётак, якія ганяць тых, хто падпісваецца не за дзейнага кіраўніка дзяржавы.
Так, прынамсі, было ля ўнівэрмагу, дзе стаялі пікеты за Саньнікава і Някляева.
Спадар Станіслаў: “За Саньнікава! Ён усебакова адукаваная асоба зь вельмі прыстойнай сям’і. Па-другое, ён, калі быў дыпляматам, правёў вялікую працу, каб узьняць прэстыж Рэспублікі Беларусь. Яму асабіста было дадзена права подпісу дакумэнтаў пра раззбраеньне. Плюс да таго — ён працаваў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Новы прэзыдэнт павернецца да Расеі”.
Крыклівыя цёткі перабіваюць спадара Станіслава:
“Расея — … (лаянкавае слова), вось так! Таму што за газ! Яго камусьці таней прадаюць, а Беларусі — даражэй. (Голас збоку: “Ня трэба брахаць!). Па-другое, нас задавальняе тое, што ёсьць. Наш прэзыдэнт задавальняе, і наша жыцьцё задавальняе. Мне без малога восемдзесят — мяне задавальняе”.
Сябра ініцыятыўнай групы Уладзімера Някляева Яўген Якавенка распавёў і пра іншыя дзіўныя рэчы падчас збору подпісаў у пікетах:
“Падышла прыгожая жанчына, шыкоўна апранутая. Ну, думаем, зараз паразмаўляем. А яна адразу: “Ці можна ў вас узяць пачытаць пра Някляева, яго праграму?” Мы адказваем, што ня можам парушаць закон, ня маем права агітаваць, даваць нешта ў рукі. Яна з роспаччу-ня роспаччу кажа: “Эх, не атрымалася”. Яна прызналася, што прыйшла ўзяць агітацыйны матэрыял і зь ім сысьці, каб быў доказ таго, што мы вялі агітацыю. Гэта, хутчэй за ўсё, супрацоўніца нейкай адміністрацыі ці нечага такога. Магчыма, ім паабяцалі прэмію ці нейкі бонус. Ну, яны й ходзяць, падбухторваць на правакацыю”.
Ля пікетаў апазыцыі — музыка і весялосьць
Ад пачатку гэтага тыдня каля плошчы Свабоды ў Віцебску ладзяцца пікеты па зборы подпісаў. За Аляксандра Лукашэнку, бывае, выстаўляюць і два пікеты побач. Але каля іх рэдка хто спыняецца, каб падпісацца.
Побач зьбіраюць подпісы за Андрэя Саньнікава (дарэчы, пікет у ягоную падтрымку быў самым першым у Віцебску), за Рыгора Кастусёва і за Віталя Рымашэўскага.
Зьбіральніца подпісаў, віцебская каардынатарка стваранай партыі БХД Тацяна Севярынец распавядае:
"Кампанія ідзе, але крыху марудна, і гэта праз саміх выбаршчыкаў. Хтось ужо падпісаўся за Лукашэнку і цяпер баіцца, хтосьці кажа, што ён на дзяржаўнай службе і таму ня можа падпісвацца ні за каго больш, міліцыянты — тыя проста адмаўляюцца даць подпіс… Ну, і шмат каму даводзіцца тлумачыць, што яны маюць права паставіць подпіс не за кагосьці аднаго, а даць магчымасьць узяць удзел у выбарах усім наяўным прэтэндэнтам.
За іншых вылучэнцаў з дэмакратычнага асяродзьдзя подпісы зьбіраюць на другім баку вуліцы. На некаторых пікетах нават чытаюць вершы, як, да прыкладу, зьбіральнік подпісаў Аляксей Гаўруцікаў:
"Я сябра ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, запрашаю выбаршчыкаў такімі вершамі:
Мир, труд, май!
Лукашенко, убегай!
Статкевич наступает —
Диктатура погибает! (сьмяецца)
І людзі даюць подпісы. Значыць, чакаюць пераменаў. Вось так!"
Спадар Гаўруцікаў таксама дапамагае зьбіраць подпісы і за вылучэньне Уладзімера Някляева. Але, паколькі да сваіх гумарыстычных вершыкаў ставіцца гэтаксама з гумарам, чытаць іх на пікеце ў падтрымку сапраўднага паэта не наважваецца:
"Я не магу чытаць свае вершы на пікеце ў паэта! Затое я сьпяваю ягоныя песьні: “Гуляць дык гуляць!” (сьпявае) Ягоная ж песьня? Ягоная!"
На пікет, зь якога раздаюцца песьні ды сьмех, мінакі адразу зьвяртаюць увагу.
А за якія дзесяць крокаў ад пікетоўшчыкаў распаўсюджвае незалежную прэсу віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Ён за байкот выбараў і таму да суседзтва зь пікетоўшчыкамі ставіцца непрыязна — хвалюецца, што яго зь імі будуць атаясамліваць:
"Вядома! Вось сёньня падышоў Гаўруцікаў, кажа: “Я тут стану”. Я яму кажу: Прабач, але толькі за 10 мэтраў ад мяне, ці станавіся пасьля таго, як я пайду”. У 1996-м годзе адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Таму свабодных выбараў няма. І ня можа быць аніякіх выбараў! Да мяне ж людзі падыходзяць і пытаюцца, што рабіць. Не хадзіць на выбары ўвогуле. Я за байкот! І я ўсім тлумачу, чаму".
Хтосьці прыслухоўваецца да парады Барыса Хамайды, бо ён старэйшы мясцовы апазыцыянэр і мае ў горадзе пэўны аўтарытэт. Але нехта робіць па-свойму: ідзе з пашпартамі адразу па ўсім шэрагу пікетаў, спачатку па адным баку вуліцы Леніна, потым па другім. Пікет у падтрымку Лукашэнкі такія людзі абыходзяць.
У Слаўгарадзе (былым Прапойску) пра выбары няма ніякай інфармацыі
З глыбінкі Магілёўшчыны, каб падпісацца за апазыцыйных вылучэнцаў, людзі прыяжджаюць у абласны цэнтар цэлымі дэлегацыямі. Сябры ініцыятыўных груп, якія зьбіраюць подпісы ня першую выбарчую кампанію, адзначаюць, што падобнай зьявы раней не было. З адной з такіх дэлегацыяў пагутарыў наш карэспандэнт Андрэй Белагубаў.
На пляцоўку перад цэнтральным домам быту да пікетаў апазыцыйных вылучэнцаў нясьмела падышла група людзей. Іх паводзіны выдаюць, што яны не з Магілёва. Пытаюся, адкуль яны. Са Слаўгараду, адказваюць. Там ні за каго не зьбіраюць подпісаў.
Спадар: “Народ нават ня ведае кандыдатаў!”
Зборшчыца подпісаў карэспандэнту: “Яны мне ўжо мараль прачыталі, што я доўга сплю й не прыходжу за подпісамі. Я скажу свайму каардынатару, і мы туды заявімся”.
Карэспандэнт: “А чаго раптам вырашылі сюды прыехаць і падпісацца за апазыцыйных вылучэнцаў?”
Спадар: “Мы павінны зрабіць унёсак за свабодную Беларусь, каб яна квітнела. Каб не прыгняталіся правы народу нашага, бо мы стаміліся. Народ стаміўся чакаць чагосьці лепшага”.
Спадар: “Жыцьцё праходзіць, а мужыцкі век кароткі. Калі ж жыць? Мы прыехалі дзеля будучыні, дзеля дзяцей нашых ды ўнукаў”.
Спадар: “Калі чалавек атрымлівае заробак, і ён кожную капейчыну пералічвае кожны дзень і думае, як яму перажыць гэты месяц. У даўгі яшчэ трэба залезьці, дзе дадуць табе харчоў, каб паесьці. А потым жа за іх трэба разьлічвацца. Колькі можна зьдзекавацца з народу?”
Карэспандэнт: “А колькі вас прыехала й за каго вы падпісваецеся?”
Спадар: “Адзінаццаць чалавек. Ну, у нас многія хацелі б ужо падпісацца”
Спадарыня: “Проста ня кожны можа сабе дазволіць прыехаць на таксоўцы, аддаць грошы. Вось чаму не паставіць пікет у Слаўгарадзе? Многія таксама аддалі б свой голас”
Спадар: “Інфармацыі няма ніякай. Гэта мы даведаліся з інтэрнэту. Мы ведаем і самі гаворым, што такія й такія кандыдаты. Ну, і падказваем, што за Саньнікава, напрыклад, галасуйце. Мы падпісваемся за Саньнікава й Някляева.
Спадарыня: “Я гляджу, што тут ня ўсе кандыдаты. За Раманчука мы таксама хацелі б падпісацца”.
Карэспандэнт: “А вы зь якой партыі?”
Спадарыня: “Не, мы звычайныя простыя людзі, якім хочацца, каб лягчэй жылося”.
Спадар: “Хто за нас гэта зробіць? Многім сябрам гэта пачынаеш гаварыць, а яны: “Бессэнсоўна. За нас ужо ўсё вырашылі”. А я ім адказваю: “Калі кожны так будзе рабіць, то так, за нас усё вырашаць. І жыцьцё наша расьпішуць”. Нам самім трэба дамагацца свабоды ды жыцьця ў гэтай дзяржаве”.
Спадар: “У нас усе баяцца згубіць працу. Не прагаласуеш так, як трэба, пойдзеш з працы”.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Прарэктар асабіста зьбірае подпісы студэнтаў
У Гомелі некаторыя адміністратары рынуліся асабіста зьбіраць подпісы за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін.
У прыватнасьці, пра такі выпадак у Беларускім унівэрсытэце транспарту пісьмова паведаміла ў Цэнтравыбаркам Ларыса Шчыракова, сябра ініцыятыўнай групы ў падтрымку Андрэя Саньнікава:
Мы павінны за 50 мэтраў ад будынкаў знаходзіцца. А ініцыятыўная група дзейнага прэзыдэнта можа наўпрост у навучальнай установе ...
“Прарэктар па выхаваўчай працы Галіна Чаянкова — яна кіраўнік ініцыятыўнай групы ў Чыгуначным раёне Гомелю — у галоўным корпусе ўнівэрсытэту транспарту асабіста зьбірала подпісы сярод студэнтаў за Лукашэнку. Мяне гэта абурае, таму што ў нас — я сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава — багата абмежаваньняў. Напрыклад, на пікеты. Мы павінны за 50 мэтраў ад будынкаў знаходзіцца. А ініцыятыўная група дзейнага прэзыдэнта можа наўпрост у навучальнай установе, выкарыстоўваючы службовае становішча, зьбіраць подпісы. Я лічу, што гэта няроўныя ўмовы, неяк несправядліва”.
Нярэдка ля пікетаў, дзе вядзецца збор подпісаў за апазыцыйных прэтэндэнтаў, нечакана зьяўляюцца купкі добра апранутых крыклівых цётак, якія ганяць тых, хто падпісваецца не за дзейнага кіраўніка дзяржавы.
Так, прынамсі, было ля ўнівэрмагу, дзе стаялі пікеты за Саньнікава і Някляева.
Спадар Станіслаў: “За Саньнікава! Ён усебакова адукаваная асоба зь вельмі прыстойнай сям’і. Па-другое, ён, калі быў дыпляматам, правёў вялікую працу, каб узьняць прэстыж Рэспублікі Беларусь. Яму асабіста было дадзена права подпісу дакумэнтаў пра раззбраеньне. Плюс да таго — ён працаваў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Новы прэзыдэнт павернецца да Расеі”.
Крыклівыя цёткі перабіваюць спадара Станіслава:
“Расея — … (лаянкавае слова), вось так! Таму што за газ! Яго камусьці таней прадаюць, а Беларусі — даражэй. (Голас збоку: “Ня трэба брахаць!). Па-другое, нас задавальняе тое, што ёсьць. Наш прэзыдэнт задавальняе, і наша жыцьцё задавальняе. Мне без малога восемдзесят — мяне задавальняе”.
Сябра ініцыятыўнай групы Уладзімера Някляева Яўген Якавенка распавёў і пра іншыя дзіўныя рэчы падчас збору подпісаў у пікетах:
“Падышла прыгожая жанчына, шыкоўна апранутая. Ну, думаем, зараз паразмаўляем. А яна адразу: “Ці можна ў вас узяць пачытаць пра Някляева, яго праграму?” Мы адказваем, што ня можам парушаць закон, ня маем права агітаваць, даваць нешта ў рукі. Яна з роспаччу-ня роспаччу кажа: “Эх, не атрымалася”. Яна прызналася, што прыйшла ўзяць агітацыйны матэрыял і зь ім сысьці, каб быў доказ таго, што мы вялі агітацыю. Гэта, хутчэй за ўсё, супрацоўніца нейкай адміністрацыі ці нечага такога. Магчыма, ім паабяцалі прэмію ці нейкі бонус. Ну, яны й ходзяць, падбухторваць на правакацыю”.
ВІЦЕБШЧЫНА
Ля пікетаў апазыцыі — музыка і весялосьць
Ад пачатку гэтага тыдня каля плошчы Свабоды ў Віцебску ладзяцца пікеты па зборы подпісаў. За Аляксандра Лукашэнку, бывае, выстаўляюць і два пікеты побач. Але каля іх рэдка хто спыняецца, каб падпісацца.
Побач зьбіраюць подпісы за Андрэя Саньнікава (дарэчы, пікет у ягоную падтрымку быў самым першым у Віцебску), за Рыгора Кастусёва і за Віталя Рымашэўскага.
Зьбіральніца подпісаў, віцебская каардынатарка стваранай партыі БХД Тацяна Севярынец распавядае:
За іншых вылучэнцаў з дэмакратычнага асяродзьдзя подпісы зьбіраюць на другім баку вуліцы. На некаторых пікетах нават чытаюць вершы, як, да прыкладу, зьбіральнік подпісаў Аляксей Гаўруцікаў:
"Я сябра ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, запрашаю выбаршчыкаў такімі вершамі:
Мир, труд, май!
Лукашенко, убегай!
Статкевич наступает —
Диктатура погибает! (сьмяецца)
І людзі даюць подпісы. Значыць, чакаюць пераменаў. Вось так!"
Спадар Гаўруцікаў таксама дапамагае зьбіраць подпісы і за вылучэньне Уладзімера Някляева. Але, паколькі да сваіх гумарыстычных вершыкаў ставіцца гэтаксама з гумарам, чытаць іх на пікеце ў падтрымку сапраўднага паэта не наважваецца:
"Я не магу чытаць свае вершы на пікеце ў паэта! Затое я сьпяваю ягоныя песьні: “Гуляць дык гуляць!” (сьпявае) Ягоная ж песьня? Ягоная!"
На пікет, зь якога раздаюцца песьні ды сьмех, мінакі адразу зьвяртаюць увагу.
А за якія дзесяць крокаў ад пікетоўшчыкаў распаўсюджвае незалежную прэсу віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Ён за байкот выбараў і таму да суседзтва зь пікетоўшчыкамі ставіцца непрыязна — хвалюецца, што яго зь імі будуць атаясамліваць:
"Вядома! Вось сёньня падышоў Гаўруцікаў, кажа: “Я тут стану”. Я яму кажу: Прабач, але толькі за 10 мэтраў ад мяне, ці станавіся пасьля таго, як я пайду”. У 1996-м годзе адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Таму свабодных выбараў няма. І ня можа быць аніякіх выбараў! Да мяне ж людзі падыходзяць і пытаюцца, што рабіць. Не хадзіць на выбары ўвогуле. Я за байкот! І я ўсім тлумачу, чаму".
Хтосьці прыслухоўваецца да парады Барыса Хамайды, бо ён старэйшы мясцовы апазыцыянэр і мае ў горадзе пэўны аўтарытэт. Але нехта робіць па-свойму: ідзе з пашпартамі адразу па ўсім шэрагу пікетаў, спачатку па адным баку вуліцы Леніна, потым па другім. Пікет у падтрымку Лукашэнкі такія людзі абыходзяць.
МАГІЛЁЎШЧЫНА